Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Сімпозіум «Касцёл і СНІД» у Мінску
Навіны
08.12.2008

Image

 6 снежня 2008 г. у мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаўся 1 снежня, адбыўся сімпозіум «Касцёл і СНІД». З прывітальным словам да ўдзельнікаў сімпозіума звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Касцёл вельмі часта называюць „статкам Пятра“ ці „каўчэгам збаўлення“. Гэта датычыць таксама і хворых на СНІД. Ужо даўно прыйшоў час, каб на хворых на СНІД паглядзець не як на адкінутых і забытых супольнасцю людзей. Напэўна, нехта знойдзе прыклад, як у некаторых краінах хворых на СНІД ізалююць. Мы, як хрысціяне, павінны паглядзець на іх так, як глядзеў на хворых ці нават грэшных, Езус Хрыстус. Ці Ён пасароміў схопленую на чужалостве жанчыну, якую хацелі ўкаменаваць? Наадварот, тым, якія хацелі яе ўкаменаваць, Ён паказаў, што і яны грэшныя, а адпускаючы яе, сказаў ёй больш не грашыць. Галоўны прынцып — гэта адрозніваць зло ад чалавека. Трэба любіць чалавека і быць міласэрным да яго. У той жа час, з дапамогай Божай ласкі трэба змагацца з грахом.», — заклікаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і выказаў надзею, что сённяшні сімпозіум будзе яшчэ адным крокам у супольнай барацьбе з распаўсюджваннем СНІДу.

Прапануем поўны тэкст прывітальнага слова >>>

З першым дакладам, у якім была раскрыта тэма «Місія Касцёла ў прафілактыцы СНІДу», выступіў магістр тэалогіі кс. Віталій Марфель. У сваім дакладзе ён адзначыў, што з часу ўзнікнення чумы ХХ стагоддзя, як называюць СНІД, Касцёл моліцца за ахвяраў гэтай невылечнай хваробы.

Каардынатар па прафілактыцы СНІДу Міжканфесійнай місіі „Хрысціянскае сацыяльнае служэнне“ Анастасія Крывіцкая свой даклад прысвяціла гісторыі ўзнікнення гэтай хваробы, першае масавае праяўленне якой адбылося 5 чэрвеня 1981 г. у ЗША, а таксама яе прафілактыцы, прывяла статыстычныя дадзеныя адносна распаўсюджання ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі, распавяла пра асноўныя шляхі выяўлення СНІДу.

Анастасія Крывіцкая падкрэсліла, што СНІД — гэта праблема не толькі медыцыны, але і юрысдыкцыі. Справа ў тым, што інфіцыраваны нясе крымінальную адказнасць за заражэнне іншых людзей.

Яна таксама ўзгадала адзін з візітаў у жаночую калонію, дзе адбываюць пакаранне ВІЧ-інфіцыраваныя. На пытанне, скіраванае да зняволеных, чаго ім не хапае ў заключэнні, яны адказалі: «Нам неабходна малітва», а значыць, падкрэсліла Анастасія Крывіцкая, роля Цэркваў — асаблівая, бо менавіта малітоўнай і духоўнай падтрымкі чакаюць многія хворыя.

Падчас сімпозіума адбылася святая Імша ў інтэнцыі хворых на СНІД і ўсіх тых, хто лечыць і апякуецца імі. Эўхарыстыю канцэлебраваў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з прысутнымі святарамі архідыяцэзіі.

З дакладам на тэму «Адносіны ў грамадстве да ВІЧ-інфіцыраваных: чым мы можам дапамагчы адно аднаму» выступіла псіхолаг Наталля Пан.

Музычны гурт парафіі святога Яна Хрысціцеля «Небасхіл» упрыгожыў працу сімпозіума прыгожымі спевамі.

Image

Image

Image  Image

Image  Image

 Image

Image

Image

Image

Image

Image

Image

Image

Image  Image

 

Фота В. Крутой

Матэрыял сайта catholic.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр