Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Мінску адбыўся сімпозіум, прысвечаны Божай міласэрнасці
Навіны
19.04.2009

18 красавіка 2009 г. у мінскай архікатэдры адбыўся сімпозіум пад дэвізам «Хрыстус — Валадар Міласэрнасці». Ініцыятарам правядзення сімпозіума, які распачаў перэгрынацыю абраза Божай міласэрнасці і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі па парафіях архідыяцэзіі, з’яўляецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На распачацце мерапрыемства адбылося ўрачыстае асвячэнне абраза Божай міласэрнасці і малітва да Езуса Міласэрнага. Падчас урачыстага адкрыцця сімпозіума з прамоваю выступіў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які нагадаў пра шматлікія выклікі сучаснага свету, пра выбар, які стаіць перад чалавекам. «Сучасны свет акунуўся ў масу праблемаў, якія не ведае, як вырашыць. І сапраўды, сучаснаму чалавеку ёсць над чым задумацца і ёсць пра што непакоіцца, — казаў арцыпастыр. — Чалавецтва ў час небывалага развіцця навукі, тэхналогіі, культуры, стаіць на краі бездані, і яму нават пагражае сутыкненне цывілізацый».

Прапануем поўны тэкст уступнага слова Мітрапаліта >>>


З першым дакладам на сімпозіуме выступіў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, вікарый мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). Тэма «Святы апостал Павел — сведка і місіянер Божай міласэрнасці», раскрытая ў дакладзе, мела сваю актуальнасць і з нагоды святкавання ў Каталіцкім Касцёле Года Апостала Народаў, і з нагоды распачацця перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. «Для святога Паўла асабіста Езус Хрыстус з’яўляецца ўцелаўлёнай Міласэрнасцю самога Бога, якую ён павінен несці іншым людзям, каб яны таксама сталі ўдзельнікамі Божай таямніцы. Спазнанне міласэрнага Бога праз Хрыста не абмяжоўваецца для яго толькі бяздзейсным разважаннем над гэтай сустрэчай, але пакідае глыбокі след у яго жыцці, што асабліва плённа адбіваецца на яго апостальскай дзейнасці ў будаванні Хрыстовага Касцёла», — нагадаў кс. Віктар Гайдукевіч.

Прапануем поўны тэкст даклада >>>

З дакладам на тэму «Божая міласэрнасць — надзея сучаснага свету» выступіў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. «Сутнасць Божай міласэрнасці — у бязмежнай любові Сэрца Езуса Хрыста да чалавека, ажно да праліцця крыві. Вельмі добра пра гэта кажа сам Збаўца: „Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх“», — адзначыў арцыпастыр.

Прапануем поўны тэкст даклада >>>

Выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыіі ў Гродне кс. доктар Ежы Левінскі выступіў з дакладам на тэму «Культ Божай міласэрнасці», у яуім распавёў пра місію благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ў справе абвяшчэння свету Божай міласэрнасці, а таксама ў распаўсюджванні гэтага культу, што суправаджалася шматлікімі цяжкасцямі. Аднак, выконваючы сваю місію, спаведнік с. Фаустыны зведваў асабістае паглыбленне ў таямніцы Божай міласэрнасці. Дакладчык таксама нагадаў, што менавіта кс. Міхалам Сапоцькам з заклікаў да Езуса Міласэрнага, змешчаных у дзённіку с. Фаустыны, была складзена Літанія да Божай міласэрнасці. Ён жа напісаў працу, прысвечаную гэтай таямніцы. Гэта было неабходна для таго, каб увесці свята Божай міласэрнасці, што таксама было вельмі няпроста. З часам гэтым культам зацікавіліся іншыя тэолагі, аднак кс. Міхал, на жаль, не дажыў да таго часу, калі пра Божую міласэрнасць, аб’яўленую праз с. Фаустыну, пазнаў увесь свет.

Грэка-каталіцкі святар а. Андрэй Крот зачытаў даклад на тэму «Хрыстос Чалавекалюбец паводле традыцыі Візантыйскай Царквы». У літургіі візантыйскага абраду, адзначыў а. Андрэй, Бог называецца Міласэрным і Чалавекалюбным. Хрыстус жа называецца не толькі Чалавекалюбным, але таксама Чалавекалюбцам або Чалавекалюбствам, а Чалавекалюбства або Провід Божы азначае ўсю гісторыю збаўлення.

Image

Image

Image Image
Image
Image
Image


Image


Image


Фота В. Крутой
Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100