Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Евангелле для моладзі - Снежань: Непараўнальны трыўмф
Літургія
Аўтар: Алесь   
08.12.2010
"Без цябе, о Хрыстэ, мы нараджаемся, толькі каб памерці, з табой мы паміраем, каб уваскрэснуць" (Мігель дэ Унамуно)

Калі Хрыстос не ўваскрос, марная наша пропаведзь і вера наша марная (1 Кар 15,14), Несумнеўна, Уваскрасенне ляжыць у аснове хрысціянскай веры, І ўсё ж жыццё вернікаў не заўсёды адлюстроўвае гэта перакананне. Варта ўспомніць невялікую колькасць карцін, на якіх намаляваны ўваскрэслы Хрыстос у параўнанні з велізарнай колькасцю карцін, якія паказваюць Яго на крыжы. Парадаксальна - каб дасканала усвядоміць Уваскрэсенне, трэба правільна усвядоміць смерць на Крыжы.
 
Прайшлі стагоддзі і сцерлася праўдзівае значэнне смерці крыжовай, а без гэтага немагчыма правільна зразумець Уваскрэсенне. Для народа Ізраэля смерць на крыжы Рабі з Галілеі азначала, што Бог не быў на яго боку, значыць яго дамаганні на ролю Месіі не мелі падстаў і ўжо тым больш і сцвярджэнне, што ён - Сын Божы. Таму Яго аб’яўленне вучням пасля Ўваскрэсення апісвалася як галюцынацыя, г.зн. яны ўбачылі тое, што проста жадалі бачыць. Аднак з Евангелля відавочна па-першае, што ўбачыўшы пустую магілу, яны не падумалі, што той, хто быў пахаваны ў ёй, уваскрос, менавіта таму яны не адразу і паверылі, што жывы чалавек. якога яны бачылі, быў Езусам. Гэта проста выходзіць за межы чалавечага разумення. Вось што кажа на конт гэтага Евангелле: уваскрэслы Езус - гэта той, які жыў з імі і памёр на крыжы, але ў той жа час - не той. Але гэта менавіта тая асоб: на яго целе - знакі смерці на крыжы. І як ён кажа Тамашу няверкючаму: "Укладзі рукі свае ў мае раны і не будзь няверуючым, а будзь веруючым".(Ян 20,27)

  У гэтым жа тэксце мы бачым сувязь паміж сведчаннем вучняў і верай чалавека, які як і мы, не бачыў, але паверыў: " Блажэнныя тыя, хто не бачыў, а паверыў ". (Ян 20,29). Падаецца значным тое, што ў Евангеллі не апісваецца сустрэча ўваскрэслага Хрыста з Яго Маці. Бо яе вера не мае патрэбу ў такім пацверджанні. Што жа у нашыя дні значыць вера ва Уваскрашэнне Хрыста? У першым Пасланні да Карынфян мы бачым, што Апостал не сцвярджае, што нашае ўваскрашэнне залежыць ад Уваскрэсення Хрыста. Наадварот, ён усклікае: "Калі няма ўваскрэсення з мёртвых, тады і Хрыстос не ўваскрэс" " Калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстос не ўваскрэс.". (1 Кар 15,13.16.) Пасля ўваскрэсення Хрыстос не вяртаецца да ранейшага жыцця да штодзённасці, замест гэтага робіць рашучы крок наперад. Ва ўваскрэслым Хрысце ва ўсёй паўнаце прадстаўлены яго чалавечая і ўвасобленая прырода. Менавіта ўваскрэслы Хрыстос называе вучняў БРАТАМІ (Мц 28,10. Ян 20,17). І з гэтага моманту апосталы прысвячаюць сваё жыццё абвяшчэнню праўды пра Бога і праўды пра чалавека. Вестка пра тое, што Той, Хто памёр на крыжы - уваскрос - гэта і ёсць Добрая Вестка, лепшае, што чалавек можа пачуць. Евангелле тлумачыць нам, якое праўдзівае сведчанне пра ўваскрэсенне. "І з вялікай адвагай Апосталы сведчылі пра ўваскрэсенне Бога Езуса Хрыста. .. І не было сярод іх прагнучых. Бо шматлікія прадавалі землі свае і прыносілі прыбытак … і клалі да ног Апосталаў і яго размяркоўвалі кожнаму па запатрабаваннях" (Дз 4,33-35). Лепшага сведчання веры і жадаць немагчыма, калі вернік  змяняе лад жыцця дзеля братэрскага кахання і магчымасці падзяліцца ўсім:  "Паглядзі, як яны любяць адзін аднаго!" - усклікаюць здзіўленыя язычнікі.
 
Дон Боска выдатна гэта разумеў. Яго жыццё, прысвечаная працы з моладдзю была працята духоўнасцю Уваскрасення. Гэта велікодная радасць праймае працу па ўдасканаленню жыцця і ляжыць у аснове выхавання святасці асобы.
 
Гэта радасць не мае нічога агульнага з жыццерадаснасцю юнака, які проста яшчэ не ведае нічога пра цяжкасці жыцця, гэта радасць асобы якая " нясе на сабе  раны Хрыста, і таму ніхто і нішто не можа адарваць яе ад любові  Бога. (Рым 8,39). Таму Дон Боско імкнуўся зрабіць атмасферу ў Араторыі самай лепшай "выхаваўчай і духоўнай”, так неабходнай для фармавання харызмы асобы. Ён жадаў узнавіць дух першых хрысціянскіх абшчын сарод юнакоў з працоўнага асяроддзя Вальдока, каб і яны сталі праўдзівымі сведкамі і прапаведнікамі Ўваскрэслага Хрыста. " Мы павінны памятаць, што ў аснове нашай місіі павінен ляжаць досвед Вальдока - вечны крытэр абнаўлення. Няхай Пан Бог адорыць Салезіянскую Супольнасць гэтым дарам, каб яны заўседы былі праўдзивыми сведками Уваскрашэння.
 
Артыкул сайта Sdb.org пераклала адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэва
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр