Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Гастролі парафіяльнай музычнай групы прайшлі ў Бараўлянах
Навіны
09.02.2016
 
7 лютага 2016 года ў салезіанскую парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў і ў Араторый Святога Дамініка Савіо ў а/г Бараўляны завітаў музычны гурт "Боско-бэнд". Гэты гурт паходзіць з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў горадзе Мінску. Складаецца гурт з дзетак і моладзі, якія, натхнёныя харызмай святога ксяндза Боско, імкнуцца падзяліцца сапраўднай радасцю, добрым настроем і сваёю любоўю да Хрыста.

Падчас канцэрту прагучала шмат спеваў. Некаторыя з іх былі прысвечаны адной з найважнейшых і найдаражэйшых асоб у жыцці кожнага чалавека – маці. Маці не стоміцца несці на руках сваё дзіця, калі ёй трэба выратаваць яго ад небяспекі, бо сапраўдная любоў палягчае цяжар ношы.

Кожанага прысутнага чакалі музычныя сюрпрызы ў выкананні Стаса і Даніэля Лазаравых, які праз гранне на саксафоне і акардыёне, падзяліліся сваім імкненнем да харызмы св. Яна Боско.

Падчас канцэрту прагучала некалькі музычных кампазіцый, якія распавядалі пра жыццё салезіянскіх святых: святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло і святога Яна Боско.

Заключны спеў быў вельмі чароўны і па-адметнаму зімовы, і праз яго ўдзельнікі гурта, як і праз увесь канцэрт, пажадалі прыстуным добрага настрою, а таксама, каб Езус абуджаў у кожнага асалоду імкнуцца да неба, да святасці.

Няхай Езус Хрыстус для кожнага будзе прыкладам, падтрымкай, крыніцай міласэрнасці і любові. Менавіта праз спеў дзеці і моладзь з Мінску мелі магчымасць адудзячыць і праславіць Хрыста.

 Вольга Красільшчыкава
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100