Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Фармацыя ў форме трэнінгу прайшла для аніматараў і кандыдатаў у Мінску
Навіны
05.12.2016
 
Незвычайная фармацыйная сустрэча для аніматараў і кандыдатаў прайшла ў мінскім салезіянскім араторыі ў нядзелю, 4 снежня. Падрыхатваў яе адказны за араторый кс. Павел Шчарбіцкі SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі.  Асаблівасцю сустрэчы была форма яе правядзення: квэст-трэнінг для развіцця каманднага духу групы аніматараў і кандыдатаў.  

Удзельнікі атрымалі чатыры заданні, у якіх павінны былі навучыцца карыстацца сваімі лідарскімі якасцямі, быць крэатыўнымі і ўважлівымі адзін да аднаго і да правілаў выканання пастаўленых задач. Для дасягнення мэты неабходна было выконваць заданні менавіта камандай. Усяго аніматары і кандыдаты атрымалі чатыры заданні: «Цмок» — удзельнікі, учапіўшыся адзін за аднаго, павінны былі утварыць цмока, галаве якога неабходна злавіць свой хвост. Потым гэты «Цмок» павінен быў прайсці пэўную дыстанцыю. Складанасць толькі ў тым, што ва ўсіх удзельнікаў, акрамя апошняга, былі завязаны вочы, і той апошні кіраваў ўсім тулавам і галавой «Цмока». Другое заданне заключалася у тым, каб прайсці па вузкай сцяжынцы з первязанымі між сабой нагамі удзельнікаў. На трэцім этапе квэст-трэнінгу, узяўшыся рукамі за доўгі канат, аніматары і кандыдаты павінны былі завязаць вузел, не адпускаючы рук. А чацвертым пунктам стала напісанне ліста нібы да чараўніка, які змог бы выканаць жаданні аніматараў і ўдзельнікаў адносна працы араторыя і іх групы. «Лямпа Аладзіна» — такую назву далі арганізатары гэтаму заданню.

Заключным этапам стала падвядзенне вынікаў. Удзельнікі адзначылі, што многія заданні былі даволі цяжкімі для выканання, але там, дзе ўсе уважліва ставіліся адзін да аднаго, пастаўленая мэта была дасягнута. Большасць з іх падкрэсліла неабходнасць развіцця каманднага духу і павагі адзін да аднаго. Арганізатары таксама падзяліліся сваімі назіраннямі і далі пэўныя парады маладым людзям.

Як заўважылі і самі ўдзельнікі, ёсць яшчэ многа над чым працаваць. І многае можна вырашыць сваімі сіламі і намаганнямі, калі моцна захацець. Але важна таксама звяртацца па дапамогу да старэйшых сяброў і, канечне, да Бога. 
 
Ірына Петрусевіч
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр