Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Навагодняя вечарына
Навіны
05.01.2009

 

Неўзабаве скончыўся 2008 год. Для кожнага з нас ён быў асабістым, са сваімі добрымі і дрэннымі бакамі. Але ён скончыўся, і 31 снежня хто за святочным сталом, хто і у касцёле пры Ныйсвяцеёшым Сакрамэнце, мы развіталіся са старым ужо 2008 годам. І адразу ж пад гукі гадзіннікаў, якія прабілі 12, адчынілі новую старонку у сваім жыцці.

Але на гэтым гісторыя не сканчваеца - на гэтым усё толькі распачынаецца! Распачынаецца неверагодная Навагодняя ноч, у якую проста немагчыма заснуць. Асабліва маладым гарачым сэрцам!

У каторы раз ужо для нашай моладзі адчыніў свае дзверы Цэнтар Моладзі св. Яна Боска, адзінае месца, дзе б усе мы маглі сустрэцца разам у гэтую ноч. Атмасфера была - лепей не прыдумаеш: усе віншавалі адзін аднаго са святам, частаваліся смачнымі стравамі, якія загадза самі падрыхтавалі. Тым больш Пан Бог падараваў нам на Новы Год сапраўднае зімняе надвор'е са снегам і завірухай.

Ніхто не збіраўся сядзець на мейсцы, тым больш прысутнічых чакала вясёная праграма, якую падрыхтаваў Уладзіслаў Зарэцкі з сябрамі. Было даволі пацешна і нечакана сачыць за дзеяннямі вядучых. Раз, і на сцэне апынуліся паважаныя кансэкраваныя асобы, да якіх усе звярталіся з незвычайнымі пытаннямі, а яны павінны былі адказваць. А чаго стоіць конкурс - "Фасоль", калі трэба было распазнаць, на якой колькасць фасолт СЯДЗЯЦЬ удзельнікі. У дадатак было шмат Смешных пастановак, якія разгрывалі арганізатары мерапрыемства.

Але зразумела, увесь час сядзець ніхто не збіраўся - усе жадалі танчыць! І атрымалі сваё! Дыскатэка да самай раніцы!

Вось так зусім нечакана скончылася неверагодная навагодняя ноч, і распачалася першая раніца гэтага года. Тут прыйшла і стомленасць і сон. І усе пакрыху былі вымушаныя ісці дадому - да ложкаў.

Але успамін аб гэтым свяце напэўна застанецца ў удзельнікаў на доўга. Хаця б да новага года!

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр