Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця
Навіны
25.03.2009
Урачыстасць Звеставання Пана адзначаецца 25 сакавіка і нагадвае пра тую вялікую падзею, ад якой распачалася новая эра ў гісторыі чалавецтва. Арханёл Габрыэль прыйшоў да Марыі з Назарэта, каб абвясціць, што на Ёй споўніцца абяцанне прарокаў, а Яе Сын, які будзе зачаты ад Духа Святога, будзе Сынам Божым. Таму дзень святкавання Звеставання Пана быў устаноўлены менавіта на 25 сакавіка — за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння.
Той факт, што гэтая ўрачыстасць часта прыпадае на перыяд Вялікага посту, нагадвае пра непарыўную сувязь паміж таямніцай уцелаўлення і таямніцай смерці і змёртвыхпаўстання Хрыста.

Прыкладна з ІІ стагоддзя Звеставанне Пана пачало разглядацца як першы акт у хрысціянскай гісторыі адкуплення, у якім паслухмянасць Панны Марыі ўраўнаважвае непаслухмянасць Евы.

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця, які з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра годнасць чалавека ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці. У Каталіцкім Касцёле існуе традыцыя здзяйсняць у гэты дзень акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту.

З гэтай нагоды біскупы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі скіравалі да вернікаў Пастырскі ліст, у якім заклікаюць прыняць актыўны ўдзел у гэтай малітоўнай акцыі і падкрэсліваюць, што духоўнае ўсынаўленне «вядзе да ўмацавання супакою ў свеце і ў сэрцах людзей, супрацьстаіць тэрарызму, цывілізацыі смерці i з’яўляецца крыніцай любові паміж людзьмі, а таксама вучыць адказнасці за жыццё іншых».
 
Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100