Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Любіце Бога ўсім розумам вашым.
Літургія
Аўтар: Алесь   
21.12.2011
Мы часцей за ўсё імкнёмся любіць Бога ўсім нашым сэрцам, але што мы можам сказаць пра наш розум? Што значыць - любіць Бога ўсім розумам нашым?
Прапануем вашай увазе пераклад артыкула Латарынгіі E. Эспенхай (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by
 

Езус сказаў яму: любі Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсім розумам тваім: гэта ёсць першая і найвялікшая запаведзь [Мц. 22 : 37-38]

Тая тэма, пра якую мы цяпер разважаем, можа здацца радыкальнай. Але, калі мы жадаем разумець, што значыць "любіць Бога ўсім нашым розумам" і што для гэтага патрабуецца ад нас, мы павінны паразважаць на гэту тэму.

Калі мы жадаем узрастаць у веры ў Бога, дасягаючы духоўнай сталасці, і плённасці, якую Ён жадае, мы павінны думаць за межамі стэрэатыпаў і ісці супраць папулярных уяўленняў. Акрамя таго, мы павінны жыць так, каб карэнным чынам адрознівацца ад іншых людзей. Адрознівацца ад людзей не толькі ва ўсім свеце, але нават ад тых, хто ходзяць у касцёлы, але якія як немаўляты не клапоцяцца пра сваю духоўную сталасць.

У вышэйпрыведзеным урыўку са святога Пісання, Езус вучыць нас, што самая галоўная запаведзь для нас - любіць Бога ўсім нашым сэрцам, душою і розумам. Часта мы імкнёмся любіць Бога ўсім нашым сэрцам, але як жа розум? Што патрабуецца ад нас, калі мы жадаем любіць Бога ўсім нашым разуменнем?

Я думаю, што для чалавека вельмі цяжка любіць Бога ўсім розумам, бо яго розум заняты клопатамі, хваляваннямі, задавальненнямі і захапленнямі нашага свету.

Людзі, чые розумы накіраваны ў рэчыўны свет могуць адчуць сябе ніякавата, прачытаўшы мой артыкул, і я гэта меркаваў з самага пачатку. Але мая мэта, як рэлігійнага інструктара - не вучыць толькі той праўдзе пра Бога, якая "камфортная", але таксама вучыць той праўдзе, якая зможа кінуць выклік свету рэчыўнаму. Проста немагчыма выгадаваць у спазнанні нашага Бога Езуса Хрыста, калі мы належным чынам не рэагуем на выклікі, кінутыя нам. Той, каго Божы выклік заспее ў стане духоўнай няспеласці, і хто сур'езна задумаецца над сваім жыццём і тым самым вырвецца з жыцця рэчыўнага, той прынясе плён, якога Хрыстос жадае.

Ці жадаем мы прыняць гэту праўду ці не, Езус і Яго Апосталы не займаліся палітыкай і не аналізавалі бягучыя падзеі дня. Іх розумы былі сканцэнтраваны на Валадарстве Божым і на працы, якая служыла распаўсюджанню Валадарства Божага. Ні ў якім урыўку са святога Пісання мы не бачым Езуса і Яго вучняў, якія на працягу шматлікіх гадзін абмяркоўваюць палітычныя пытанні, сучасныя ідэі, кнігі, ці мастацтва. Таксама мы не бачым іх на вуліцах са знакамі пратэсту супраць падаткаў Цэзара, супраць палітыкі Ірада. Не бачым мы іх удзельнікамі ў марафоне для таго, каб сабраць сродкі для лячэння праказы.

У рэчаіснасці, кожнага разу, калі Езус чуў навіну пра бягучыя падзеі, Ён спяшаўся павярнуць тэму гутаркі на тое, што сапраўды мела значэнне ў вачах Бога. Напрыклад, у трынаццатай частцы Евангелля ад Лукі, мы чытаем наступнае: Тым часам прыйшлі некаторыя і распавялі Яму пра Галілейцаў, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. [Лк 13: 1]. Тут мы бачым групу людзей, якія набліжаюцца да Езуса, каб абмеркаваць навіны - страшныя справы пракуратара Понція Пілата замест таго, каб марнаваць час на гутаркі пра палітычную несправядлівасць, якую рымляне вялі супраць габрэяў і што Габрэі маглі і павінны зрабіць, каб супрацьстаяць гэтаму, Езус звярнуў увагу людзей на тое, што сапраўды мела значэнне ў вачах Бога. Езус сказаў ім на гэта: ці думаеце вы, што гэтыя Галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх Галілейцаў, што так пакутавалі? Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усе гэтак жа загінеце. Ці думаеце, што тыя васемнаццаць чалавек, на якіх звалілася вежа Сілаамская і забіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх, якія жывуць у Ерузалеме? Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усё гэтак жа загінеце. [Лк 13: 2-5].

Езус быў увесь час сканцэнтраваны на справе Бога Айца, таксама і Яго Апосталы. Цэнтрам іх жыцця была духоўнасць, а не матэрыяльныя рэчы.

Калі мы па-сучаснаснаму любім Бога ўсім нашым розумам, мы не можам напаўняць гэтыя розумы зямнымі рэчамі. Бог - Ён не зямной, Ён нябесны Айцец. Таму, і нашы розумы мы павінны канцэнтраваць на рэчах нябесных. Менавіта гэта меў на ўвазе Святы Павел, калі напісаў: " Такім чынам, калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, то шукайце вышняга, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога Айца; пра вышняе падумвайце, а не пра зямное. " [Кал 3:1-2].
 У лісце Паўла да Цімафея, ён навучаў Цімафея "Ніякі ваяр не злучае сябе справамі жыццёвымі, каб дагадзіць вайскаводу" [2 Цім 2: 4]

Ці жадаем мы прыняць гэту праўду ці не, але мы не можам любіць Бога ўсім нашым розумам, калі нашы розумы загразлі ў балоце зямных клопатаў, хай нават у балоце самых высакародных клопатаў.

Шматлікія хрысціяне маюць поспех у палітыцы, бяруць удзел у бягучых падзеях, і сацыяльных праблемах, гэта ўсё ім атрымоўваецца за кошт іх уласнай блізкасці з Богам. Яны ўжо не ў стане ўсвядоміць, што яны з'яўляюцца часткай зямных спраў, і перасталі быць часткай дзейнасці Валадарства Нябеснага. Дзейнасць Валадарства Нябеснага - духоўныя справы. Калі мы жадаем быць ваярамі ў войскі Бога, мы не павінны сябе злучаць грамадзянскімі клопатамі нашага свету.

Чаго я дасягну як Хрысціянін, калі я вялікую частку свайго вольнага часу, чытаю палітычныя кнігі і даследую палітычныя чыннікі? З'яўляецца гэта прыкладам таго, што Езус Хрыстос усталяваў для нас? Як я ўзбагачаю сябе ці іншых духоўна, калі большасць майго часу праводжу, даследуючы мастацтвы? Калі я займаюся самаадукацыяй, ноч і дзень вывучаючы з'явы нашага свету, і дасягаю дасканаласці ў сваім спазнанні, больш за мой настаўнік, я атрымаў карысць? Якія ўзнагароды будуць чакаць мяне ў вечнасці, за тое, што я быў дасведчаны ў любой уяўнай зямной тэме?

Сяброўства са светам - варожасць у адносінах да Бога. Мы прысвечаны сябе Хрысту і Яго Валадарству, ці мы прысвячаем сябе зямному свету. Нічога сярэдняга не дадзена. Мы павінны вынікаць прыкладу, які даў нам Хрыстос і Яго вучні, гэты прыклад складаецца з любові Бога ўсім разуменнем нашым.

Аднойчы смерць прыйдзе за вамі. Тады ваша душа пакіне цела, вы ўвойдзеце ў іншы свет, дзе не будзе палітыкі, падзей, мастацтвы і шмат іншага. У тым свеце, толькі некаторыя паняцці буду мець значэнне, - раскаянне і справядлівасць. Вы паўстанеце прад Богам, каб даць справаздачу ў вашай веры, раскаянні і справядлівасці. Галоўнай тэмай таго дня не будзе палітыка ці падзеі, якія адбываюцца ў свеце. У гэты дзень будзе мець значэнне якую частку вашага жыцця ваша сэрца і розум былі засяроджаны на рэчах нябесных, і як вы дазволілі Богу змяніць ваша жыццё дзякуючы вашаму даверу.

Шматлікія людзі, якія завуць сябе Хрысціянамі праводзяць шмат часу, гледзячы тэлевізар, чытаючы цікавыя навэлы, даследуючы палітычныя ці іншыя мірскія праблемы. Хоць гэты час яны павінны прысвячаць справам Валадарства Нябеснага.

Вы жадаеце бачыць хрысціянства адроджаным і ажывелым? Я таксама гэтага жадаю. Калі мы жадаем бачыць хрысціян аздароўленымі, мы павінны вынікаць прадпісанням Бога для духоўнага вылячэння, не фізічнага. Тое самае прадпісанне Бога для душэўнага вылячэння: "Мой народ які называецца імем Маім, будзе змірыцца і маліцца, і спагоняць твары Майго, і звернуцца ад худых шляхоў сваіх, то Я пачую з неба і прабачу грахі іх і вылечу зямлю іх. "[2 Кр 7:14]

Прадпісанне Бога для хрысціянскага вылячэння складаецца з значна большай любові ўсім сваім сэрцам, розумам, і душой. Гэта патрабуе ад хрысціян правядзення жыцця ў святасці і пабожнасці, і праз іх свет божы будзе асвятляць свет, прыцемнены грахом і войнамі. Людзі, якія бачаць гэта святло, будуць імкнуцца да гэтага з дапамогай Святога Духу і жадаць гэта для сябе. Яны пакінуць свой грэх, цёмныя схільнасці і скажуць, "Я жадаю як і вы жыць у свеце і радасці. Я больш не адступлюся ад нявіннага жыцця. Я ўцяку ад сэксуальнай амаральнасці, несправядлівасці і кожнага амаральнага ўчынку". Іншымі словамі, калі хрысціяне прысвячаюць сябе малітве і жывуць у святасці, яны напаўняюць свет Духам Святым, які шмат робіць у гэтым свеце.

Паводле прадпісання Божага для хрысціянскага вылячэння, тыя, хто заве сябе, хрысціянамі ў гэтым свеце, павінны зрабіць дзве рэчы. Па-першае, яны павінны жыць у святасці перад Панам Богам. Па-другое, яны абавязаны праводзіць шмат часу ў малітве, шукаючы Яго аблічча і звяртаючы просьбы да Бога, каб Ён сваёй воляй змяніў сэрцы і душы людзей.

Чалавечае прадпісанне для хрысціянскага вылячэння нашмат прасцей: прыйсці да адраджэння хрысціянства праз даследаванне палітычных і сацыяльных чыннікаў. Нашмат лягчэй выйсці на вуліцы са знакамі, якія асуджаюць амаральныя людскія ўчынкі, існаваць паводле Божага прадпісання для хрысціянскага вылячэння.
 
Шматлікія хрысціяне выкарыстоўваюць сваю захопленасць палітыкай і іншымі сацыяльнымі пытаннямі ў якасці сродку для аднаўлення хрысціянскай справядлівасці. Маўляў, "я апускаю сябе і мой розум у палітыку, і сацыяльныя пытанні для таго, каб усхваляць Хрыста ў гэтым свеце". Тады Хрыстос з'явіцца толькі следствам дзейнасці чалавека, а не першапрычынай.

Як змагары войска Пана Бога, мы ведаем як перамагчы ў нашых бітвах са злом, карыстаючыся Божай зброяй-малітвай і Словам Божым - для таго, каб надламаць сатанінскія цвярдыні ў нашым свеце. Але мы захоплены палітыкай і бягучымі падзеямі, і тым не менш імкнёмся праз гэта прапаведаваць Хрыста, мы становімся залучанымі ў бітву нябачных, дэманічных сіл цёмнага свету са слабым у гэтым выпадку зброяй хрысціянства, першапрычына - Хрыстос - не будзе дамінаваць у гэтай бітве.
 
У свеце існуе палітычная несправядлівасць, таму што людзі – у палоне граху. Гэта - іх уласны грэх, а не яны - ахвяры гэтага граху. Калі мы высвятлім прычыну хваробы, то сімптомы гэтай хваробы знікнуць. Калі Езус прыйшоў, ён прапаведаваў не палітычныя ці сацыяльныя праблемы, а раскаянне і Божае Царства. Бог вучыў таму, што, калі людзі будуць пазбягаць граху, то несправядлівасць знікне сама па сабе.

Калі хрысціяне спрабуюць змагацца з дапамогай палітыкі толькі з сімптомамі граху, а не з тым, што паслужыла яго прычынай, гэта як усё роўна “ставіць воз перад канём”, і тут ізноў Хрыстос не з'яўляецца першапрычынай.

Мы не прыналежым свету; таму ніводнай часцінкай сябе не павінны аддавацца гэтаму свету. Мы прыналежым Хрысту. Нашы розумы павінны быць напоўнены Богам і мэтай нашага жыцця павінна быць Царства Нябеснае, а не мірскія мэты. Бог Айцец кліча людзей і запрашае іх стаць часткай Яго Валадарства, якое з'яўляецца духоўнай, нябачнай прасторай. Калі мы прыналежым да гэтага Валадарства, нашы сэрцы і розумы мы павінны быць сканцэнтраваныя на Богу, на рэчах нябесных, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога Айца. Нашы розумы не павінны ўвесь час займаць мірскія справы.

Калі я люблю Бога ўсім розумам маім, я захачу напоўніць мой розум тымі рэчамі, якія будуць накіроўваць мае думкі на Бога і Яго Валадарства, а не на часовае і пераменнае царства гэтага свету. Кніга пра палітыку ці аб самых апошніх модных тэндэнцыях не дапаможа мне дасягнуць духоўнай перамогі, дзе спакуса "клапоціцца" пра тое, як заступіць мне шлях да спазнання Бога. Чытанне такіх кніг, магчыма пацешыць мяне на некаторы час, але яны не зробяць свет лепш, бо яны не прапаведуюць Валадарства Хрыста. Прасцей кажучы, калі кнігі не ўзбагачаюць мяне духоўна, я расцэньваю чытанне такіх кніг як бязмэтнае марнаванне майго часу.

Можна разважаць пра ўзровень духоўнай сталасці чалавека робячы высновы з яго выкарыстання часу. Хрысціяне, якія праводзяць вельмі мала часу ў малітве і ў вывучэнні Слова Божага, але знаходзяць масу часу для прагляду тэлебачання, чытанні свецкіх кнігі, марнуюць час на сваё хобі, забаўляльную дзейнасць, ці іншыя мірскія справы, падобныя хрысціяне знаходзяцца ў стане духоўнага маленства.

Калі мы жадаем вырасці ў спазнанні Бога, нам прыйдзецца адмовіцца ад вышэйпералічаных мірскіх заняткаў, каб ісці за Панам Богам ўсім нашым сэрцам, розумам, і душою. Калі нашы розумы будуць напоўнены Богам так, як Ён гэтага жадае, вы не будзіце марнаваць цас на непатрэбнае. Вы нават больш не ўспомніце пра свае зямныя інтарэсы, настолькі вас захопіць Пан Бог. Пасля таго, як вы паспрабуеце спазнаць Пана Бога, зямныя рэчы стануць вам не цікавыя.

Мы павінны зрабіць выбар у сваім жыцці. Хто ці што з'яўляецца самым галоўным для вас? Калі Езус Хрыстос - будзе для вас "жамчужынай найвялікага значэння," тады вы будзеце гатовыя пакінуць усё для таго, каб вынікаць Яму і Яго праўдзе. Вашае цела, душа, і розум будуць цалкам прысвечаны Богу і Яго Валадарству, не пакідаючы месцы для зямных рэчаў. Калі ваш розум усё яшчэ канцэнтруецца на рэчах гэтага свету, і Хрыстос не знаходзіцца на першым месцы ў вашым жыцці, вам неабходны тэрміновыя змены
.
Мы ўсё здольныя прааналізаваць змесціва нашых розумаў. Ці заклапочаны мы справамі Бога, якія прывядуць нас у Яго Валадарства, ці мы заняты зямнымі справамі, пра якія пісаў апостал Павел?

Наш адказ на гэта пытанне дасць нам зразумець, ці любім мы Пана Бога нашага не толькі ўсім сэрцам нашым, але і ўсім разуменнем нашым.

Бог казаў Фарысеям і служкам Ірада, "Цэзарава аддайце Цэзару, а Божае - Богу," але з гэтымі ж словамі Ён звяртаецца і да хрысціян. Дайце магчымасць дзецям гэтага свету даследаваць і змагацца за праблемы гэтага свету. Але калі вы прыналежыце Богу, і вы кліцыце сябе Яго імем, вы павінны прапаведаваць Валадарства Хрыста і Яго праўду. Паводле гэтага, мае браты і сёстры, вы не павінны падзяляць розум свой, каб служыць мірскім клопатам і справам Валадарства Божага.

Даваць Богу меней, чым гаворыцца ў найвялікай запаведзі, гэта тое ж, што падаваць Богу адну сваю руку замест дзвюх, як Ён просіць.

Пераклад Ганны Канчэўскай артыкула Латарынгіі E. Эспенхай (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр