Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Евангелле для моладзі - Май
Літургія
Аўтар: Алесь   
05.05.2010
Адзіны сэнс жыцця  складаецца ў тым, каб дапамагаць усталёўваць  Валадарства Божае на зямлі.(Леў Талсты).

Евангелле ад Марка, старэйшае з усіх, апісвае пачатак пропаведзі Езуса  сцісла, але вельмі ёміста - "Прыйшоў час і наблізілася Валадарства Божае: пакайцеся і верце ў Евангелле". Увесь сэнс пропаведзі Езуса складзены ў гэтых  4-х фразах.
 
"Прыйшоў час": усю гісторыю Ізраэля можна прадставіць з пункту гледжання адносін  Бога і Яго народа. У аснове гэтай гісторыі  ляжыць абяцанне прыйсця Месіі і чаканне выканання гэтага абяцання. На працягу стагоддзяў Ізраэль прайшоў праз мноства выпрабаванняў: войны з суседнімі дзяржавамі, падзел дзяржавы, выгнанне, разбурэнне яго галоўнага горада і Храма, пераследы на рэлігійнай глебе… Аднак надзея не згасала, таму што гэта была надзея на Бога, які заўсёды верны сваім абяцанням. З прыходам Езуса чаканню прыйшоў канец.

"Наблізілася Валадарства Божае". Гэтае  сцвярджэнне - асноўны элемент паняццяў "выкананне /паўната часу". Гаворка ідзе не пра стварэнне новай сацыяльна-палітычнай сістэмы, чагосьці накшталт валадарства ў духу Теацэнтрызма ў процівагу царству чалавека. Гэта будзе Валадарства Бога, Яго абранага народа  і ўсяго роду чалавечага. Гэта будзе " Валадарства справядлівасці, любові і супакою", непарыўна злучанае з асобай Езуса Хрыста. Як пісаў Арыген: "Езус сам па сабе ёсць Валадарства Божае: прыняцце  і прызнанне Валадарства азначае і прыняцце Езуса.”

У трэцяй фразе, якая складаецца з аднаго слова "Пакайцеся!", усё гэта становіцца яшчэ ясней. Пакаянне ці "навяртанне" па закліку Хрыста мае сваё ўласнае значэнне і ставіцца хутчэй да змены свайго  мыслення і меркаванняў, да змены свайго сэрца. А не да літаральнага выканання Закона.
 
"Верце ў Евангелле " - азначае - пераўтварыце сябе, змяніце сябе. Езус заклікае нас адкрыцца на Любоў Бога якая праяўляецца па новаму. Выяўляецца абсалютна вызначана і безумоўна. Евангелле і не хавае таго факту, што пропаведзь Езуса  нясе ў сабе "знак супярэчнасці". Сумна, але варта прызнаць, што  Яго заклік  далёка не для ўсіх - Добрая Вестка. хутчэй наадварот, для шматлікіх - гэта Вестка апынулася непрымальнай. І вось вынік - Укрыжаванне.

І сувязі з гэтым успомнім сцэну ў Сінагозе ў Назарэце (Лк 4.18). " Год Божай Міласэрнасці" -  збаўленне для ўсіх, якое абвяшчае Езус,цешыць далёка не ўсіх. Яны задаволены сабой і самадастатковыя, Божая Миласерднасць ім не патрэбная. "Я прыйшоў заклікаць не годных, а грэшнікаў". Менавіта таму, што яны адчувалі сябе далёкімі ад Бога, мытары і грэшнікі  імкнуліся  слухаць словы Езуса і быць з Ім "таму што яны былі далёкімі ад Бога”. У той час як тыя, якія строга выконвалі прадпісанні Закона, адчувалі сябе ў бяспецы і не прызнавалі, што Любоў Божая - заўсёды літасць, заўсёды Дар. Гэтыя асноватворныя аспекты пропаведзі Езуса пра Валадарства Божае можна прасачыць і ў прыпавесцях. Можна прасачыць гэта негатыўнае стаўленне да вучэння Езуса, характэрнае для народа Ізраэля, на працягу ўсёй гісторыі Хрысціянства.

Вось і мы з радасцю ўсведамляем, што жывём у эпоху, калі прыйшла поўнасць часу і што Валадарства Божае - сярод нас. Але вось калі  гаворка ідзе пра тое, што трэба цалкам змяніць свой менталітэт і лад жыцця, каб прыняць гэта Валадарства - тут пачынаюцца праблемы.

Мы б жадалі, каб усё нам падалі "на сподачку". Бо так цяжка зразумець, што Бог жадае, каб у гэтым учынку мы выявілі б вольную волю і супрацоўніцтва з Богам. З іншага боку, не варта лічыць "навяртанне" чымсьці накшталт "пакуты" і пакарання.

Для Дона Боско  праўдзівае навяртанне неаддзельна ад радасці, а інакш і быць не можа, бо мы прымаем Езуса і Добрую Вестку пра тое, што Бог - наш Айцец і любіць нас. І мы не можам жыць як Яго сыны і дочкі, калі мы не можам жыць як браты і сёстры паміж сабой. Хто не жадае пакаяцца, асуджаны жыць у цямрэчы, адзіноце і нудзе. Успомнім радасць Добрага Пастыра, калі ён знаходзіць заблудную авечку ці жанчыну, якая цешыцца, знойдучы страчаныя грошы, ці бацькі, чый сын "памёр і ажыў, прапаў і знайшоўся".
 
Артыкул сайта Sdb.org перакладзен з ангельскай мовы адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэвай
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр