Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Евангелле для моладзі - Верасень. Прыпавесці пра Валадарства.
Літургія
Аўтар: Алесь   
02.09.2010
"Нават самым разумным людзям патрэбны прыпавесці, каб зразумець волю Бога"(аўтар невядомы).
 Пасля апісання сцэн, калі Есус Хрыстус распавядае прыпавесці, Евангеліст Марк падводзіць вынік: "І шматлікімі прыпавесцямі прапаведваў ім Слова. Без прыпавесці ж не казаў ім" (Марк 4,33-35, Матвей 13, 34-35). Гэта апісанне дае адно з найболш дакладных вызначэнняў асаблівасцяў пропаведзі Езуса. Вось некаторыя асаблівасці такіх прыпавесцяў. Першым чынам іх характарызуе звычайная мова паўсядзённага жыцця, што і робіць іх блізкімі да гэтага жыцця: гаспадыня хаты, каторая страціла і знайшла манету і зараз цешыцца; пастух, які знайшоў авечку, якая страцілася; земляроб, які сее зерне ў розную глебу; рыбак, які адлучае добрую рыбу ад неядомай; бацька, які хвалюецца за лёс блуднага сына. Выкарыстанне выяў людзей з паўсядзённага жыцця дазваляе больш сапраўдна перадаць асноўную сутнасць вучэння Езуса, а менавіта Добрую ВЕСТКУ. Гэта значна больш эфектыўна, чым апераваць абстрактнымі выявамі (катэгорыямі). Важна, што прыпавесці прымушаюць слухачоў разважаць, што Ён жадаў сказаць гэтымі гісторыямі. Вы разумееце значна больш з гэтага свету выяў, чым з тэарэтычных пастулатаў поўных абстрактнымі ідэямі.
 Варта падкрэсліць, што Езус ніякім чынам не палягчае слухачам задачу правільнага разумення сэнсу прыпавесці. Часам кажуць нават, што мова прыпавесцяў настолькі неадназначная і загадкавая, што нават вучні Бога просяць у Яго тлумачэнняў. Даходзіць да таго, што два Евангеліста разыходзяцца ў трактоўцы аднаго параўнання Езуса, хоць іх тлумачэнні і ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго.(Мф12,38-40, Лк.11.29-30). У дадатак, Езус часта выходзіць за рамкі прыпавесці і запрашае слухачоў не быць пасіўнымі,а самім паразважаць пра яе сэнс.
Як часта мы разважаем пра тое, што будзе далей у каханым серыяле і хвалюемся. А тое, што адбываецца вакол нават у нашай сям'і - нас не хвалюе! Мы знаходзім прыклады таму і ў Бібліі. Калі цар Давыд упадае ў гнеў, слухаючы прарока Натана, не разумеючы, што той кажа з ім пра яго грахі іншасказальна, мовай прыпавесцяў. У Евангеллі ад Лукі фарысей Сымон сам "прасоўвае галаву ў завесу",правільна інтэрпрэтуючы прыпавесць Езуса (Лука 7, 36-50). Мы часта ахвотна асуджаем іншых людзей. А задумацца пра сябе не жадаем.
   Прыпавесці заклікаюць нас змяніць выяву думкі. Бо без гэтага яны могуць здацца непрымальнымі і нават абсурднымі. Успомніце гаспадара вінаградніка, які аднолькава заплаціў і тым, хто прапрацаваў цэлы дзень і таму працаўніку, які прапрацаваў толькі адну гадзіну (Мф.20.1-16). Ці несумленнага эканома, які махляваў з распіскамі (Лк.16,.1-18), ці абуральныя з чалавечага пункта гледжання паводзіны бацькі з прыпавесці пра блуднага сына. Калі гэтыя выявы і не выклікаюць у нас здзіўлення і нават пратэсту, то гэта толькі таму, што яны нам добра вядомыя. Сёння ёсць аўтары, якія прыдумляюць два варыянты канца сваіх твораў,пакідаючы выбар чытачу. Можа здацца, што і Езус таксама пакідае выбар за намі, але з іншага боку некаторыя прыпавесці застаюцца "адкрытымі", бо яны заклікаюць нас да звароту, паважаючы волю чалавечай асобы. У прыпавесці пра блуднага сына мы так і не ведаем, ці прыме старэйшы сын удзел у святкаванні, але мы ведаем, што тыя, хто слухае гэту прыпавесць і слухае Езуса закліканы прыняць любоў і літасць Бога. Тое ж самае можна сказаць і пра прыпавесць пра добрага самарыцяніна, калі Езус чуе "тэарэтычна правільны" адказ законніка, ён заклікае ўвасобіць яго ў жыццё "Ідзі і сам рабі гэтак жа".
   Прыпавесці - гэта квінтэсенцыя Яго вучэння, заснаванага на цудзе Кахання і Літасці. Дон Боска выдатна гэта разумеў і ўжываў у выхаванні. Ён не прапаведваў абстрактныя ідэі, а аддаваў перавагу  прыкладам са Святога Пісання ці з гісторыі, ці браў іх з жыцця. Калі ён заклікаў хлопчыкаў у Араторыі жыць у Любові Бога і любіць бліжняга, ён не казаў пра этыку, а даваў пэўныя мадэлі паводзін. З жыццяпісаў святых мы бачым шлях да святасці людзей з цела і крыві, людзей з рознымі характарамі і з розных пластоў грамадства (Св.Дамінік Савіо, Міхал Магоне,Фрэнсіс Безукко)
 
Артыкул сайта Sdb.org пераклалі адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэва і Т. Шамко
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100