Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адпачынак моладзі (адноўнена)
Навіны
23.05.2009

     Праца працай, а адпачываць таксама патрэбна. Вось і вырашыла нашая моладзь арганізаваць сумесны адпачынак. Даволі цікава было што з гэтага атрымаецца. А атрымалася ўсё вельмі смачна. Прычына ў тым, што мы пайшлі на шашлыкі. Добра было сабрацца зноў разам і супольна првесці час.
     Айцец Віктар разам з лепшымі паварамі-аніматарамі нашай парафіі падрыхтавалі смачныя шашлыкі.
Але напэўна бло зразумела, што не гэта галоўнае. Бо падчас прыгатавання ўсе прысутныя знайшлі занятак па свайму інтарэсу. Некаторыя ганялі мяч па невялікім садзе, іншыя гулялі ў валебол, але была там яшчэ адна вясёлая кампанія. Яны проста гучна спявалі пад гітару разам з сястрой Віялетай.
     Падсілкаваўшыся, мы (вось тут увага!) пачалі ўспамінаць розныя простыя дзіцячыя гульні. Сапраўды цікава было ўспомніць тое, што было ў жыцці кожнага зусім нядаўна.
     Вечар і адпачынак выдаўся вясёлы і прынёс (смела скажу ад імя ўсіх прысутных там) шмат радасці і натхнення да новай сумеснай працы.     

     Шчырае дзякуй усім арганізатарам!

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр