Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
НАКІРУНАК 2012
Літургія
Аўтар: Алесь   
31.01.2012
Ва Урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка Ордэна Салезіян, прадстаўляем вашай увазе пераклад паслання на 2012 Айца Генерала Паскуаля Чавеса SDB, дзейснага кіраўніка Ордэна.
НАКІРУНАК 2012
"Я ёсць пастыр добры: пастыр добры аддае жыццё сваё за авечак "(Ян 10:11)

Адзін з трох гадоў падрыхтоўкі да двухсотгоддзя з дня нараджэння Дона Боско прысвечаны вывучэнню яго гісторыі. Калі мы даведаемся пра падзеі з жыцця Дона Боско, мы зразумеем, што перад намі педагог, пастар, кіраўнік і заканадавец. Дасведчанасць пра жыццё гэтага вялікага чалавека вядзе нас да любові і пераймання. Гэта і ёсць галоўная тэма Strenna 2012.

Для нас, члены Салезіянскай сям'і, гэта тыя, хто ў сваім жыцці ідзе за Боско. Ён мае такое ж значэнне для салезіян, як Францыск з Асыжу для францысканцаў, а Святы Ігнацій Лаёла для Езуітаў. Дон Боско - заснавальнік, духоўны настаўнік, мадэль адукацыі і што асабліва важна - ініцыятар руху, які набыў сусветнае значэнне, ён той, хто змог прыцягнуць увагу царквы і грамадства да праблем, патрэбнасцяў, развіццю і станаўленню маладога пакалення. Але як мы можам прытрымлівацца гэтага ўсяго без ведання гісторыі, якая з'яўляецца не проста часцінкай мінулага, але таксама жывой памяццю, якая і сёння актуальная.

Наша знаёмства з Донам Боска метадам гістарычнага даследавання, дасць нам магчымасць лепш зразумець і ацаніць яго чалавечую і хрысціянскую веліч, яго жыццёвы прыклад, яго педагагічныя навыкі, яго духоўнасць. Да канца ўсвядоміць яго працу, можна толькі пры глыбокім пранікненні ў гісторыю грамадства, у якім ён жыў. У той жа час пры вывучэнні яго асобы ў гісторыі, мы заўсёды павінны памятаць пра наканаванае умяшанні Бога ў яго жыццё. У гэтым гістарычным вывучэнні мы не знойдзем ніякіх адхіленняў ад выявы Дона Боска, першапачаткова створанага пакаленнямі Салезіан, Сясцёр Салезіянак, Салезіянскіх Супрацоўнікаў і членаў Салезіянскай Сем'і, якія яго ведалі і любілі. Але сёння таксама павінна быць месца новым дапрацоўкам ў вобразе Дона Боска, якія павінны прагучаць на сучаснай мове, зразумелай сённяшняму свету.
Вобраз Дона Боска і сутнасць яго дзейнасці маюць патрэбу ў поглядзе з іншых ракурсаў, пачынаючы з нашых культурных гарызонтаў: складанасць сучаснага жыцця, глабалізацыя і цяжкасці апостальскага сану, памяншэнне закліканых, "апытальнік" прысвечанага жыцця. Радыкальныя, або эпахальныя змены як назваў іх мой папярэднік, брат Egidio Vigan?, змушаюць нас нанова прадумаць і перагледзець вобраз у іншым святле, прымаючы пад увагу вернасць, якая не загінула ў паўторы формул або ў фармальнай адданасці традыцыі.

Гістарычнае значэнне Дона Боско таксама прыйдзецца адкрыць зноў, па-за яго "працамі" і даволі арыгінальнымі педагагічнымі элементамі. Дона Боска можна ўбачыць у яго практычным і эмацыйным ўспрыманні універсальнай, багаслоўскай і сацыяльнай праблемы - "беспрытульнага" юнацтва, а таксама ў яго вялікай здольнасці растлумачыць гэта сваім супрацоўнікам, дабрадзеям і паслядоўнікам.

Давайце спытаем сябе: мы сапраўдныя паслядоўнікі Дона Боска сёння? Мы сёння выпрабоўваем напружанне, якое ён выпрабаваў паміж ідэалам і яго рэалізацыяй, паміж інтуіцыяй і яе увасабленнем у жыццё, у якім ён жыў?

Быць сапраўдным паслядоўнікам Дона Боско, гэта значыць ведаць яго гісторыю і гісторыю яго часу, чэрпаючы з гэтага натхненне, нараджаючы матывы і альтэрнатывы.
Быць сапраўдным паслядоўнікам Дона Боска і яго місіі - для гэтага неабходна ўзрошчваць ў сабе моцную любоў да моладзі, асабліва да самых бедных яе прадстаўнікоў.
Гэтая любоў прыводзіць да сустрэчы з прэсінгам, якому падвяргаецца моладзь у сучасным свеце, а таксама мы сутыкаемся з элементарнымі патрэбамі. Падобна Дону Боска, мы адчуваем сябе далучанымі да цяжкіх сітуацый: беднасць, дзіцячая праца, сэксуальная эксплуатацыя, адсутнасць адукацыі і прафесійнага навучання, інтэграцыя ў свет працы, адсутнасць самаўпэўненасці, асцярогі будучыні, страта сэнсу ў жыцці.
Мы імкнёмся быць бліжэй да іх і з дапамогай самаадданай любові аказваць вялікі ўплыў на маладых людзей; дапамагаць ім парадай, калі прыходзіць час зрабіць выбар, ці калі яны адчуваюць шчасце, або шукаюць сваю будучыню. Ва ўсім, мы становімся іх кампаньёнамі і кампетэнтнымі "гідамі" ў жыцці.
У прыватнасці, звяртаючы ўвагу на сучасную моладзь, мы імкнёмся зразумець іх новы шлях існавання. Многія з іх - "digital natives" (даслоўна з англ. "нарожданыя лічбамі", дзеці 90-х гадоў, якія нарадзіліся падчас развіцця высокіх тэхналогій, якія паспяхова карыстаюцца ўсімі сучаснымі дывайсам), якія знаходзяцца ў пошуку сацыяльных адносін, інтэлектуальных магчымасцяў развіцця, элементаў эканамічнага прагрэсу, формаў мабільных камунікацый, магчымасці быць pro-active праз новыя тэхналогіі. Тут мы таксама хочам падзяліць іх жыццё і іх інтарэсы. Кіраваныя творчым духам Дона Боска, мы як педагогі і "digital immigrants" (даслоўна з англ." Лічбавыя імігранты", пакаленні людзей, якім давялося па сваёй волі ці па неабходнасці стаць карыстальнікамі сучасных тэхналогій) стараемся быць побач з імі, імкнучыся дапамагчы ім пераадолець праблему бацькоў і дзяцей з іх бацькамі, ці з дарослым светам.

Мы клапоцімся пра іх, пакуль яны не вырастуць, аддаючы ім наш час і нашы сілы, мы з імі з дзяцінства да іх дарослага жыцця.
Мы клапоцімся пра іх, калі вайна, голад, адсутнасць будучых магчымасцяў ці іншыя цяжкасці прымушаюць іх пакідаць родны дом, сям'ю і калі яны становяцца самотнымі ў сваім жыцці.
Мы клапоцімся пра іх, калі яны ўсхвалявана шукаюць сваю першую працу і ім даводзіцца займацца дапаможнай працай, часам нават без найменшай надзеі або перспектывы поспеху.
Мы клапоцімся пра іх, калі яны ствараюць свой свет прыхільнасці, свае сем'і, суправаджаючы іх, калі яны заручаюцца і ў першыя гады іх шлюбу.

Мы імкнёмся запоўніць самую глыбокую пустэчу іх сэрцаў, дапамагаючы ім шукаць сэнс ў іх жыццях, і перш за ўсё стараемся паказаць шлях для росту ў спазнанні і дружбе з Езусам, у прыкладзе жывой Царквы, у абавязку пражыць сваё жыццё як пакліканне.
Пачынаючы ад вывучэння намі гісторыі Дона Боско, нашы галоўныя пункты і задачы, якія вынікаюць з Strenna 2012, наступныя:
Пастаральная дабрачыннасць-тое, што характарызуе гісторыю Дона Боско і тое, што адухаўляе многія яго працы. Можна сказаць, што рыса, якая праходзіць праз усё яго жыццё. Добры Пастух ведае сваіх авечак і кліча іх па імені, ён спаталяе іх смагу празрыстай вадой і дазваляе ім пасвіцца на зялёных пашах; ён становіцца варотамі, праз якія авечкі ўваходзяць у кашары, і будуе сваю ўласнае жыццё так, што авечкі маюць усе, што неабходна ў жыцці з лішкам. Сіла абаяння Дона Боска заключаецца ў каханні, галоўнай запаведзі Езуса. Гэтая любоў заключаецца ва ўсім. І гэтая любоў складаецца ў яго апостальскай клятве: "Я абяцаў Богу, што аддам усяго сябе да смерці для маіх бедных маладых людзей". Гэта наш дэвіз і наш давер з боку моладзі!

У гісторыі жыцця Дона Боска мы бачым шмат цяжкасцяў, нягод, болю, і шмат ахвяр, якія ён цярпеў. Добры пастыр гатовы аддаць жыццё за сваю авечку. Праз патрэбнасці і запыты моладзі, Бог пытаецца ў кожнага члена Салезіянскага Сем'і, чым ён можа ахвяравацца дзеля маладых людзей. Прысвячэнне-гэта не проста дзейнасць дзеля дзейнасці, галоўнай мэтай прысвячэння з'яўляецца набліжэнне нашых сэрцаў да сэрца Пана Бога, таму Пастыру, які не хоча страціць ні адну з сваіх авечак. Гэта глыбокая духоўная місія. Гэта - шлях аскетызму, без аскетызму немагчыма натхніць моладзь. Губляючы штосьці, ці нават усё, каб духоўна ўзбагаціць жыццё нашай моладзі - гэта наша пасвячэнне і наш абавязак.

Даследуючы этапы заснавання Салезіянскага паствы, і гістарычнае развіццё рознанакіраваных прац Дона Боска, мы можам зразумець мэту Салезіянскай Сям'і, якая будзе раскрывацца перад намі паступова. Мы з'яўляемся апосталамі моладзі, чые бацькі багатыя, або са сярэднім дастаткам, а таксама моладзі з самых бедных слаёў нашага грамадства. Сёння больш чым калі-небудзь мы імкнёмся зразумець медыя-культуры, мы карыстаемся медыя, у прыватнасці новымі тэхналогіямі, так як гэта блізка сучаснай моладзі. Мы знаходзімся ў іх асяроддзі, як педагогі, але мы таксама прымаем іх у свае супрацоўнікі, і ўскладаем на іх адказнасць, матывуючы іх ініцыятыву, і прадстаўляем ім магчымасць быць апосталамі іх аднагодкаў. Такім чынам, мы зможам павялічыць вялікае сэрца Дона Боска, які хацеў узяць пад сваю апеку моладзь усяго свету.

Нашы добрыя намеры не могуць заставацца пустымі заявамі. Падобна Дону Боску, Бог чакае нас у асобе сённяшняй моладзі! Таму нам трэба ісці насустрач маладым людзям, і быць з імі ў тых сітуацыях, і ў той час, калі яны маюць патрэбу ў нас. Вось чаму мы павінны быць з імі, і дапамагаць ім рабіць першыя крокі ў жыцці. Цешыць, калі бачыш, як Салезіянскага Сям'я робіць свет лепш для самай беднай моладзі: для бездаглядных, кінутых дзяцей, для маладых работнікаў, маладых салдат, для маладых вучняў, для забытых усімі сірот і эксплуатаваных дзяцей. Сэрца, якое любіць, гэта тое неспакойнае сэрца, якое задае сабе пытанні. Сёння, часцей, чым калі-небудзь, Дон Боско задае пытанні. Вывучаючы яго гісторыю, мы павінны прыслухоўвацца да пытанняў Дона Боско, звернутых да нас.Что яшчэ мы можам зрабіць для беднай моладзі? Дзе новыя межы нашай дзейнасці ў нашай краіне? Ці маем мы вушы, каб чуць заклікі моладзі сёння? Акрамя беднасці, з якімі яшчэ праблемамі сутыкаецца сённяшняя моладзь, і як яны змагаюцца з імі? Чым з'яўляюцца новыя межы, у якія мы павінны быць уцягнуты сёння? Думайце аб рэальнай сям'і, аб адсутнасці належнага выхавання, аб праблемах у эмацыйнай і сэксуальнай сферах, аб недастатковай датычанасці да грамадска-палітычных падзей грамадства, аб адсутнасці прыватнасці асабістага жыцця, аб духоўнай слабасці і беднасці. Мы чуем заклік моладзі на дапамогу і дапамагаем змагацца з самымі вострымі патрэбамі, з духоўнымі праблемамі

З яго асабістага вопыту жыцця мы ведаем, як Дон Боска мог адказаць патрэбнасцям моладзі. Так мы можам лепш зразумець адказы на пастаўленыя пытанні, але яшчэ ёсць пытанні без адказаў. Вядома, ёсць цяжкасці. Нам давядзецца мець справу з ваўкамі, якія палююць за здабычай: абыякавасць, этычны рэлятывізм, спажывецкае стаўленне-гэта знішчае каштоўнасць рэчаў і пачуццяў, і стварае ілжывую ідэалогію. Бог кліча нас, а Дон Боско натхняе нас сваім прыкладам быць добрымі пастырамі ў святле Добрага Пастыра, так моладзь будзе здабываць Айцоў, Маці, Сяброў, а самае галоўнае зможа здабыць Жыццё. Сапраўднае Жыццё-жыццё, падораная Езусам!
"Успаміны аб араторыі Святога Францыска Сальскага", напісаныя Донам Боска па просьбе, выказанай Папам Піям IX,-кропка ад якой трэба вывучаць духоўнае і пастарскае жыццё Дона Боска. Гэтая кніга тлумачыць вытокі нараджэння дзіўнага паклікання і каштоўных прац Дона Боскы. Чытаючы пра матывы і жаданні Дона Боска мы, як асабіста кожны, так і як група Салезіянскай Сям'і, павінны прытрымлівацца прыкладу духоўнага і апостальскага жыцця. Гэтую кнігу называлі "ўспамінамі пра будучыню". Так, на працягу гэтага года давайце адкрыем для сябе гэтую кнігу, распавядаючы яе змест іншым людзям, распаўсюджваючы гэтую кнігу. Асабліва важна зацікавіць моладзь у чытанні гэтай кнігі - кніга стане іх духоўным кіраўніцтвам у іх прафесійным выбары.
 
Айцец Генерал Паскуаль Чавес SDB
Пераклад Ганны Канчэўскай і Таццяны Шамко (Крыніца: Sdb.org) адмыслова для Sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр