Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аплатковыя спатканні
Навіны
04.01.2009

Перад святам Божага Нараджэння існуе традыцыя ламання белым хлебам (аплаткам). Падчас такіх спатканняў кожны чалавек асаблівым чынам перажывае надыход чароўнай містэрыі нараджэння Божага Сына.
 Дзелячыся аплаткам, чалавек адчыняе свае вочы на іншага, памятаючы, што ў ім адлюстроўваеццца сам Хрыстус. Гэта час, калі складаем свае перапрашэнні, выказваем віншаванні і сустракаемся дзеля Хвалы Божай.
Згодна традыцыі, на гэтае спатканне падрыхтоўваецца стол, засланы белым абрусам,  свечка, біблія і аплатак. Запаліўшы святло свечкі, чытаецца ўрывак з Евангелля, пасля чаго ўсе прысутныя дзеляцца аплаткам адзін з адным.

  • 17 снежня.  Адбылося аплатковые спатканне моладзі старэйшых класаў і студэнтаў. Час прайшоў так хутка. Усе стараліся нікога не абмінуць і падзяліцца гэтым белым хлебам з кожным. У часе спаткання таксама гучалі калядкі, якія стваралі атмасферу надыходзячага свята.
  • 20 снежня. У мінскім архікатэдральным касцёле адбыўся аплатак для моладзі Мінска з удзелам арцыбіскупа мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, на якім прысутнічала і моладзь з нашай парафіі. Спатканне распачалося ўрачыстай раратняй святой Імшой. Таксама на Святой Імшы прысутнічалі скауты, якія прывезлі са святой Зямлі Бэтлеемскае святло.Падчас навукі дыякан падкрэсліў, як шмат часу мы выдзяляем ддля Бога. Калі ідзём на стадыён, вяртаючыся, абавязкова ўспамінаем пра матч, пра гульню. Наведваем кінатэатр – дыскутуем пра ўбачаны фільм. Калі наведваем святыню, выходзячы чамусьці ніколі не гаворым пра Езуса.Пасля Святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш паблагаславіў аплатак, пасля чаго ўсе прысутныя мелі магчымасць падзяліцца ім з астатнімі. У канцы сустрэчы ў дольным касцёле моладзь разам са сваім арцыпастырам спявала калядкі, праслаўляючы Дзіцятка.  
  • 21 снежня. У нашай парафіі прайшла сустрэча для дзяцей. Перад і пасля дзіцячай Святой Імшы маленькія дзеткі і вучні таксама мелі магчымасць аплатковага спаткання. Вельмі цікава было слухаць і прымаць пажаданні ад маленькіх дзетак. З вялікай радасцю і шчырымі ўсмешкамі на тварах яны перадавалі свае пажаданні і ламалі белы аплатак. На прыканцы сустрэчы ўсіх дзетак чакаў сюрпрыз. Яны атрымалі падарункі на свята Божага Нараджэння.     
  • 21 снежня. Увечары на спатканне прыйшла моладзь, аніматары, бацькі. Такая сустрэча праводзіцца кожны год, але заўсёды атрымліваецца асаблівай. Выказаць свае пажаданні і падзякі для бацькоў, для сваіх сяброў, для сваіх калег па працы, пажадаць Божай радасці – гэта тое, што стараўся зрабіць кожны. Асаблівым было заканчэнне гэтай супольнай сустрэчы. Кожны малады чалавек, калі запальвалася яго свечка, прыпамінаў момант свайго нараджэння. Менавіта за галоўнае, за дар жыцця, мы дзякавалі Богу і сваім бацькам.
  • 26 снежня. А 12 гадзіне ў нашай парафіі распачалася Святая Імша з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Тут праходзіла сустрэча ўсіх дзяцей Мінска з шаноўным госцем. Сабралася сапраўды шмат дзяцей. Арцыбіскуп Тадывуш цешыўся, што дзяцей было так шмат, і выказваў надзею, “што хутка будзе пабудавана касцёл, які зможа змясціць усіх”. Пасля Святой Імшы ўсе накіравалі на свята ў моладзевы цэнтр, дзе для дзяцей была падрыхтавана праграма “Дарога ў Бэтлеем”. Дзеці з дапамогай герояў (пастухоў, пчолкі, зайца, мядзведзя і інш.) выконвалі розныя заданні і збіралі для Езуса асаблівыя падарункі: радасць, паслухмянасць, працавітасць і любоў. Усе дзеці, так і наш арцыпастыр, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў праграме. У канцы сустрэчы дзеці таксама мелі магчымасць падзяліцца белым хлебам з мітрапалітам Тадэвушам. На памяць аб гэтай сустрэчы дзеці панеслі дадому зорачкі, абразкі і падарункі.
  • 26 снежня. Увечары адбыўся аплатак для ўдзельнікаў “Жывога ружанца”. У гэтым спатканні прыняў удзел пробашч нашай парафіі ксёндз Ігар. Ён выказаў усім свае шчырыя пажаданні з нагоды свята Божага Нараджэння. Усе удзельнікі мелі магчымасць не толькі скласці свае пажаданні, але таксама пасядзець за святочным сталом, які яны прыгатавалі, пагутарыць.
  • 27 снежня. Была арганізавана спецыяльная сустрэча, на якую былі запрошаны бацькі нашых сясцёр, ксяндзоў і клерыкаў. Спатканне распачалося ў касцёле Святой Імшой. Потым усе накіраваліся ў моладзевы цэнтр, дзе быў падрыхтаваны святочны абед, які распачаўся з дзялення аплаткам і выказвання святочных віншаванняў. Пасля абеду ўся каманда была запрошана ў падарожжа па Мінску. Вярнуўшыся зноў у цэнтр, гасцей прывітала моладзь нашай парафіі. Моладзь выказала вялікую ўдзячнасць бацькам за іх скарбы, за іх дзяцей, што Бог паслаў моладзі на яе шляху. Разам яны праспявалі калядкі, прадставілі гумарыстычную сцэнку і патанцавалі. Сустрэча сапраўды атрымалася вельмі разнастайнай. Усе ўдзельнікі выказалі надзею на сустрэчу ў наступны раз.   

Глядзіце таксама: Фотаздымкі з аплатковых спатканняў 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр