Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:



Са святам Божага Нараджэння!
Навіны
25.12.2016
Паважаныя чытачы нашага сайта! Сардэчна віншуем вас з адным з самых галоўных свят для ўсіх хрысціян - з Божым Нараджэннем!  

Жадаем, каб у вашай душы, сэрцы і думках заўсёды было месца для Нованароджаннага Збаўцы! 
 

 
«Без Бога чалавек неадэкватны» — у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся рэкалекцыі
Навіны
20.12.2016
Дазволіць Езусу ўжо сёння, у гэтую хвіліну, дакрануцца да сябе заахвоціў кс. Андрэй Рылка на рэкалекцыях, якія ён праводзіў  16-18 снежня ў мінскай Серабранцы. Напачатку рэкалекцый святар заклікаў парафіянаў маліцца і прасіць Хрыста дапамагчы прывесці ў парадак тое, што параскідвана, разбурана ў жыцці, каб быць падрыхтаванымі  да свята Божага Нараджэння.
Падрабязней...
 
«Бацькі і дзеці» — на РДС ў Мінску моладзь разважала над адносінамі ў сям’і
Навіны
14.12.2016
З 10 па 11 снежня ў араторыі імя cвятога Яна Боско ў Мінску адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія сабралі каля 25 удзельнікаў. Моладзь з Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Мінска прыехала дзеля таго, каб паразважаць над тэмай «Адносіны ў сям’і: бацькі і дзеці».
Падрабязней...
 
«З радасцю служыце Пану» — у Серабранцы тры новых міністранты
Навіны
13.12.2016
Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек - Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава - ў міністранты.
Падрабязней...
 
«Будаваць дыялог — будаваць адносіны» — рэкалекцыі для суполкі «Адкрытыя сэрцы» прайшлі ў Мінску
Навіны
10.12.2016
2-3 снежня ў салезіянскім араторыі ў Мінску адбыліся чарговыя двухдзённыя рэкалекцыі  для суполкі «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Удзельнікам сустрэчы была прапанавана шырокафарматная праграма на тэму «Дыялог у сям’і».  Пазнавальная канферэнцыя і сур’езныя разважанні, праца па групах і духоўныя практыкаванні, жарты, гульні — усё гэта стала дзейсным сродкам для раскрыцця зададзенай тэматыкі.
Падрабязней...
 
Салезіянскаму араторыю ў Мінску — 16 гадоў
Навіны
10.12.2016
Урачыстасць  Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі для парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, як і для ўсёй Салезіянскай сям’і, мае асабліва святочны характар. Гэта дзень нараджэння парафіі, якая распачала сваю дзейнасць 20 гадоў таму.
Падрабязней...
 
Святы Мікалай у Мінску!
Навіны
06.12.2016
3 снежня ў мінскі араторый імя святога Яна Боско моладзь на гарбату запрасіў святы Мікалай. А 4 снежня са святым цудатворцам сустрэліся дзеці.
Падрабязней...
 
Фармацыя ў форме трэнінгу прайшла для аніматараў і кандыдатаў у Мінску
Навіны
05.12.2016
Незвычайная фармацыйная сустрэча для аніматараў і кандыдатаў прайшла ў мінскім салезіянскім араторыі ў нядзелю, 4 снежня. Падрыхатваў яе адказны за араторый кс. Павел Шчарбіцкі SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі.  Асаблівасцю сустрэчы была форма яе правядзення: квэст-трэнінг для развіцця каманднага духу групы аніматараў і кандыдатаў.
Падрабязней...
 
"Жыць" (cover) у выкананні салезіянаў
Навіны
21.11.2016
"Жыць" (cover) у выкананні салезіянаў

Падрабязней...
 
Хрыстос Валадар, сям’і Гаспадар — салезіяне заахвоцілі парафіянаў пусціць Хрыста ў свае сем’і
Навіны
21.11.2016
20 лістапада ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету стала асаблівым днём, калі ўся парафіяльная сям’я была запрошана да разважання над Божай Міласэрнасцю, роляй Бога ў сямейным і асабістым жыцці, а таксама да супольнай арганізацыі свята і супольнага святкавання.
Падрабязней...
 
«ПачатакПапярэдні12345678910ДалейКанец»

Старонка 1 з 42
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр