Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
Навіны
30.11.2008
Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачнецца ў нядзелю 30 лістапада. У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў.

 Перыяд радаснага чакання, які не з’яўляецца постам або часам пакаяння, мае тры значэнні:

Найперш, Касцёл узгадвае першае гістарычнае прыйсце Хрыста. Мы яднаемся з усімі пакаленнямі з часоў Старога Запавету, якія на працягу многіх стагоддзяў чакалі сустрэчы са Збаўцам. Літургія ў перыяд Адвэнту апавядае пра тых святых, якія прадказвалі прыйсце Месіі. Бог ужо пасля першароднага граху абяцаў, што прыйдзе Той, хто знішчыць сатану. Выбраны народ з надзеяй чакаў спаўнення гэтага абяцання. Ян Хрысціцель стаў голасам, які прадказваў прыйсце Жаніха. Касцёл углядаецца таксама ў Марыю. Праз сваё «няхай мне станецца паводле твайго слова», Марыя вучыць паслухмянасці Слову ў веры.
Міжвольна мы ўжо думаем пра Божае Нараджэнне — чакаем свята. Праз малітву, раратнюю Імшу (святая Імша, якая традыцыйна цэлебруецца на світанні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі), адвэнтавыя пастановы вернікі рыхтуюцца да гэтай светлай гадзіны. Бог стаў чалавекам, прыйшоў да людзей, аднак неабходна жаданне чалавека, каб выйсці Яму насустрач — сустрэцца з уцелаўлёным Божым Сынам. У перыяд Адвэнту своеасабліваю дапамогаю ў падрыхтоўцы да сустрэчы з Езусам з’яўляецца ўдзел у рэкалекцыях.

Адначасова Касцёл думае пра будучыню: узгадвае, што некалі Езус ізноў прыйдзе на зямлю, каб знішчыць зло і валадарыць ва ўсім свеце. Чаканне прыйсця Хрыста з’яўляецца крыніцаю незвычайнай радасці. Адвэнт нагадвае, што ўсё нашае жыццё — гэта чаканне. Чалавек, які ў сваім жыцці ўжо нічога не чакае, — нешчаслівы. Жыццё становіцца прыгожым таму, што з’яўляецца чаканнем, імкненнем да чагосьці, чаканнем Кагосьці — чаканнем Хрыста.

Матэрыял сайта catholic.by

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100