Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Салезіянскаму араторыю ў Мінску — 16 гадоў
Навіны
10.12.2016
 
Урачыстасць  Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі для парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, як і для ўсёй Салезіянскай сям’і, мае асабліва святочны характар. Гэта дзень нараджэння парафіі, якая распачала сваю дзейнасць 20 гадоў таму.  

Але гэта і дзень нараджэння араторыя — мясцовага ў Мінску, святкуем 16-ую гадавіну, і таго першага, які заснаваў сам ксёндз Боско. Менавіта 8 снежня 1841 года святы Ян Боско ад трох «Вітай, Марыя,..» распачаў араторый, аддаўшы моладзь пад апеку Марыі. 

Штогод пад час святой Імшы ў гэты дзень мінскія аніматры аднаўляюць свае абяцанні. У гэтым годзе да групы аніматараў далучылася яшчэ два маладых чалавека: Кацярына Пячынская і Дар’я Купцова. На новы прыступак фармацыі перайшла і Анастасія Барысік, якая скончыла сваё служэнне як памочнік аніматара і далучылася да кандыдатаў ў аніматары.

Пад час казання кс. Іван Огар SDB падкрэсліў важнасць прысутнасці аніматараў у араторыі, а таксама прыпомніў, як важна вызначыць матывацыю, з якой малады чалавек выбірае гэтае пакліканне: аніматар, перш за ўсё паказвае не тое, які ён добры, але праз дапамогу iншым рэалiзуе свой план жыцця. Пасля казання адбыўся момант складання абяцанняў новымі аніматарамі і кандыдатам у аніматарамі, а таксама аднаўленне абяцанняў тымі, хто ўжо некалькі год реалізуе сваё пакліканне як аніматар і кандыдат.

Пасля ўдзялення ўрачыстага благаслаўлення напрыканцы святой Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB запрасіў ўсіх парафіянаў да фігуры Маці Божай, што каля капліцы, каб разам ускласці да яе падножжа ўсе тыя просьбы, перапрашэнні, падзякі і малітвы, якія парафіяне напісалі да Марыі і Яе Сына.

Таксама пасля святой Імшы ўсе былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе разам, як адна сям’я, маглі правесці час і ўспомніць розныя моманты з жыцця араторыя. 
 
Вольга Перадкова
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр