Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

{webgallery}{/webgallery}

Захоўвайце святло веры!

Толькі тыя, чые светачы веры палымнеюць, будуць гатовыя сустрэць Хрыста пасля Яго вяртання, але не тыя, хто зноў запальваюць свае згаслыя светачы для сустрэчы з Ім.

Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны. [Мц 25 : 13]
 
У прыпавесці пра дзесяць паннаў, Хрыстос папярэджвае сваіх вучняў пра неабходнасць увесь час быць гатовым да сустрэчы з Богам. У гэтай прыпавесці, мы пазнаём, пра дзесяць паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны.


Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”. Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”. [Мц 25 : 2-12]

Заўважце, што спачатку ўсе дзесяць паннаў мелі ўсё, што ім было неабходна для адной і той жа мэты - сустрэчы жаніха. Аднак, у канцы прыпавесці пяць паннаў усё ж не былі гатовыя да сустрэчы.
 
Сёння шматлікія людзі (Каталікі і Пратэстанты), хрышчоныя і выгадаваныя ў сем'ях, дзе іх вучылі таму, што Езус Хрыстос гэта Сын Божы, які памёр за грахі ўсяго свету, вераць у другое прышэсце Хрыста падобна дзесяці паннам з прыпавесці. Гэтыя людзі маюць усё, што ім неабходна - веру ў Бога Айца, Сына і Духа Святога, і ў выратаванне праз Езуса Хрыста.
 
Як толькі мы прыходзім да веры ў Хрыста, вера становіцца вышэй нашай існасці і будуецца па-за нашым целам. Узрастаючы ў нашай веры, мы тым самым павялічваем наш узровень абавязанняў у любові, у самаадрачэнні, у даверы Езусу Хрысту. Недастаткова быць хрышчоным і казаць, - "Я веру", і спыніцца на гэтым. Людзі, якія ставяцца да такога выгляду "хрысціянства", падобныя пяці неразумным паннам, у якіх спачатку гарэлі светачы, але яны не прыклалі ніякіх высілкаў, каб іх светачы не загаслі

Наша вера ў Хрыста павінна ўвесь час падпітвацца ці яна памрэ, падобна таму як загаслі ў канчатковым рахунку светачы пяці неразумных паннаў.

Мільёны людзей сёння, прыходзяць у касцёлы, і прыступаюць да Святой Камуніі. Яны вераць у Езуса Хрыста, але яны не могуць знайсці час для вывучэння Бібліі. Але толькі з Бібліяй яны змаглі б узрастаць у пазнанні і разуменні Бога. Яны не развіваюць сваю веру ў Хрыста, шляхам Яго пазнання праз Біблію. Людзі тым самым "не дазваляюць" Духу Святому здзейсніць з імі  духоўныя пераўтварэнні, якія зрабілі б іх падобнымі Хрысту. Дары Духу Святога і хрысціянства не прыносяць ніякіх пладоў у іх жыццях. Больш таго, калі мы ўважліва разгледзім іх жыццё, то зразумеем, што падобныя людзі нічым не адрозніваюцца ад нявернікаў.

Але калі вы ў іх спытаеце, - " Вы хрысціянін? Вы верыце, што Езус Хрыстос - Сын Бога жывога і што аднойчы, Ён вернецца на зямлю?" яны адкажуць, - "Вядома!"

 Мае браты і сёстры, задумайцеся над словамі Бога, якія звернутыя да нас. Пяць паннаў плакалі і прасілі, "Пане! Пане! Адчыні нам"! Але які быў адказ жаніха? - " Сапраўды кажу вам: не ведаю вас".

Як каталік, вы, магчыма, кажаце, "я хрышчоны і рэгулярна прымаю Святую Камунію". Але якую працу вы прарабілі над сваім духоўным развіццём з тых часоў, як упершыню прынялі Хрыста ў ваша сэрца? Як садзейнічаеце ўзрастанню вашай веры?

На момант напісання гэтага артыкула, мне ўжо каля 48-мі гадоў. Падобна большасці каталікоў, я была хрышчоны немаўлём, прыступіў да першай Камуніі, калі мне было 9 год, і прыняла Канфірмацыю ў 14-ці летнім узросце. А потым мае наведванні касцёла можна назваць выпадковымі. Я больш ніяк не развівалася духоўна і не чытала Слова Божае. Мая любоў, давер да Бога і пакора ў імя Езуса Хрыста былі згублены. Хрыстос ужо не быў цэнтрам майго жыцця; замест таго, каб ісці за Хрыстом і імкнуцца ў Яго Царства, я ішла за паўсядзённай мірскай мітуснёй. Вера ў Хрыста зусім ужо не займала мае думкі. Але па-ранейшаму, я лічыла сябе веруючай у Хрыста і думала, што я годная таго, каб паўстаць прад Богам, падобна паннам з якія палымнеюць светачамі.

Калі б Хрыстос вярнуўся на зямлю ў тыя гады, калі я так памылялася, то ці прызнаў Ён мяне як веруючага хрысціяніна? Ці Ён сказаў бы мне, як сказаў пяці непадрыхтаваным да сустрэчы з жаніхом паннам, - "Праўдзіва кажу вам: не ведаю вас ".

Богу не дастатковая наша вера, якая дае ведаць пра сябе толькі "часам", не досыць таго, што мы "часам" прыходзім на набажэнствы і "часам" прымаем Святыя Сакраменты. Калі Бог прыйдзе да нас ён прызнае годным толькі таго, хто па сапраўднаму, на працягу ўсяго свайго зямнога існавання прыналежаў Хрысту, таго, хто без стомы няспынна ўзрастаў у веры ў Бога. Усё, хто ўспамінаюць пра Хрыста толькі "часам", ашукваюць сябе, калі яны думаюць, што Хрыстос прызнае іх, калі яны паўстануць прад Ім. І Ў гэтай прыпавесці пра дзесяць паннаў, Хрыстос папярэджвае нас пра гэта. У сучасным свеце мы празмеру заняты мітуслівымі справамі, які марнуецца ўвесь свой час на дробязі і пустэчу, тым самым забываючы надаць увагу галоўнаму. Клопаты, хваляванні і задавальненні займаюць вялікую частку нашага жыцця. Мы цалкам абхоплены мірскімі захапленнямі, парой зусім грэбуем нашымі зносінамі з Богам Езусам Хрыстом.

Але калі мы жадаем быць гатовым каб паўстаць перад Хрыстом, калі Ён прыйдзе, мы павінны ўвесь час падтрымліваць светла ў нашых светачах - павінны не астываць у нашай веры. Шматлікія хрысціяне запалілі свае светачы веры дзесяцігоддзі таму, і не ўсведамляюць, што іх святло ўжо загасла, таму што яны не разумеюць, што вера ў Хрыста гэта штодзённая практыка, а не аднаразовая падзея, дастатковая на ўсё жыццё.

Калі бак майго аўтамабіля пусты, я еду на запраўную станцыю і запраўляю мой аўтамабіль. І хіба з тых часоў бак увесь час застаецца поўным? Вядома не. У вызначаны момант, бензін ізноў сканчаецца, і мне даводзіцца зноў запраўляць машыну. Ці іншы прыклад: калі я паем, мой страўнік поўны. Але хіба я больш не выпрабую пачуццё голаду? Вядома, голад дасць пра сябе ведаць. Прыйдзе час, і я зноў галодны, і мне прыйдзецца паесці яшчэ раз. Мы ўжываем гэтыя веды да зямных рэчаў, мае браты і сёстры, але не да нябесных!

Мы павінны ўвесь час падсілкоўваць нашу веру Духам Святым. Калі я не буду штодня ўзмацняць веру маю пры дапамозе Слова Божага і кожны дзень памятаць пра выхаванне душы маёй у Святасці, мой светач веры загасне, гэтак жа, як і мой давер, мая любоў, і пакора ў імя Бога Езуса Хрыста.

Самае вялікае, што мы можам рабіць, гэта - маліцца і вывучаць Слова Божае кожны, дзень у сваім жыцці, без выключэння. Проста так, без малітвы, немагчыма ўзрастаць у веры ў Езуса Хрыста. Не магчыма няспынна быць напоўненым Духам Святым, калі мы не праводзім час з Езусам у малітве і ў вывучэнні Яго Слова. Праз малітвы Дух Святы зменіць нас і нашы жыцці, так, як жадае гэтага Хрыстос. Праводзячы наша жыццё ў малітве, мы ўручаем нас Духу Святому і жыццём нашым пачынае кіраваць Дух святы, а не наша грэшнае цела.

Калі мы проста па звычцы будзем хадзіць на набажэнствы і думаць, што ў гэтым складаецца наша вера, мы будзем тым самым толькі ашукваць сябе.

Хрыстос папярэдзіў нас у гэтай прыпавесці, што будуць толькі тыя гатовыя да сустрэчы з Ім, чые светачы веры буду палымнець, але не тыя, хто запаліў іх, пасля таго, як светла ў светачах загасла.

Як доўга нам "стаяць на вахце" з падпаленымі светачамі? Як доўга мы павінны ўзрастаць у веры ў Бога Езуса Хрыста? - нашы светачы веры павінны гарэць увесь час! На працягу ўсяго нашага жыцця! Ці мы дазволім мітуслівым клопатам, хваляванням, турботам і задавальненням нашага свету запоўніць нашы душы і загасіць наша святла?

Давайце звернем ўвага на тое, пра што Хрыстос праз Біблію нам кажа - Божым Словам падтрымліваючы святло нашай веры. Давайце будзем захоўваць гэта святло, бо мы не ведаем ні дня, ні гадзіны, калі Бог прыйдзе.

Пераклад Ганны Канчэўскай артыкула Латарынгіі E. Эспенхай (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by

Апошнія аднаўленні раздзела: Літургія

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску