Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Набажэнства ў межах святкавання Дня кансэкраванага жыцця
Навіны
05.02.2009

4 лютага 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылося набажэнства ў межах святкавання Дня кансэкраванага жыцця. Перад святой Імшой законнікі і законніцы ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту дзякавалі Богу за дар паклікання і прасілі благаслаўлення на далейшае служэнне Касцёлу ў Беларусі.


Святую літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі арцыпастыр, кажучы пра значэнне Ахвяравання Пана ў Ерузалемскай святыні, нагадаў пра асаблівы сэнс паклікання да кансэкраванага жыцця паводле евангельскіх парадаў, якія маюць сваю праяву ў шлюбах чыстасці, убоства і паслухмянасці. Мітрапаліт падкрэсліў, што такое пакліканне з’яўляецца радыкальным прысвячэннем сябе Хрысту і людзям, да якіх кансэкраваныя асобы пасланы. Сучасны свет, з аднаго боку, не можа да канца прыняць стыль жыцця і пасвячэння кансэкраваных асобаў, бо імкнецца да абсалютнай свабоды. З іншага боку, яму сапраўды неабходна наяўнасць такога жыцця, таму кансэкраваныя асобы пакліканы быць соллю зямлі і святлом для свету, каб cучасны чалавек, жывучы ва ўмовах секулярызму і маральнага рэлятывізму, паверыў.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў законнікам і законніцам за іх адданую працу і пажадаў Божага благаслаўлення.

Напрыканцы святой Імшы арцыпастыр паведаміў пра выданне на беларускай мове Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору, а таксама кнігі пра нехрысціянскія рэлігіі «Сустрэча з рэлігіямі». Першая презентацыя выданняў адбудзецца 14 лютага гг. у 14.00 у нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» падчас XVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2009». На прэзентацыю запрашаецца кожны, хто жадае больш даведаццца пра Другі Ватыканскі Сабор, нехрысціянскія рэлігіі і асаблівасці перакладу рэлігійнай літаратуры на беларускую мову.

У межах сустрэчы кс. Ігар Лашук SDB выступіў з дакладам на тэму «Місійная руплівасць святога Апостала Паўла як натхненне для кансэкраваных асобаў». Прамоўца прадставіў 4 аспекты місійнай руплівасці святога Апостала Паўла: руплівасць у прапаведаванні Езуса Хрыста, руплівасць у прыняцці цярпення, руплівасць у адданасці сябрам і супольнасцям, руплівасць у малітве.

 Прапануем поўны тэкст даклада >>>

Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image
матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр