Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Ліст з Сіера-Леоне
Навіны
09.02.2009

Ксёндз Сяргей Гоман, які знаходзіцца на місіі ў афрыканскай краіне Сіера-Леоне, даслаў кс. Ігару ліст падзякі для нашай парафіі. У ім ён шчыра дзякуе нашай парафіі і асабіста ксяндзі Ігару за ахвяру, складзеную на дапамогу бедным людзям у гэтай краіне. Таксама кс. Сяргей абяцаў маліцца разам з моладдзю за ахвярадаўцаў.

У лісце ён таксама распавёў пра свята ў гонар святога Яна Боска, у якім удзельнічала шмат дзяцей. Праводзіўся марафон, а таксама розныя вясёлыя спаборніцтвы. Напрыканцы моладзі былі падараваныя розныя прызы. За гэтае свята кс. Сяргей цалкам дзякуе Богу і міласэрным людзям, якія склалі ахвяры для гэтай місіі.

Нагадваем, што пры нашай парафіі можна скласці дабравольныя ахвяраванні для каталіцкай місіі у Сіера-Леоне, а таксама можна заказаць інтэнцыю святой Імшы (Імша місійная), якая будзе пераслана для кс. Сяргея. (ахвяра св. Імшы не менш як 40 000 рб.)

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр