Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Генеральны настаяцель таварыства Францыска Сальскага (салезіянаў) дон Паскуаль Чавес Вільянуева прыбыў ва Ўсходнюю акругу 20 красавіка вечарам. 21 красавіка адбылася Інспектарыяльная Рада акругі, на якой прысутнічаў таксама Генеральны настаяцель. На Радзе была прагледжаная гісторыя Ўсходняй акругі, сучасныя клопаты, планы на будучыню.
Таксама на Інспектарыяльнай Радзе былі абмеркаваныя пытаньні далейшага фінансаваньня будаўніцтва касьцёла сьвятога Яна Хрысьціцеля ў горадзе Мінску. Затым увечары Генеральны настаяцель сустрэўся з Сям’ёй салезіяньскай: з салезіянамі, сёстрамі-салезіянкамі, дочкамі Марыі Успамогі Хрысьціянаў, і з супрацоўнікамі салезіяньскімі, таварыствам, заснаваным сьвятым Янам Боска. Была цікавая сустрэча, дзе была прадстаўлена таксама для Генеральнага настаяцеля сцэна, якая сімвалізуе Пасланьне на 2009 год Генеральнага настаяцеля. Таксама Генеральны настаяцель прыпомніў Мінск, бо дэвіз 2007 года пра “Жоўты парасон” быў даволі шырока распаўсюджаны ў Таварыстве салезіяньскім ва ўсім сьвеце. Пра Мінск, пра моладзь з Мінска і яе прыём ён памятае па сёньняшні дзень. Але зазначыў, што пра “Жоўты парасон” выйшаў з Мінска, але ў Мінску ня быў распаўсюджаны. Так, напрыклад, у Францыі моладзь зрабіла такую акцыю абвяшчэньня Евангельля, калі маладыя людзі з жоўтымі парасонікамі хадзілі па вуліцах па два-тры чалавекі і заахвочвалі да навяртаньня ў Езусе Хрысьце. Гэтыя акцыі былі даволі распаўсюджаныя і праводзіліся таксама ў Лацінская Амерыцы і іншых краінах сьвету, таму Генеральны настаяцель запытаўся, ці былі падобныя акцыі ў Мінску, ці ўсё абмежавалася сустрэчай моладзі з Генеральным настаяцелем. Бо пачатак быў, але працяга гэтай ідэі ня было. Сапраўды, нам трэба зрабіць рахунак сумленьня наконт гэтага пытаньня.
Бо сэнс жоўтага парасона быў у тым, што “я не такі, як усе”, і гэта неабавязкова павінны быў быць менавіта жоўты парасон. Бо я – веруючы, і ўжо гэтым не такі, як усе, я іначай гляджу на гэты сьвет і людзей у ім.
Усё ж такі трэба было нешта такога кшталту ўчыніць.
Што ж тычыцца дэвізу гэтага году, то існуе намер арганізаваць свецкае Таварыства супрацоўнікаў салезіяньскіх. Гэта мы будзем у бліжэйшы час імкнуцца ажыцьцявіць.
Падчас працягу сустрэчы былі таксама прадстаўленыя Рады: Рада Інспектарыяльная салезіянаў, а таксама сясьцёр, і Абласная Рада супрацоўнікаў салезіяньскіх.
На Абласной Радзе супрацоўнікаў салезіяньскіх было выказанае цікавае меркаваньне кіраўніка Супрацоўнікаў салезіяньскіх з Масквы, які распавёў пра сьведчаньне веры, якое яны імкнуцца распраўсюджваць перш за ўсё сярод моладзі. Тамака маладыя людзі знаходзяцца ў асаблівай небяспецы ўздзеяньня граху, і таму сёньня быць добрым, быць веруючым – гэта сапраўдны гераізм у сёньняшнім сьвеце, асабліва ва ўмовах Масквы – застацца чалавекам.
22 красавіка Генеральны настаяцель меў спатканьне з нашымі братамі-салезіянамі ў мястэчку Акцябрскі, што каля Масквы, куды прыехалі настаяцелі, дырэктары Дамоў салезіяньскіх са ўсёй Ўсходняй акругі. У гэтым спатканьні бралі ўдзел таксама сьвятары з нашай парафіі: і дырэктар нашай салезіяньскай супольнасьці кс. Віктар Гайдукевіч, і пробашч парафіі кс. Ігар Лашук, галоўны радца ксяндза інспектара. На гэтым спатканьні была звернутая асаблівая ўвага стварэньню новых дэлегатур ва Ўсходняй акрузе, а менавіта – дэлегатура ў Беларусі і дэлегатура лацінскага абраду ва Ўкраіне, дзе дэлегатура ўсходняга абраду ўжо існуе.
Пасьля адбылося радаснае спатканьне, дзе на заканчэньні, пасьля абеду Генеральны настаяцель паведаміў пра хуткае адведваньне Беларусі і Ўкраіны. Гэта азначае, што мы будзем мець магчымасьць прымаць Генеральнага настаяцеля яшчэ раз. І спадзяемся, што зможам прымаць яго і ў нашым Доме ў Мінску.
22 красавіка Генеральны настаяцель наведаў Крэмль і тамтэйшыя сьвятыні, пасьля чаго выехаў да Санкт-Пецярбургу.
23 красавіка адбылося спатканьне Генеральнага настаяцеля з салезіяньскай супольнасьццью з Гатчыны. Вырашалася пытаньне адносна салезіяньскай школы ў Гатчыне, і ўвогуле прысутнасьці салезіянаў у Санкт-Пецярбургу.
23 красавіка ўвечары Генеральны настаяцель адляцеў у Рым.
А 24 красавіка зранку працягнуў сваю дзейнасьць Інспектарыяльны Савет, на якім было сфармуляванае заданьне адносна сьвяткаваньняў 150-годдзя Таварыства салезіяньскага, якое будзе адзначацца 18 сьнежня 2009 года. Было выказана патрабаваньне да гэтага часу выдаць на беларускай мове Канстытуцыю Таварыства Францыска Сальскага, а таксама рэгулямены салезіяньскія, лекцыянарый і імшал, які датычыць сьвятых салезіяньскай сям’і. 
 
Паведаміў кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску