Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Пілігрымка са святым Юзафам у Будслаў
Навіны
19.03.2009
19 сакавіка 2009 г., ва ўрачыстасць святога Юзафа, адбылося ўрачыстае ўнясенне адрэстаўраванага абраза святога Юзафа ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Рэстаўрацыя абраза была здзейснена мастаком Аркадзем Шпунтам на ахвяраванні вернікаў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля.

Перад святой Імшой адрэстаўраваны абраз святога Апекуна Езуса быў змешчаны на сваім былым месцы — у левым бакавым алтары будслаўскай святыні.

На пачатку літургіі кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака прывітаў групу вернікаў з Мінска і кс. Ігара Лашука, які і быў ініцыятарам аднаўлення абраза святога Юзафа.

Ксёндз Ігар Лашук у сваёй гаміліі прыгадаў прысутным постаць святога Юзафа, які на працягу ўсяго свайго жыцця ў цішыні і пакоры выконваў волю Пана. Як падкрэсліў кс. Ігар, гэты святы з’яўляецца ўзорам дзейснай веры, якая праяўлялася праз яго жыццё і ўчынкі.

Пасля святой Эўхарыстыі каля адноўленага абраза адбылася супольная малітва да святога Юзафа. Прысутныя з даверам скіроўвалі свае малітвы да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай і Яе руплівага Абранніка.
Матэрыял падрыхтавала Валянціна Крутая.

Прапануем таксама вашай  увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100