Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Сцэнка "Ёлачка" на Божае Нараджэнне
Навіны
04.01.2009
 28 снежня пасля дзіцячай Святой Імшы самыя малодшыя дзеткі прадставілі невялікую сцэнку, прысвечаную Божаму Нараджэнню. Для таго каб усё атрымалася ўсе акцёры вельмі стараліся, прысутнічалі на рэпітыцыях, вучылі свае словы, прыгожа спявалі і танцавалі. Напэўна, нічога б не атрымалася, каб не добрая праца бацькоў, якія заслугоўваюць асаблівай падзякі за сваю цярплівасць і адказнасць. Яны падрыхтавалі сваім дзецям цудоўныя касцюмы.

 Сцэнка, якую разам з сястрой Веранікай падрыхтавалі дзеці, была пра Ёлку. А пачыналася сцэнка з размовы маці і яе дзяцей. Маці пачала расказваць гісторыю пра Ёлку, Марыю, Юзафа і дзіцятка Езус. Елка сумавала і не ведала, які падарунак можа прынесці маленькаму Езусу. Але за яе паслухмянасць і пакору сам Езус прыйшоў да яе. Акрамя ёлкі, тут былі пастушкі і мудрацы, якія таксама ішлі да маленькага Езуса; гаспадыні і гаспадары, што не хацелі пускаць Марыю і Юзафа, бо не было месца. У лесе былі маленькія зайчыкі, якія неслі моркву і грыбы. А потым на зямлю спусціліся зорачкі, якія закружыліся ў прыгожым танцы, каб падняць настрой ёлачкі, якая сумавала, нягледзячы на тое, што была разам з бярозкай і яблыняй. Скончылася сцэнка прыгожым спевам, пасля якога ксёндз Ігар падзякаваў дзеткам за прыгожую сцэнку і выказаў надзею ,што яны будуць радаваць сваімі выступленнямі яшчэ не адзін раз.   


 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр