Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі адбыліся карнавалы для моладзі і дзяцей
Навіны
08.02.2016
 
6 лютага 2016 года у мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбыўся моладзевы карнавал.Традыцыйна ён распачаўся св. Імшой, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Мятліцкі SDB.

Працяг свята адбыўся ўжо ў араторыі, дзе моладзь чакала цікавая праграма.Тэматычна карнавал ўяўляў сабой вечар сустрэчы выпускнікоў. Праграма распачалася сцэнкай, у якой дачка пыталася ў свайго таты, як ён пазнаёміўся з мамай. І ён адказаў, што пазнаёміўся з будучай жонкай менавіта на выпускным вечары пад час танца. Потым прысутным было прапанавана акунуцца ў атмасферу школьнага выпускнога і станчыць польку і вальс. Пасля моладзь гуляла ў розныя цікавыя гульні, а напрыканцы свята с.Тэрэза Сольнічэк FMA скіравала да ўсёй моладзі слоўка на дабранач.

7 лютага 2016 года на карнавал былі запрошаны самыя маленькія вернікі парафіі і іх бацькі. Пасля св. Імшы, пад час якой кс. Аляксандр Мятліцкі SDB разважаў з дзецьмі аб важнасці адукацыі ў жыцці кожнага сучаснага чалавека, свята працягнулася ў араторыі. Там дзетак чакала сустрэча з бласлаўлённай Лаўрай Вікуньяй і св. Дамінікам Савіо. Яны пазнаёмілі прысутных з вядомай гераіняй мультфільма “Маша і мядзведзь”. Маша прызналася, што не хацела б больш дакучаць мядзведзю, але не ведае, як гэта зрабіць. Прысутныя на карнавале дзеці з радасцю дапамаглі гераіне навучыцца быць добрай, не лянавацца і дапамагаць іншым людзям.

Пасля асноўнай праграмы да прысутных звярнулася с. Люцыя Бальцэвіч FMA. Сястра распавяла дзецям павучальную гісторыю аб тым, што адзін хлопчык хацеў насіць акуляры, каб быць падобным да сваёй бабулі, якая заўсёды ведае, што адбываецца ў яго жыцці. Сястра пажадала кожнаму з прысутных апрануць такія акуляры на час Вялікага Паста, каб мы ўмелі бачыць патрэбы іншых і былі гатовыя аказаць ім дапамогу.

Нагадваем, што пад час Вялікага Паста ў нашай парафіі праходзіць Крыжовы Шлях, які дапамагае кожнаму верніку больш наблізіцца да пакут Езуса Хрыста. Так, малітва Крыжовага Шляху для моладзі будзе адбывацца па пятніцах а 20 гадзіне, для дзяцей – па суботах а 16 гадзіне.

Дар’я Купцова, Таццяна Ісакава
Матэрыял сайта sdb.by
 
 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100