Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Прайшла фармацыйная сустрэча мiнiстрантаў
Навіны
26.10.2016
 
Фармацыйная сустрэча серабранскіх мiнiстрантаў
З 22 па 23 кастрычнiка ў салезіянскім  араторыi iмя св. Яна Боско пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай серабранцы адбылася фармацыйная сустрэча для мiнiстрантаў i кандыдатаў у мiнiстранты.
 
Тэматыка сустрэчы гучала наступным чынам: «Маё служэнне пры алтары i ў штодзённасцi блiжнiм».

На працягу двух дзён хлопцы прымалі ўдзел у святых Імшах,  слухалі канферэнцыi, дзялiліся сваiмi сведчаннямi і разважаннямі, а таксама  гулялі ў спартыўныя гульнi.

Падчас святой Iмшы ксёндз Аляксандр Мятлiцкi SDB прамовіў да юнакоў канферэнцыю. Святар паставіў хлопцам у прыклад асобу св. Яна Паўла II, які, як i яны, быў калісьці мiністрантам і ўсім сэрцам служыў Богу пры алтары.

Пасля канферэнцыi хлопцам было прапанавана расказаць, якiм чынам кожны з іх прыйшоў да мiнiстрантскага служэння, i што гэта значыць асабіста для яго.

На завяршэнні сустрэчы сабрат на асістэнцыі Марк Найдзiч SDB распавёў пра прыклад служэння і святасці св. Тарчызія, які з'яўляецца адным з заступнiкаў мiнiстрантаў. 
 
Максім Радзюш
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100