Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана, год B (Ян 1, 1-18)
Літургія
Аўтар: Алесь   
05.01.2009

1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2 Яно было ў Бога спрадвеку.
3 Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася.
4 У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей.
5 А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго.
6 З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян.
7 ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго.
8 Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло.
9 Было Святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет.
10 У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго.
11 Прыйшло да свайго, і свае Яго не прынялі.
12 А тым, хто прынял Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае,
13 хто ні ад крыві, ні ад жадання цела, ні ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся.
14 Слова сталася целам і пасялілася між намі, і бачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.
15 Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне.
16 І з  паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі.
17 Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста.
18 Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў.

Сваіх пераможцаў натоўпы часта носяць на руках. Тых, хто займае першыя месцы ўзнагароджваюць медалямі. “Зорак” часта суправаджаюць авацыі. Людская слава... Крохкая і залежыць ад настрою. Аб пераможцах перастаюць гаварыць праз некалькі дзён ці тыдняў і  імены “зорак” хутка забываюць. Так мінае слава людская...

 Калі Ян піша аб славе, “якую мае ад Айца Адзінародны”, нам цяжка суаднесці яе з нашымі ўяўленнямі. Ані медалёў, ані лікуючых натоўпаў... Толькі стук зачыненых прад бацькамі дзвярэй і плач Нованароджанага. І такая слава Божая?

 Пазней было напісана ”Gloria Dei homo vivens” – Слава Божая – чалавек, які жыве. “У Ім было жыццё”. Паўната жыцця. Слава Божая не аб’яўляецца гукі гімнаў і воклічы публікі. Слава Божая аб’яўляецца ў паўнаце жыцця. Паўнаце жыцця ў плачу Нованароджанага.

 “І з  паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі” Мы атрымалі ўсё, каб жыць у паўнаце. Каб быць славай Божай. Толькі аднаго трэба. “Жыць з усіх сіл...”

 Паводле wiara.pl 

Матэрыял падрыхтавала Вольга Лабуць.
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр