Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вы ўпэўніліся ў Хрысце?
Літургія
Аўтар: Алесь   
11.01.2012
Людзі, якія не вераць у Хрыста, маюць права шукаць пацвярджэння, абгрунтаванасці, і сапраўднага ў тым, што мы кажам пра Хрыста, пра Яго праўды, і Яго благаслаўленні. А ці вы самі, вы ўпэўненыя ў Хрысціянскіх праўдах?

"Не перастаю дзякаваць Богу майму за вас, дзеля мілаты Божай, дадзенай вам у Хрысце Езусе ... бо сьведчанне Хрыстовае сцвердзілася ў вас" [Кар 1:4,6]

Перад  тым, як мы вырашаем набыць нейкі тавар, нам звычайна падабаецца чытаць водгукі пра гэты прадукт. Калі гэты тавар дапамагае людзям схуднець ці пазбавіцца ад жывата, нам хочацца ўбачыць у рэкламе карцінкі з вынікам "да" і "пасля" ужывання гэтага прэпарата. Гэта тлумачыцца тым, што мы шукаем доказ таго, што вытворца мае дакладнае ўяўленне аб сваім прэпараце. Калі мы бачым жанчыну з зморшчынкамі вакол вачэй на малюначку "Перад" а затым бачым скуру гэтай жанчыны маладой і гладкай на малюначку "Пасля", то з'яўленне карцінкі "Пасля" "даказвае ", што прэпарат дадзенага вытворцы амалоджвае скуру.

Слова "даказвае" паказвае на праўдзівасць, абгрунтаванасць, і сапраўднасць чагосьці.

У сваім лісце да Карынфянаў, Апостал Павел дзякаваў Богу за тое, што быў сярод Карынфійскіх вернікаў. Ён ўзрадаваўся, таму што яго вучэнне пра Хрыста, Яго ласкі, і пра тое, што Хрыстус значыць у жыцці кожнага чалавека, сьцьвердзілася ў вернікаў Карынфіі.

Ці можна падобнае сказаць пра нас? Жывём мы ў імя Хрыста, у імя Яго Праўды, і ў імя Яго ласкі? Ці можна гледзячы на нашае жыццё сказаць: "Несумненна, праўда, што было сказана пра ласкі Хрыстовыя для веруючых у Яго. Бо я бачу, як гэтая мілата змяняе вас". Мы - людзі, якія здольныя ўбачыць яркае сведчанне ласкі Божай у нашых жыццях, ці мы гаворым і дзейнічаем толькі падобна няверуючым? Калі Слова Божае чытаецца на Імшы, то гэта сцвярджаецца ў жыццях ўсіх, хто знаходзіцца ў касцёле?

Ці  хочам мы прыняць гэтую праўду ці не, людзі не вернікі маюць права шукаць доказ, абгрунтаванасць, і сапраўднасць у тым, што мы кажам пра Хрыста і Яго Слова. Яны маюць права шукаць сапраўдныя вынікі раскаяння ў нашых жыццях. Калі мы абвяшчаем, што Дух Святы можа цалкам змяніць наша жыццё, якая аддадзена Хрысту, іншыя людзі могуць захацець убачыць як гэта адбылося з намі.

Як зможам мы даказаць ісціну Хрысціянскай веры, калі мы не ў стане жыць згодна з Хрысціянскімі запаведзямі? Як можам мы быць святлом свету, як Хрыстус назваў нас, калі мы не жывём у згодзе з гэтым святлом?

Уявіце сябе, гартаеце часопіс. Вы бачыце рэкламу сродка для росту валасоў. Рэклама ўяўляе сабой доўгі артыкул. Цэлая старонка з апісаннем якасці і перавагі гэтага сродку. Пасля чытання артыкула, вы глядзіце на малюнак "Перад", і вы бачыце цалкам лысага мужчыну.Затым глядзіце на малюнак "Пасля". І. .. да вашага вялікага здзіўлення, вы бачыце, што ён выглядае па-стараму! Пасля такой рэкламы вы зробіце заяўку на куплю гэтага сродку? Вядома, не! Вы будзеце гаварыць (і гэта будзе цалкам правільна) "Вытворца хлусіць ў рэкламе свайго
сродку! Паглядзіце! Пасля выкарыстання гэтага сродку, мужчына на малюначку
"Пасля" застаўся такім жа лысым, як і на малюначку "Перад"!

Браты і сёстры, мы так разважаем аб зямных рэчах, але не павінны так разважаць аб нябесных рэчах. Мы разважаем так пра газонакасілкі,пра сродкі догляду за валасамі і скурай, і аб любым іншым прадукце пад сонцам, але мы не ўжываем падобную логіку да нашага веравызнання ў Езуса Хрытста. Шкада, што мы не разумеем, што магчыма людзі не вернікі, якіх Бог Айцец кліча пайсці за Сабой, шукаюць доказ праўдзівасці Хрысціянскай веры ў нас. Калі яны не знаходзяць гэтага, яны становяцца абыякавыя да таго, што прапаведуе наша вера.
 
Я ведаю адну дзяўчыну, не хрысьціянка, якая вучыцца ва універсітэце, дзе ёсць каталіцкія і пратэстанцкія суполкі. Ва універсітэцкім гарадку праводзяцца заняткі па вывучэнню Бібліі, малітоўныя сустрэчы, набажэнствы як для каталікоў, так і для пратэстантаў. Аднак, гэтая дзяўчына не хоча стаць хрысціянкай ні у адной з суполак, і не хоча далучыцца да Хрысьціянскай веры, якую абвяшчаюць гэтыя дзве сям'і. Сваю адмову яна тлумачыла тым, што людзі, якіх яна ведала (як каталікі, так і пратэстанты) не жылі так, як яны самі вучылі жыць у сваіх прамовах. У выніку, яна адвярнулася ад Хрысціянства. Яна шукала доказы, абгрунтаванасць, і сапраўднасць хрысціянскай веры, Хрысціянскай праўды, і Боскую здольнасць ператвараць чалавечыя жыцці, але не знайшла гэтага. Яна шукала плод раскаяння на дрэве жыцця людзей, але знаходзіла толькі лістоту на бясплённых дрэвах. Яна глядзела на малюнак "Перад" і карцінку "Пасля" і не знаходзіла ніякіх пераўтварэнняў у жыццях большасці "хрысьціянаў" яе універсітэцкага гарадка.

Я думаю, што гэта з'яўляецца адной з найбольшых прычын, чаму сёння людзі ўсё цяжэй звяртаюцца ў веру Хрыста. Шматлікія вернікі не могуць сваім жыццёвым прыкладам стварыць рэкламу царквы. Нават ствараецца ўражанне, што няма сёння хрысціянскай веры, хоць гэта не так. Але, нажаль, людзі не вернікі не могуць зацікавіцца Хрысціянскай цэрквай гледзячы на жыцці многіх сучасных хрысціянаў.

Калісьці, калі я маліўся Пану Богу і казаў: "Пане, калі б Ты рабіў тыя дзіўныя справы, якія Ты рабіў тысячагоддзя таму, няверуючыя людзі, бачачы Твае цуды, паверылі б у Хрыста і Хрысціянская вера ўзрасла б!"

Я маліўся так таму, што перад гэтым прачытаў у Бібліі У Святога Марка: "А яны пайшлі і прапаведавалі ўсюды, пры Божай падтрымцы і падмацаванні слова наступнымі адзнакамі." [Мк 16: 20]

Ці хочам мы прыняць гэтую праўду ці не, сапраўдная мэта цудаў - доказ праўды, якую прапаведуюць пра Хрыста і Яго Евангеллі. Бог выкарыстоўвае цуды, як сродак пацверджання таго, што Яго служыцелі абвяшчаюць пра Яго Сына. Калі місіянер прапаведуе Евангелле Езуса Хрыста, дык Божыя цуды даказваюць слухачам, што місіянер абвяшчае пра Хрыста праўду. Калі людзі бачаць цуды, яны кажуць сабе: "Што гэты чалавек кажа аб Сыне Божым праўду, бо Бог
пацвярджае яго словы ацаленнямі, і іншымі цудамі! "


Бог тварыў цуды, каб людзі паверылі ў Хрыста, і каб даказаць праўдзівасць таго, што кажуць аб Богу.

Аднойчы я маліўся Госпаду і пытаўся ў Яго, чаму, як мне здавалася, Ён больш не пацвярджае хрысціянскую праўду цудамі, як Дух Святы даў мне разуменне, што мы не можам чакаць цудаў ад Бога, калі мы самі адмаўляемся пацвердзіць хрысціянскую ісціну сваімі жыццямі.

Я не хацеў бы адазвацца грэбліва аб якойсьці малітоўнай хрысціянскай супольнасці, але я думаю, што неабходна назваць пэўныя памылкі, якія маюць месца ў многіх пратэстанцкіх евангелісцкіх цэрквах. Пратэстанцкія евангелісты акцэнтуюць увагу на "адраджэнні" хрысціянскай веры, але занадта часта іх ідэя адраджэння супярэчыць сапраўднаму сэнсу гэтага слова. Многія з іх маюць на ўвазе пад адраджэньнем праяву цудаў і аздараўленняў, крычучы велізарным натоўпам ў царкве "Аллелюя"! і  ў той жа час часта губляюць сэнс  абвяшчэння - ці гэта сапраўднае біблейскае адраджэнне, браты і сёстры?

Мы тут гаворым пра адраджэнне царквы, але што мы можам сказаць аб асабістым адраджэнні кожнага з нас? Што мы можам сказаць аб індывідуальным адраджэнні, якое прыводзіць да сапраўднага раскаяння і жыцця, якое змяняецца па Божай ласцы?
Гэта з'яўляецца сапраўдным адраджэннем? Хтосьці можа ў вялікім натоўпе людзей радасна ўскрыкваць і ўскокваць са сваіх месцаў, як адбываецца на канцэртах і футбольных матчах, - такую з'яву можна назваць духоўным адраджэннем?

Ведайце, што адраджэнне мае месца ў царкве Езуса Хрыста, калі Божая Ласка змяняе жыццё чалавека і перажывае ён гэта сам-насам з сабой. Бог выкарыстоўвае адраджэнне хрысціяніна, як пацверджанне слоў пра Хрыста. Пан Бог не даказвае Боскую ісціну цудамі, а пацвярджае яе адраджэннем чалавека-хрысціяніна. Гэта адбываецца, калі мы дазваляем Богу змяніць наша жыццё, і штодня даказваем сваё адраджэнне сваімі ўчынкамі.

Ці падпарадкоўваем  мы свае жыцці Слову Божаму? Ці аддаём мы сябе Духу Сьвятому? Ці паміраем мы для сябе, каб жыць для Хрыста? Ці бачаць у вас людзі вынік пераўтварэння, з дапамогай Божай ласкі?
 
Браты і сёстры, што паказвае на тое, што вы зацвердзіліся ў Хрысьце?
 
Калі свет пагружаны ў цемру, мы становімся яе часткай, і адмаўляемся быць святлом, як заклікае нас Хрыстос? Калі людзі адварочваюцца ад нас, таму, што мы зацвердзіліся ў Хрысьце?
 
Калісьці, Бог паслаў Свайго служыцеля Ісаю, каб папракнуць людзей Ізраіля. Ён іх выбраў, каб яны сталі святлом для астатняй часткі свету. Па задумцы Божай Ізраэль павінен быў зацвердзіць ісціну Слова Божага ў астатняй частцы свету і быць жывым доказам Божай ласкі і святасці. Але замест гэтага, Ізраэль не стаў святлом, а зліўся з цемрай свету. Як нацыя, ізраільцяне больш не служылі доказам Божай праўды, як хацеў Бог. Язычнікі бачучы гэта, высмейвалі Бога Ізраэля. Гаворачы праз свайго слугу - Ісаю, Бог папракнуў Ізраэль: "Бо дзеля вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца ў язычнікаў!"


- Імя Езуса Хрыста, блюзнер, высмеяў сярод не вернікаў з-за таго, што ён убачыў у царкве Хрыста?
 
Дык якім моцным павінна быць сведчанне пра Хрыста, Яго Праўдзе, і Яго непараўнальнай ласцы, каб зацвердзіцца ў вас?
 
Гэтае пытанне мы павінны задаць сабе падчас Адвэнту, як мы рыхтуемся да Божага Нараджэння.
 
Мае браты і сёстры, прыслухайцеся да маіх слоў! Прыйдзе час, вы і я сыдзем з гэтага свету. У той дзень, мы забудзем нашыя дамы, адзенне, каштоўнасці, тэлевізары, кампьютэры, аўтамабілі, і шмат чаго яшчэ. Мы будзем аддзеленыя ад усяго, што мае дачыненне да гэтага жыцця, і мы паўстанем перад Хрыстом. Ён не будзе нас ацэньваць у адпаведнасці з колькасцю рэчаў, якія мы назапасілі на зямлі, не будзе сартаваць нас па мірскім дасягненням, якіх мы дамагліся, або па паспяховасці нашага бізнесу.
Памер чалавечага  дома, фантастычныя тытулы, або колькасць грошай на яго банкаўскім рахунку не будзе мець аніякага значэння ў той дзень. Адзіная рэч, якая будзе мець значэнне ў той дзень - ці сведчылі вы пра Езуса Хрыста, Сына Бога  Жывога сваёю вераю.

Гэта абсалютная праўда, пра якую нам неабходна задумацца, пакуль мы яшчэ дыхаем, і аднойчы мы памром, і не зможам ужо ні ў чым зацвердзіцца.
 
Павел радаваўся Пану Богу, таму што сведчанне пра Хрыста пацвярджалася жыццямі вернікаў Карынфіі. Хіба змог ён так радавацца, гледзячы на вас і мяне?
 
Давайце прыслухоўвацца да таго, што Дух Святы кажа. Браты і сёстры, маліцеся і прасіце Пана аб змене вашых жыццяў. Няма большага цуду або знака адраджэння, чым ператворанае чалавечае жыццё. Няма аніякага большага сведчання ласкі Хрыстовай, чым жыццё ў Хрысце - менавіта гэта пацверджанне. Бог жадае выкарыстоўваць як сведчанне пра Яго Сына для не вернікаў нашага свету ...

... Адзіны доказ
 
Пераклад Ганны Канчэўскай і Таццяны Шамко артыкула Латарынгіі E. Эспенхай (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр