Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вакацыі з Богам 2016 прайшлі ў араторыі
Навіны
17.06.2016

З 6 па 15 чэрвеня у Араторыі Св.Яна Боско ў Мінску прайшлі Вакацыі з Богам “Мама Маргарыта – настаўніца Міласэрнасці”.

На працягу гэтых дзён дзеці разам з арганізатарамі знаёміліся з Маці Маргарытай і праз Яе прыклад жыцця, разважалі над учынкамі Міласэрнасці.

Кожны дзень, для дзяцей былі падрыхтаваныя тэатральныя пастаноўкі, праз якія ўсе прысутныя маглі больш пазнаць маці ксяндза Боско. Таксама на працягу лагера праводзіліся працы па групах, дзе дзеці разважалі над тэмамі лагера і дзяліліся сваімі ўражаннямі з іншымі. Новы дзень - новая тэма: Знаёмства, Адвага, Рашучасць, Святасць і неба, Грэх і прабачэнне, Прабачэнне, Адкрытасць, Падзяка.

Таксама для дзяцей былі прапанаваныя разнастайныя гурткі, дзякуючы, якім яны мелі магчымасць рэалізаваць свае здольнасці, правесці невялічкія досведы, напрыклад навучыцца ставіць палаткі, гатаваць нешта смачнае, даведацца шмат новага і добра правесці час. У гэтым годзе гурткоў было не шмат, але ўсе былі вельмі цікавымі: тэатральны, танцавальны, гурток маладых хімікаў, кулінарны і гурток выжывання. Неабходна адзначыць гурток маладога повара, які ўзначальвала сястра Тэрэза Сольнічак FMA, які кожны дзень частаваў усіх удзельнікаў лагера новымі прысмакамі.

Лагер па-сапраўднаму быў выключны, бо кожны дзень ўсе разам змагаліся са сваімі страхамі і пераадольвалі іх разам.

Напэўна, самым цікавым і экстрэмальным быў дзень лагера з велавыездам у Лошыцкі парк. "Будка праўды" дапамагла кожнаму перамагчы свае страхі, а асабліва страх вышыні і навучыцца давяраць адзін аднаму.

Заканчэнне лагера не абышлося без фінальнага канцэрта, на які былі запрошаны бацькі. Дзеці разам з арганізатарамі падзяліліся сваімі талентамі, якія развівалі падчас лагера. Падчас фінальнага слоўка, кс. Іван Огар SDB, радзіў усім прысутным, каб тыя дары, якія кожны набыў падчас лагера, тое зерне якое было пасеяна, не было марнатраўна распушчана, а наадварот, каб кожны яго больш развіваў і памнажаў. Каб з гэтага зерня ўзраслі плёны.

10 дзён прайшлі вельмі хутка, але ўражанні і ўспаміны, застануцца надоўга. Усе развіталіся з жаданнем сустрэцца зноў, каб пасеянае зерне сяброўства расло далей. 
 
Анастасія Субач
Матэрыял sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр