Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Беларусі будзе створана Канферэнцыя кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў
Навіны
08.12.2008

5 снежня 2008 г. у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў, падчас якой была выказана прапанова стварыць камітэт новай арганізацыі ў Касцёле ў Беларусі — Канферэнцыі кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Пра мэты стварэння гэтай арганізацыі распавёў старшыня камісіі па рэгістрацыі Канферэнцыі кс. Ігар Лашук SDB, дэкан Серабранкаўскі.

«Сёння ў будынку Сакратарыята ККББ адбылася сустрэча кіраўнікоў усіх манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі. Была выказана прапанова стварыць папярэдні камітэт па рэгістрацыі, па складанні статута, — паведаміў старшыня абранага камітэта кс. Ігар Лашук. — Ад Пінскай дыяцэзіі ў гэты камітэт уваходзіць кс. Ян Глінка, ад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — кс. Натанаэль Вайтала, ад Віцебскай дыяцэзіі — кс. Анджэй Возняк і ад Гродзенскай дыяцэзіі — кс. Юзаф Макарчык. Гэты камітэт павінен скласці статут будучай арганізацыі — Канферэнцыі кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў у Беларусі. Наступная сустрэча камісіі адбудзецца 22 красавіка 2009 г. у Мінску ў Сакратарыяце ККББ».

Як паведаміў кс. Ігар Лашук, акрамя арганізацыйных пытанняў, былі ўзняты такія актуальныя пытанні, як «выхаванне пакліканняў да манаскага і святарскага жыцця ў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з дыяцэзіяльнымі структурамі ў галіне пакліканняў. Вялікая ўвага падчас гэтай сустрэчы была ўдзелена вялікаму юбілею ў Беларусі, які адбудзецца ў будучым годзе, — 70-годдзю святарства Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка. Удзельнікі сённяшняга пасяджэння ўнеслі прапанову, каб гэта значная дата стала гучным заклікам да малітвы аб пакліканнях да асаблівага служэння Пану і суправаджалася распаўсюджваннем інфармацыі пра жыццё ў святарстве».

На пытанне нашага карэспандэнта, з якой мэтай ствараецца Канферэнцыя кіраўнікоў манаскіх супольнасцяў у Беларусі, яе новапрызначаны старшыня адказаў: «Такая практыка ёсць ва ўсіх краінах свету. Звычайна гэтая ініцыятыва зыходзіць ад манаскіх супольнасцяў. Заўсёды важна, каб быў хтосьці, хто б мог сабраць нас усіх. Сёння, дзякуючы ініцыятыве Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка і Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, мы сабраліся, каб узняць пытанне пакліканняў. Гэта вельмі важна для нашага Касцёла — як для Касцёла дыяцэзіяльнага, так і для манаскіх супольнасцяў. Важна выпрацаваць нейкую агульную тактыку, бо справа пакліканняў цесна звязана з працаю з моладдзю, з сем’ямі. З пакліканнямі ўвогуле звязана жыццё святара.

Асноўная мэта стварэння канферэнцыі — гэта каардынацыя жыцця манаскіх супольнасцяў у Беларусі і кантакт з каталіцкімі біскупамі. У Беларусі нясуць служэнне каля 20 манаскіх супольнасцяў і, каб выпрацаваць агульную лінію, я не думаю, што трэба, каб канферэнцыя сустракалася з усімі дваццаццю прадстаўнікамі. Дастаткова, каб для іх арганізоўваліся асобныя сустрэчы. Усё гэта будзе спрыяць лепшай арганізацыі жыцця і дзейнасці Касцёла ў Беларусі».

Image

 Матэрыял сайта catholic.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр