Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Крыжовая дарога – гэта дарога куды?
Навіны
10.03.2009
Дарога цярпення, роздуму, пакуты; дарога, якая патрабуе пэўнага часу, якога так нам не хапае… Дарога вельмi жудасная, страшная, бо мы разам з Хрыстом абыходзiм Яго боль i муку…
Сучаснаму чалавеку цяжка ўявiць, што гэта - несцi свой крыж на гару, дзе ён памрэ, праз тоўпы народу, якiя асуджаюць, здекваюцца, нават плююць… Так цяжка ўявiць . Але i сення мы нясём крыжы нашых грахоў, праблемаў, сумненняў. Але гэта НАШЫ грахi… А Хрыстос узяў чужы крыж …
Усё таму, што гэта патрэбна для збаўлення чалавецтва, i гэта дарога вядзе нас да неба…
У мiнулую пятнiцу адбылася чарговая Крыжовая дарога. А ты прысутнічаў? Iшоў разам з Хрыстом? Чуў стук Яго сэрца?
…Вазьмі далоні, якія Я табе працягваю, i моцна прытуліся да Мяне. Табе будзе лягчэй ісці. Гэта адзіны спосаб рухацца наперад. Не бойся, паспрабуй. Дарога ня будзе доўгай і цяжкай, бо будзем ісці разам: Я і ты…
 
Матэрыял падрыхтавала Качан Алена.
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр