Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Маліцеся аб добрым выкарыстанні Дара Божага
Літургія
Аўтар: Алесь   
14.11.2011
 

Хрыстос, наш Бог, чакае ад нас памнажэння таго, што Ён нам даў. У дзень, калі мы паўстанем перад Ім, нам прыйдзецца даць адказ, як мы распарадзіліся багаццем, якое нам было падаравана. 
 
Каб людзі зразумелі, на што Касцёл нябесны падобны, Езус распавядаў прыпавесці - адна з іх, Прыпавесць пра таленты [Мацв. 25 : 14-30].
 
У ёй гаварыцца, пра аднаго чалавека, "які, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слугаў  і даручыў  ім сваю маёмасць. Аднаму  даў  пяць  талантаў,  другому —  два,  іншаму —  адзін; кожнаму паводле іхніх магчымасцяў, і ад’ехаў. Той, які атрымаў пяць талантаў, пайшоў і пусціў іх у абарот, і зарабіў яшчэ пяць. Таксама і той, які атрымаў два,  зарабіў  яшчэ  два. А  той,  які  атрымаў  адзін,  пайшоў  і  закапаў  яго  ў зямлю,  і схаваў срэбра свайго гаспадара.

Па доўгім часе прыйшоў  гаспадар слугаў  гэтых  і  пачаў  патрабаваць  ад  іх  рахунку.
Той,  які  атрымаў  пяць талантаў,  падышоў  і  прынёс  яшчэ  пяць  талантаў  і  сказаў: “Гаспадар,  пяць талантаў  ты  даў  мне,  вось  яшчэ  пяць  талантаў  я  зарабіў  на  іх”.
Гаспадар ягоны  сказаў  яму: “Добра,  слуга  добры  і  верны,  у  малым  ты  быў  верны,  над многім  цябе  пастаўлю.  Увайдзі  ў  радасць  гаспадара  твайго”. Падышоў таксама і той, які атрымаў два таланты, і сказаў: “Гаспадар, два таланты ты даў мне, вось яшчэ два  таланты зарабіў я”.
Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга  добры  і  верны,  у  малым  ты  быў  верны,  над  многім  цябе  пастаўлю. Увайдзі  ў  радасць  гаспадара  твайго”. Падышоў  і  той,  які  атрымаў  адзін талант,  і сказаў: “Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі, жнеш там, дзе не сеяў,  і  збіраеш  там,  дзе  не  рассыпаў. Таму, пабаяўшыся,  я пайшоў  і  схаваў талант  твой  у  зямлю.  Вось  вазьмі  сваё”. Гаспадар  жа  ягоны  сказаў  яму  ў адказ: “Нягодны і лянівы слуга! Ты ведаў, што я жну там, дзе не сеяў, і збіраю там, дзе не рассыпаў. Таму трэба было табе аддаць  срэбра маё банкірам, а я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з выгадай. Таму забярыце ў яго талант і дайце таму,  хто  мае  дзесяць  талантаў. Бо  кожнаму,  хто  мае,  будзе  дадзена  і памножыцца.  А  ў  таго,  хто  не  мае,  будзе  забрана  і  тое,  што  мае. А бескарыснага  слугу  выкіньце  вон  у  цемру.  Там будзе  плач  і  скрыгатанне зубоў”. Сказаўшы гэта, абвясціў: хто мае вушы чуць, ды чуе!"
 
Шматлікія праўды, якія Езус, прапаведаваў пра Касцёл Нябесны, не часта выкарыстоўваюцца ў пропаведзях, ці пра іх гаворыцца павярхоўна, каб людзі не пачуваліся ніякавата ў касцёле. У шматлікіх касцёлах сёння пануе "цёплая", усё якая дазваляе і ўсё што церпіць, атмасфера, у якой пропаведзь пра Прыпавесць пра таланты не з вялікай працай дакладна ўспрымаецца намі.

Бо, нам не падабаецца чуць вучэнне Хрыста, якое выбівае нас са звыклага жыццёвага кола  і, магчыма, нават абуджае ў нас страх перад Богам. Калі мы не жадаем успрымаць вучэнне Хрыста, мы паступаем падобна кіраўніку Феліксу, які пачуўшы словы апостала Паўла пра праўду, пра ўстрыманне і пра будучы суд, "Фелікс прыйшоў у страх і адказваў: зараз пайдзі, а калі знайду час, паклічу цябе. (Деян. 24:25)

Уцёкі ад праўды не дапамогуь нашым душам увайсці ў Касцёл Нябесны; чым далей мы адыходзім ад праўды, тым горш для нас. Таму, мы абавязаны ўважліва ўспрымаць тую праўду, якую Хрыстос расчыняе нам у гэтай прыпавесці і жыць паводле яе.

Езус - наш Бог, які пасля доўга вандраванні, вярнуўся да Бацькі, дзе Ён сядзіць па Правай руцэ Ягонай І Езус нам паабяцаў, што аднойчы Ён вернецца, і тады наступіць час пакласці на шалі, падараванае нам Богам, багацце..

Хрыстос, наш Бог, сам дапамагае памножыць, тое, што дараваў кожнаму з нас, калі мы ўсведамляем, што нашы здольнасці прыналежаць Богу. Што сапраўды нам даручае Пан? Ці распавядае гэтая прыпавесць, як мы павінны распараджацца сваім талентам у імя Божае? Я кажу вам, не. Калі гэта было так, то справядлівая выснова з прыпавесці была б наступнай: калі вы маеце выкладчыцкі падарунак, але не карыстаецеся гэтым, вы пойдзеце ў Пекла. Калі вы маеце цудоўны голас, але не спяваеце ў царкоўным хоры, вы пойдзеце ў Пекла. Калі вы адораны ў абласцях лідарства і арганізацыі, але не ў стане карыстацца гэтымі падарункамі для Хрыста, вы пойдзеце ў Пекла. Але Хрыстос вучыць нас іншаму.
 
Людзей бянтэжыла выкарыстанне слова "Талент" у гэтай прыпавесці. У нашыя дні, слова "талент" проста мае на ўвазе прыродную адоранасць зрабіць што-небудзь умела. Але ў часы Езуса, слова "талент" мела іншае значэнне. Талентам звалася грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася ў старажытнай Грэцыі і Рыме. Мы павінны памятаць пра гэты факт; інакш, мы будзем няправільна тлумачыць вучэнне Езуса Хрыста пра выкарыстанне нашых талентаў, дадзеных Богам.

Вам і мне, як і ўсім хрысціянам, самім Богам быў даручаны Святы Дух, веды, праўды, а таксама і іншыя духоўныя падарункі. Усе гэтыя каштоўнасці складаюць дарунак Божы, які Ён даручыў нам. Мы не з'яўляемся ўладальнікамі гэтага падарунку ; мы - проста можам распараджацца ім. Калі мы былі ахрышчаны ў Хрысце, мы атрымалі падарунак Святога Духа, калі мы ведаем Словы Божыя, і Яго літасць няспынна праліваецца ў кожнай хвіліне нашых жыццяў, але гэта таксама патрабуе ад нас, каб мы карысталіся атрыманымі дарункамі. Дзякуючы гэтым дарункам мы самі павінны змяняцца да лепшага ў нашым паўсядзённым жыцці.
 
Давайце ўявім сабе звычайнага чалавека, хай яго клічуць Майкл, які быў ахрышчаны немаўлём. Ён расце і яго выхоўваюць па-хрысціянску, яго вучаць Слову Божаму і адкрываюць перад ім святыя Таямніцы. Ён ходзіць на набажэнства са сваімі бацькамі кожны тыдзень. Але потым, калі ён становіцца старэйшым, ён забывае пра Бога. Паступова Майкл адыходзіць у сваім жыцці ад Бога, а таксама ад усяго таго, чаму яго вучылі дзіцем. Ён перастае хадзіць на набажэнствы, і нават не задумваецца пра Слова Божае. Паколькі ён абраў такі шлях, ён ужо не можа адчуваць Божага кіраўніцтва і яму не адкрываюцца шляхі да змен, якія Бог жадае зрабіць у яго жыцці. Майкл апускаецца ў мітусню нашага свету, у свет рэчыўны, дзе няма месца Богу. Галоўным цэнтрам у жыцці Майкла становіцца не Касцёл Нябеснае, а клопаты, хваляванні, і задавальненні гэтага свету. Хоць ён па-ранейшаму заве сябе Хрысціянінам, ён не жыве як належыць чалавеку веруючаму -яго жыццё не дае ніякіх пладоў Хрысціянства.
 
Ці ўсведамляе гэта Майкл ці не, ён па-ранейшаму з'яўляецца служкам свайго Бога Езуса, якому быў даручаны дарунак Бога, але Майкл не зрабіў нічога з гэтым дарам, а проста прайшоў свой свецкі шлях. Майкл атрымаў падарунак веры. Ён хрысціўся ў Хрысце. Ён быў блаславёны з біблейскімі вучэннямі і падарункам Святога Духа. Літасць Бога пралівалася на яго жыццё з чароўным чаканнем, што гэтыя дарункі прывядуць да хрысціянскіх пладоў, што было б радасцю для Касцёла нябеснага. Але Майкл не захацеў нічога зрабіць са сваім святым дарункам. Падобна служцы ў Прыпавесці Талентаў, ён вырыў яму, кінуў туды Чароўны дарунак, і стаў жыць у каралеўстве рэчаў і ў мітусні гэтага свету.
 
Ці жадаем мы прыняць гэту праўду ці не, нашы цэрквы сёння (як Каталіцкая, так і Пратэстанцкая) напоўнены вернікамі падобнымі Майклу. Майкл не захацеў скарыстацца тым, што яму было даручана для таго, каб падрыхтаваць сваю душу для Хрыста, духоўна пераўтварыць самога сябе настолькі, што ён мог наблізіцца ў сваім падабенстве да Хрыста. Вось які дзівосны дарунак быў давераны яму, але ён не быў гатовы змяняцца! У яго былі веды праўды; ён проста не захацеў ужываць гэтыя веды да жыцця. Ён захацеў пражыць жыццё без Бога. Прасцей кажучы, Літасць Бога была неэфектыўная ў жыцці Майкла, таму што ён не захацеў скарыстацца дарма Божым, таму Майкл будзе сыходзіць ў цемру, там будзе плач і скрыгат зубоў, але не таму што ён не спяваў у царкоўным хоры ці не выкладаў у школе.
 
Мае браты і сёстры, Бог шматлікае даручыў нам, і гэта шматлікае складаецца з больш, чым проста зямныя таленты. Калі нам была даручана Літасць Божая, веды праўды, духоўныя дарункі, і Святы Дух, што мы робім з гэтымі рэчамі? Яны ўзрастаюць у нашых жыццях, усё бліжэй і бліжэй імкнучыся да Святога Духа? Мы расцём у ведах і ў літасці Бога? Мы становімся яшчэ больш падобныя да Хрыста? Калі так, то мы - тыя мудрыя і дакладныя служкі, што ўзялі дарунак Бога і выкарыстоўвалі яго такім чынам, каб Чароўны дарунак прымножыўся - менавіта гэтага чакае ад нас Хрыстус.
 
Прыпавесць Талентаў - навучанне кіраванню сваім жыццём. Калі вы завяце сябе Хрысціянінам, калі вы хрысціліся, атрымалі дарунак Святога Духа, і дадзеную інструкцыю пра праўду Слова Божага, шматлікае чакаецца ад вас.
 
Прыпавесць Талентаў - не папярэджанне для Габрэяў, Мусульман, Індусаў, ці людзей любой іншай веры. Людзі тых вер нават не вераць у Хрыста як у Бога, гэта вучэнне не ставіцца да іх. Гэта накіравана вылучна тым, хто заве Езуса Богам, хто даручаецца Яму, і хто атрымлівае ад Бога дарункі і літасць, як вынік веры ў Яго.
 
Бог абяцаў, што аднойчы Ён вернецца на гэту зямлю для таго, каб сабраць Яго Царкву і пакараць тых, хто паўстаў супраць Яго Бацькавай волі. Тады, Ён несумнеўна ацэніць, хто з Яго служак карыстаўся яго дарункамі, а хто нічога не зрабіў з Чароўным падарункам.
 
Давайце прыслухоўвацца вельмі старанна да таго, што Дух кажа Цэрквам, братам і сёстрам, бо мы не можам занядбаць Яго зваротам да нас. Як зло, паўстанне здрады і цемры ўзрастаюць на зямлі, а праўда Слова Божага застаецца дзесьці там… у самых зацішных кутках нашых цэркваў.
 
Хрыстос прыйдзе ацаніць даручаныя вам дарункі. І аднойчы, вы будзіце стаяць перад Ім, каб паказаць Яму, што вы зрабілі з Яго літасцю, Яго Святым Духам, Яго праўдай, духоўнымі падарункамі, якія былі дадзены вам. Гэта набліжаецца, гэта набліжаецца, гэта набліжаецца! Калі вы адкінулі ўсе Божыя дарункі для таго, каб пражыць бестурботна ваш жыццёвы шлях, шлях без Бога, то ваш канец будзе падобны служцы ў прыпавесці, які быў папракнуты і сур'ёзна пакараны Богам.
 
Але калі вы скарысталіся гэтымі святымі падарункамі, каб змяніць сябе, а затым з дапамогай Духа Святога прывялі іншых да Хрыста такім чынам, што яны, таксама будуць змяняць паводле волі Божай, - вялікая ваша ўзнагарода перад Богам! Запрашэнне падзяліць шчасце вашага Бога, несумненна будзе звернутае да вас.
 
Яшчэ зусім не позна, каб выкарыстоўваць дарункі Бога, даручаныя вам. І зусім не мае ніякага значэння, як доўга вы трымалі Яго цудоўны дарунак утоеным у дзірцы, бо Бог кахае нас, Ён літасцівы і ўсёдаравальны. Учора ваш выбар быў няслушным. Сёння - новы дзень з новай магчымасцю зрабіць мудрэйшы выбар. Пытанне - што вы робіце з вашым Чароўным дарункам сёння. Даручаны вам дарунак Бога ўсё яшчэ, чакае вас, каб вы яго адкапалі і пачалі выкарыстоўваць у сваім жыцці.
 
Калі вы раскаецеся і павернецеся да Бога, Яго літасць можа адкрыць вам шляхі выкарыстання Чароўнага дарунка, даручанага вам.

Давайце прыслухоўвацца да Духа Святога, каб знайсці святое ўжыванне Божага дарунка.

Пераклад Ганны Канчэўскай і Таццяны Шамко артыкула Латарынгіі E. Эспенхай (Крыніца: Catholic.net) адмыслова для Sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр