Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Абраз Езуса Міласэрнага і рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі ў Серабранцы
Навіны
25.04.2009
25 красавіка 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў межах перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстасць прайшла на прыступках новабудуючагася касцёла.

У сваёй гаміліі, прамоўленай падчас літургіі, Мітрапаліт Тадэвуш заклікаў прысутных не адмаўляцца ад Божай міласэрнасці: «Божая міласэрнасць — бязмежная. Аднак яе можа абмежаваць чалавек, калі дабравольна адмовіцца ад яе».

Вялікую ўвагу арцыпастыр надае сумленню сучаснага чалавека, які любымі сродкамі стараецца яго прыглушыць, каб апраўдаць сябе: «Мы кажам, што нічога дрэннага не зрабілі і таму не маем з чаго спавядацца. У духоўным сэнсе гэта вельмі небяспечны стан чалавека. Мы, напэўна, чулі, што перад смерцю чалавеку раптам становіцца лепш. Урачы сцвярджаюць, што калі арганізм чалавека пачынае паміраць, паступова адказвае нервовая сістэма. Хворы перастае адчуваць боль, які дакучаў яму доўгі час, і думае, што ідзе на папраўку. На самой жа справе — надыходзіць смерць. Падобнае і з сумленнем».

Гамілію таксама можна праслухаць:
альбо спампаваць - аўдыёфайл 3.8 Мб
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці.
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100