Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Экумэнічная сустрэча моладзі ў Вільні з удзелам беларусаў
Навіны
07.05.2009

Наступілі доўгачаканыя вялікія выхадныя, звязаныя са святам 1-га мая. Але каталіцкая моладзь Беларусі (у тым ліку і з нашай парафіі) час дарма не губляла.
Менавіта, падчас гэтых дзён, цудоўны горад Вільня сустракаў пілігрымаў з розных краін свету  на малітоўным спатканні Тэзэ.

Беларуская група распачала пілігрымку са святой Імшы, якую цэлебраваў  Метрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля чаго ў дарогу вырушыла шэсць аўтобусаў. Дарога была ВЕЛЬМІ вяселай. Спачатку нашыя парафіяне хваляваліся, што Вільня знаходзіцца так блізка, што нават не паспеем памалiцца на Ружанцы. Але, дзякуючы мяжы, дарога атрымалася не такая і кароткая... Адным словам, паспелі і памаліцца, і павесяліцца.
Цудоўнае надвор’е спрыяла пілігрымам праз увесь час прабывання ў Вільні, а цудоўны абраз Маці Божай Вострабрамскай атуляў кожнага нястомнай апекай. Акрамя гэтага, нашыя парафіяне паспелі наведаць шмат іншых касцелаў, сярод якіх Віленскі Катэдральны касцел і Санктуарый з Абразом Езуса Міласэрнага.
Кожны дзень пілігрымы мелі ранішнюю Імшу ў парафіях са спевамі Тэзэ, удзень праводзіліся семінары на розныя тэмы. Вячэрняе малітоўнае спатканне праходзіла ў Віленскай Катэдры, дзе збіраліся ўсе пілігрымы Тэзэ.
Адказным за беларускіх пілігрымаў быў айцец Сяргей Трысцень OCD. Але і наш паважаны пробашч не застаўся на мейсцы. Куды ж ен без сваей моладзі! Яго прыезд ў Вільню быў неспадзянкай, многія яго нават не бачылі. А ен прыехаў паглядзець, як яго дзеці ўладкаваліся. О які! Хвалюецца!!!
Ад імя пілігрымаў аўтобуса № 6 складаем падзяку Тэзэ за арганізацыю сустрэчы, прымаючаму боку – за гасціннасць і адкрытыя сэрцы, айцу Сяргею - за суправаджэнне, айцу Ігару - за хваляванне і кантроль, Яскевіч Марыне – за афармленне дакументаў, усім парафіянам – за малітву, а таксама кожнаму пілігрыму – за цудоўны настрой і вяселую ўсмешку.

Матэрыял падрыхтавала Аня Цiхановiч.

Прапануем таксама вашай увазе: Фотарэпартаж з мерапрыемства.

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100