Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшла сустрэча аб пакліканні да святарства для хлопцаў
Навіны
22.02.2016
 
Сустрэча на тэму паклікання «ProVocatio» для хлопцаў узростам ад пятнаццаці гадоў адбылася 20-21 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску. Гэта другая сустрэча з чатырох запланаваных на бягучы навучальны год. Маладыя людзі працягвалі разважаць на важныя для мужчыны і святара тэмы: «Пяць сакрэтаў сапраўднага мужчыны», «Сям’я, як асяроддзе, у якім мы расцём», «Адрозненні паміж дыяцэзіальным святаром і манахам», «LECTIO DIVINА». Яны разам маліліся — св. Імша была неад’емнай часткай кожнага дня, разам гулялі, разам разважалі над сваёй будучыняй.

Адгукнуўшыся на запрашэнне салезіянаў, у Мінск прыбыло каля 20 юнакоў  з Бараўлян, Смаргоні, Баранавіч, Дзятлава і Мінску. Адказвалі за падрыхтоўку сустрэчы кс. Іван Огар SDB і кс. Станіслаў  Краўчэнка  SDB. Таксама кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падрыхтаваў для юнакоў канферэнцыю на адну з запланаваных тэм.

Сустрэча пачалася цёплым, сяброўскім прывітаннем. Затым псіхолаг  Таццяна Лазарава выступіла з канферэнцыяй. Разам з ёй маладыя людзі паглядзелі адмысловы фільм па тэме «Пяць сакрэтаў сапраўднага мужчыны» і абмяркавалі яго, дзелячыся сваімі разважаннямі. «Думай глабальна, дзейнічай унікальна!» — гэту думку з фільма хлопцы палічылі найбольш важнай.  А затым, памаліўшыся Вяночак да Божай Міласэрнасці, яны згулялі некалькі таймаў у футбол і хакей. Перад сном хлопцаў чакаў прагляд цікавага фільма пад назвай «Трэнер» і, канечне, салезіянскае «слоўка на дабранач».

Другі дзень разважанняў аб пакліканні быў больш спакойным. Удзельнікі пазнавалі Божае Слова з дапамогай духоўнай практыкі «Lectio Divinа». Падчас «пустыні» — часу для асабістага разважання ў цішыні — маладыя людзі мелі магчымасць знайсці адказ на пытанне «Хто я?»,   і проста суцішыць сваё сэрца і падрыхтавацца да св. Імшы.

Рэкалекцыі па традыцыі завяршыліся абедам і падвядзеннем вынікаў.

Наступная сустрэча на тэму паклікання пройдзе з 30 сакавіка на 1 мая 2016. На яе запрошаны хлопцы, якія задумваюцца над святарскім альбо законным пакліканнем, асабліва салезіянскім. Узрост удзельнікаў ад 15 гадоў і вышэй.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адказнага за Прэнавіцыят «Таварыства св. Францішка Сальскага» у Беларусі кс. Івана Огара SDB па тэл.: +375(29) 691 02 22

Павел Мароз
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр