Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дзень духоўных сустрэч душпастыраў у Мінску
Навіны
24.02.2009
24.02.2009 17:48
24 лютага 2009 г. у мінскім касцёле Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбыўся дзень духоўных сустрэч душпастыраў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Па традыцыі ўдзельнікі сустрэчы з’ядналіся ў супольнай малітве перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а пасля прынялі ўдзел у святой Эўхарыстыі.

Айцец Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, прамовіў канферэнцыю пра сакрамэнт пакаяння і паяднання.

Падчас сустрэчы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра першае выданне Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове і выхад кнігі «Сустрэчы з рэлігіямі». Прэзентацыя гэтых адзінак ужо адбылася ў Мінску і ў Гродне. Новыя выданні папоўняць таксама фонды абласных і раённых бібліятэк краіны.

17–18 красавіка гг., у актаву Вялікадня, адбудзецца сімпозіум, прысвечаны Божай Міласэрнасці. Пра гэта паведаміў адказны за арганізацыю сімпозіума кс. Юрый Санько.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка распавёў пра дыяцэзіяльную перэгрынацыю абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі, якая распачнецца 18 красавіка, напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасці.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў вялікае значэнне малітвы, рэкалекцый і традыцыйных набажэнстваў падчас Вялікага посту.

Арцыпастыр таксама адзначыў, што з 24 па 25 лютага гг. адбудзецца візіт у Італію кіраўніка Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь спадара Сяргея Мартынава. У Ватыкане ён сустрэнецца з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце біскупам Дамінікам Мамбэрці.
Матэрыял сайта Catholic.by
Прануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемсва. 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр