Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Устрыманне ад ежы падчас Вялікага Посту
Літургія
Аўтар: Алесь   
29.02.2012
Тыдзень таму распачаўся вялікі пост. Прадзтаўляем вашай увазе некаторыя  тлумачэніі захавання сябе ў перыяд пост. Артыкул Джыммі Акіна (Крыніца: Catholic.net) у перакладзе Ганны Канчэўскай адмыслова для Sdb.by. 
 
Перыяды і дні пакаяння на працягу літургічнага года (час Вялікага Паста, кожная пятніца ў памяць смерці Божай) з'яўляюцца ў Касцёле адмысловым часам практыкі пакаяння. Гэтыя часы больш за ўсё падыходзяць для духоўных практыкаванняў, пакутных набажэнстваў, паломніцтваў пакутнага характару а таксама для добраахвотных самаабмежаванняў, такіх, як пост і міласціна, і для таго, каб па-братэрску падзяляцца з іншымі (дабрачынныя і місіянерскія справы) (ККЦ (катэхізіс Каталіцкай царквы)1438)

Кожны год узнікае шмат пытанняў з нагоды Вялікага Паста, пра правілы і дэталі правядзення паста. Часам гэтыя правілы няправільна ці незразумела тлумачацца ў розных касцёлах, так давайце паглядзім, што афіцыйныя дакументы Касцёла кажуць пра практыку паста і ўстрыманні ў Папяльцовую сераду.
Перад тым, як мы зробім гэта, хоць, хацелася б звярнуць увагу некалькі перасцярог :

1) Законы Касцёла адносна паста і ўстрыманні сёння вельмі лаяльныя. Яны ўяўляюць сабою мінімумы. Хоць можна выйсці за рамкі мінімуму, і патрабаваць ад сябе стражэйшага пакаяння, хоць па правілах гэта не абавязкова.

2) Існуюць фармальныя шляхі выканання закона, якія парушаюць сутнасць самага закона -напрыклад, пазбягаючы мяса ўладкоўваць баль з дарункаў мора. Гэтага неабходна пазбягаць. Мы жадаем прытрымлівацца не толькі фармальный правілаў, але і разумець сутнасць закона.

3) Касцёл не мае на ўвазе пад пастом прычыненне шкоды здароўю чалавека пры выкананні абмежаванняў у ежы. Існуе шэраг выключэнняў у законы паста ў прыватнасці: калі хтосьці мае медыцынскія сведчанні супраць выканання паста, то чалавек не абавязаны ўводзіць абмежаванні ў свой рацыён . Напрыклад, калі хтосьці хварэе дыябетам, ці для кагосьці была распрацавана доктарам адмысловая дыета, ці хтосьці пакутуе хваробай страўніка, калі неабходна ўвесь час падтрымліваць наяўнасць ежы ў страўніку.

Цяпер давайце разгледзім законы.

Папяльцовая серада - дзень устрымання і паста. Паводле Папе рымскаму Полю VI канстытуцыя Paenitemini:

III. 1. Закон устрымання забараняе ўжыванне ў ежу мяса, але не яйкаў, малочных прадуктаў ці прадуктаў, зробленых з жывёльнага тлушчу.

2. Закон паста дазваляе толькі адзін раз у дзень ёсць уволю, але не забараняе сняданак і вячэру пры гэтым неабходна надаваць увагу, як колькасці ежы, так і самім прадуктам паводле мясцовых пераваг.

Калі мы звернем увагу на закон паста, які кажа пра адну сытную ежу ў дзень, пры гэтым закон не канкрэтызуе колькасць ежы, якое можа быць ужыта раніцай і ўвечар. У гэтым выпадку гаворка не ідзе пра нейкія "перакусы" перад асноўнай ежай. У законе ці гаворыцца толькі пра "некаторую ежу", што ўяўляе сабою штосьці меншае, чым сытная ежа, але касцёл не вызначае дакладныя колькасці. (Пры гэтым зразумець з закона, што не з'яўляецца "сытнай ежай" даволі цяжка, бо людзі падчас ежы могуць з'есці розную колькасць прадуктаў і "Памер" ежы можна вымераць, напрыклад у калорыях. )

Закон падкрэслівае, што зацвержаныя мясцовыя звычаі могуць рэгуляваць колькасць і якасць ежы..

"Хто абавязаны ўстрымлівацца і пасціцца?" Кіраўнічы дакумент пра гэта быў складзены ў 1983-м годзе  “Код кананічных законаў" :

1252 закон устрымання кажа пра тое, што ўстрымлівацца падчас паста неабходна з чатырнаццаці гадоў. Закон устрымання дзейнічае таксама для людзей да шасцідзесяці гадоў. Духоўныя пастары і айцы павінны сачыць за тым, каб нават тыя, хто па прычыне свайго ўзросту не абавязаны ўстрымлівацца, аддаваліся праўдзіваму адчуванню раскаяння.

"Тыя, хто не мае поўных чатырнаццаць гадоў, не абавязаны ўстрымлівацца, абавязанне ўстрымання пачынаецца з поўных чатырнаццаці гадоў і затым і працягваецца ўсё жыццё.
Закон паста датычыцца людзей з поўных васямнаццаці гадоў і дзейнічае для людзей да "пачатку іх шасцідзесятага года" г. зн. у пост папярэдні шасцідзесяцігоддзю чалавек не абавязаны выконваць закон паста, ізноў такі, гэты ўзрост выканання закона дакранаецца толькі тых у каго няма медыцынскіх супрацьпаказанняў супраць паста.

Што ж з тымі, хто занадта малады, каб выконваць гэтыя патрабаванні? Тут Paenitemini заяўляе:
"Што да маладых людзей, якія маладзей чатырнаццаці і васямнаццаці гадоў, то духоўныя пастары і бацькі павінны сачыць за сваімі дзецьмі з асаблівым клопатам, і навучаць іх праўдзіваму сэнсу пакаяння.

Яшчэ неабходна падкрэсліць, што тут пералічаны  законныя мінімумы, але, вядома, кожны можа зрабіць большае.
 
Пераклад Ганны Канчэўскай артыкула Джыммі Акіна (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр