Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Пасланне Айца Генерала Дона Паскуале Чавеса Спазнанне Дон Боско
Літургія
Аўтар: Алесь   
19.02.2012
Пасланне Айца Генерала Дона Паскуале Чавеса
Спазнанне Дон Боско
 
БОЖАЕ ПАКЛІКАННЕ

ВЫБАР ДОНА БОСКА БЫЎ ВЫЗНАЧАНЫ ПАКЛІКАННЕМ БОГА, ТВОРЦАМ ГІСТОРЫІ

У  Старым запавеце гаворыцца пра заклік Майсея Богам, у дзень, калі гарэў хмызняк. Бог сказаў: "Я ўбачыў пакуту народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад спадкаемцаў яго; Я ведаю жалобы яго і іду пазбавіць яго ад рукі Егіпцян і вывесці яго з зямлі гэтай ў зямлю добрую і вялікую."(Зыход 3,7-8)

"Я ўбачыў…Я чуў… Я ведаю… Я іду пазбавіць". Гэтыя чатыры выразы пра ідэальны бацькоўскі клопат. Бог не пакідае сваіх дзяцей. Дон Боска быў закліканы, каб увасобіць у жыццё бацькоўскі клопат Бога  ў наш час.

Час ран

Дон Боско жыў і працаваў у эпоху вялікіх пераўтварэнняў. Гэтыя навіны апынуліся хваробамі грамадства, асабліва ў сацыяльных і духоўных абласцях. Напрыклад, працэс Асветы, быў паскораны, што спыніла існаванне хрысціянскага грамадства праз трыўмф агнастычных і антыхрысціанскіх ідэалогій. Было абвешчана пра несумяшчальнасць  навукі і веры, увесь час нарастала незадаволенасць сярэдняга класа і працоўных  дзейнасцю духоўных устаноў (у гарадах гэта адбывалася хутчэй,  у сельскай мясцовасці працэс быў паступовым). У Італіі Рымскае пытанне адкрылася крывацечнай ранай у сэрцах вернікаў. Антыклерыкальная інтэлігенцыя і буржуазны дзелавы круг грамадства праз прэсу мадэлявалі грамадскую думку і жыццёвы стыль новага пакалення. Школа, якая была прагрэсіўна-агнастычнай, стала дэзарыентаванай, і стала лёгка паддавацца модным  ідэям і паводзінам, тым самым  аддалілася ад Хрысціянскай практыкі. У той жа час з'яўляліся новыя формы беднаты, адбывалася масіўная ўнутраная і вонкавая міграцыя, выкаранялася культура, квітнела эксплуатацыя працоўнай сілы і маральны прыгнёт самых бедных груп  насельніцтва.

Захаванне моладзі

Менавіта той гістарычны кантэкст, тыя сацыяльныя траўмы і тое напружанне паслужылі для Дона Боска стымулам і каштоўным збегам акалічнасцяў, што дапамагло яму пачуць голас Бога. Пакуль іншыя спрачаліся, асуджалі і яшчэ раз аплаквалі сумнае становішча рэчаў ,ён змог успрыняць Божую прысутнасць і ўсвядоміць ролю Бога  ў чалавечай гісторыі. Ён імкнуўся  адчуваць сябе пастарам, які пакліканы, каб працаваць для выратавання чалавецтва, асабліва для выратавання моладзі. Ён з галавой пагрузіўся ў падзеі вакол сябе, з каханнем і з дапамогай творчасці ён сам станавіўся часткай гэтых падзей. Дон Боска быў  гатовы даць сваё жыццё дзеля паклікання, якое ён чуў у сабе. Ён пераконваў, што мілата Бога мацней, чым любая чалавечая перашкода і Бог па-сутнасці падтрымлівае таго, хто працуе, каб  у сэрцах людзей адкрыць Валадарства Божае. Бедныя маладыя людзі, якіх ён сустракаў у Турыне ў 40-я і 50-ыя гады, але таксама  і царкоўныя, палітыка-сацыяльныя падзеі і новыя законы натхнялі і накіроўвалі на практычныя шляхі яго талент да навучання. Пастаральная стараннасць Дона Боска і яго натуральныя таленты прыводзілі яго да праніклівасці, якая была  папераджальнай.
Пройдуць дзесяцігоддзі, сітуацыя зменіцца, з'явяцца новыя праблемы, але яго спосаб мыслення і яго духоўны падыход будзе пашыраць  гарызонты, фармаваць дзейнасць, планаваць, прымнажаць яго супрацоўніцтва, прыцягваючы паслядоўнікаў, якія ўзрастаюць, прыхільнікаў, дабрадзеяў і добразычліўцаў. Так, выраз  "бедныя пакінутыя хлопчыкі" набудзе калі-небудзь шырэйшае значэнне, не толькі як  сацыяльна-эканамічны тэрмін, але таксама як тэрмін духоўны, культурны і маральны.

"Я магу  ўсё з Ім, з тым, хто дае мне сілу"!

Актуальнасць яго дзейнасці складалася ў наступным: прапанаваць не толькі новыя ідэі ў згодзе з патрабаваннямі і густамі моладзі; даваць адказы, якія неадкладныя і эфектыўныя ў рашэнні праблем ( як вынік праніклівасці і праўдзівага кахання Бога) ; быць чулым да пакліканняў Божых, да новых запатрабаванняў, да новых "сатанінскіх" пошасцяў. Пачынаць працаваць з цвёрдай верай, непахіснай надзеяй, з поўным самаадрачэннем сябе ў імя Бога і ў імя атачальных братоў (і сясцёр),з унутранай воляй- вынікам ачышчэння і збаўлення ад уласнага "я" . Ён пісаў да святара, які здзівіўся: "Якую працу неабходна зрабіць? Я магу памерці ад непасільнай працы, але трэба пераносіць пакуты, як добры ваяр Езуса Хрыста. Ці гатовы я здавольвацца малым ці нават яго адсутнасцю? Усё магу ва ўмацаваўваючым мяне Хрысце. З'яўляюцца шыпы? Шыпы ператворацца ў кветкі, з якіх анёлы саўюць вам вянок у нябёсах. Цяжкія часы? Яны заўсёды былі, але Бог заўсёды зможа прыйсці вам на дапамогу: Езус Хрыстос учора і сёння, і на векі той жа."(25 1878 кастрычніка, Ceria, Epistolario di S. Giovanni Bosco, III, 399).

Для нас - гэта урок надзеі і адвагі, заклік страсянуцца, каб аднавіць наш давер, наш абавязак, і нашу веру ў Бога.
 
Айцец Генерал Паскуаль Чавес SDB
Пераклад Ганны Канчэўскай і Таццяны Шамко (Крыніца: Sdb.org) адмыслова для Sdb.by  
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр