Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
На вежах касцёла Cв. Яна Боско ўстаноўлены пяць крыжоў
Навіны
04.09.2016

Суботнім вечарам 3 верасня на вежах касцёла імя святога Яна Боско, які будуецца ў Серабранцы (Мінск), урачыста ўсталявалі апошнія пяць крыжоў. Асвяціў крыжы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Два крыжы на галоўных вежах святыні былі замантаваны ў мінулым годзе. Такім чынам, агульная лічба крыжоў, якія ўзвышаюцца над каталіцкай святыняй, дасягнула сямі. Сімвалічнасць дадзенай лічбы падкрэсліў Мітрапаліт, ён адзначыў, што сем крыжоў уяўляюць сабой сем сакрамэнтаў, сем крыніц Божай ласкі, з якіх мы чэрпаем сілы.

Варта адзначыць, што ва ўсталяванні двух з пяці крыжоў прымаў удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Рэгіянальным настаяцелям Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Фрацішка Сальскага» на Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB і пробашчам парафіі Святога Яна Хрысціцеля ксяндзом Аляксандрам Мятліцкім SDB. Святары адважна падняліся ў люльцы пад’ёмніка на вышыню і з дапамогай будаўнікоў умацоўвалі крыжы на вызначаных месцах. Таксама наверсе Мітрапаліт асвяціў крыжы.

Потым усе святары і вернікі накіраваліся ў капліцу, дзе адбылася ўрачыстая святая Імша. У гаміліі мітрапаліт Мітрапаліт зноў звярнуў увагу вернікаў на крыж. Арцыбіскуп распавёў, што гісторыя гэтага знаку даволі складаная. У старажытным Рыме жаўнеры выкарыстоўвалі крыж, як прыладу для забойства людзей. Езус Хрыстус таксама быў укрыжаваны і крыжовай смерцю збавіў усё чалавецтва. На нашай зямлі крыжы ўшаноўваюцца больш за тысячу гадоў, іх ставілі ў вёсках, на скрыжаваннях дарог, на вежах святыняў. Былі таксама і іншыя часы, калі крыжы руйнавалі, калі Бога зневажалі. Сёння крыжы можна ўбачыць усюды, крыж не забаронены. У сучасным свеце крыж, нажаль, са знаку нашага збаўлення ператвараецца ў біжутэрыю. Таму для нас галоўным крыжом павінен стаць той, які мы носім у сваім сэрцы, падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш.

Пасля заканчэння святой Імшы пробашч і вернікі падзякавалі Мітрапаліту за згоду прыняць удзел у дадзенай урачыстасці.

Зараз на беразе ракі ў мінскім мікрараёне Серабранка ўзвышаецца прыгожая святыня з сямю крыжамі. Але галоўнай прыгажосцю з’яўляецца менавіта крыж — гэты бачны знак адраджэння нашай зямлі, знявечанай атэістычным камунізмам. 
 
  
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр