Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канферэнцыя на тэму: "Навяртанне Св. Апостала Паўла".
Навіны
28.01.2009

25 студзеня ў Цэнтры Моладзі адбылася канферэнцыя на тэму: "Навяртанне Св. Апостала Паўла".

Падчас спаткання разважалi над урыўкам з Бiблii (Дз. 9:1-19). Абмяркоўвалі наступныя пытанні: з якiмi пачуццямi Св. Павел iшоў у Дамаск; якiя рэчы, падзеi сустракалiся на шляху Св. Паўла да сустрэчы з Богам; як мы змагаемся з нашымi нядобрымi пачуццямi; якой была мая першая сустрэча з Езусам i наколькi я змянiўся пасля яе.
У гэтым урыўку Бiблii распавядаецца пра аднаго чалавека па iмені Ананiя. Праз гэтага чалавека Бог навярнуў да Сябе Св. Паўла.

На заканчэнне гэтай сустрэчы моладзь прыйшла да вынiку, што такi Ананiя ёсць у кожнага з нас, але яго трэба заўважыць. Мы - выбраныя сасуды, якiя неабходныя, каб абвяшчаць iмя Пана Бога. Але пры гэтым Бог не абяцае нам шлях без праблем.
Кожны месяц запрашаем усiх на такiя духоўныя спатканнi.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр