Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Навэнна да Св. Яна Боско
Літургія
Аўтар: Nastia   
26.01.2018

НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЯНА БОСКО

6 ДЗЕНЬ

 

Дадзеная гісторы не з’яўляецца сном кс.Боско, але яскрава паказвае заснаванне трэцяй галіны Кангрэгацыі- Асацыяцыя Салезіянаў Супрацоўнікаў. Менавіта Маці Маргарыта з’яўляецца прыкладам і першай Салезіянкай Супрацоўніцай. 

 

15 лістапада 1856 года Маці Маргарыта злегла.Пачалося моцная пнеўманія, якая амаль адразу аказалася смяротнай: ёй было ўжо 68 год і працавала яна ўсё жыццё на поўную моц. На некаторы час здалося,што жыццё ў араторыі спыніцца: як быць, калі яе не будзе? Побач яе ложка мелі дэжур клерыкі і самыя старэйшыя з хлапцоў кс. Боско. Колькі разоў яны уаходзілі да яе на кухню з просьбамі:

-          Матушка, можна мне ўзяць яблык?

-          Матушка, суп гатовы?

-          Матушка, я хустку згубіў.

-          Матушка, вось, паглядзіце: штаны парваліся…

Гераізм гэтай цудоўнай пажылой жанчыны, якая зараз згасала, праяўляўся ў тым, што яна ставіла латкі, касіла траву, сушыла сена, мыла адзенне і посуд. Але ў гэтых пакорных занятках выяўляліся яе нястомнае працавітасць, яе вера ў Провід. Чысцячы бульбу альбо гатуючы суп, яна мела здольнасць накіраваць у веры, выяўляючы сялянскі практытызм і разам з тым- дзіўную, сапраўды матчыну дабрыню.

Гэта ад маці кс. Боско засвоіў сваю выхаваўчую сістэму. Менавіта яго выхоўвалі праз розум, рэлігію і дабразычлівасць. Салезіянская Кангрэгацыя нарадзілася пры Маці Маргарыце; можна сказаць, яна выпеставала яе. А зараз Маці Маргарыта згасала, як свечка...

З Бекі прыйшоў Джузэпэ са старэйшымі дзецьмі. Тэолаг Барэль, нязменны спаведнік Маці Маргарыты, прынёс апошнюю Камунію.

Сабраўшы апошнія сілы, маці прашаптала сыну:

– Глядзі, Джавані, будзь асцярожны: шмат хто імкнецца дзеля сябе, а не дзеля хвалы Божай... Побач з табой ёсць той, хто любіць беднасць ў іншых, а не ў сябе. А калі чагосьці патрабуеш ад іншых, трэба самаму паказваць у гэтым прыклад.

Яна не жадала, каб Джавані бачыў яе кананне: да апошняй хвіліны яна думала не пра сябе, а пра іншых.

– Адыходзь, Джавані... Ты занадта пакутуеш, калі бачыш, як я паміраю... Не забывай: у гэтым жыцці даводзіцца пакутаваць. Праўдзівыя радасці пачнуцца толькі ў вечнасці... А зараз адыходзь, калі ласка, прашу цябе... Маліся пра мяне... Бывай!

У гэтых простых словах Маргарыта Боско выказала ўсё хрысціянскае разуменне жыцця, уласцівае сялянам. Менавіта гэта перакананне дапамагала простым людзям стагоддзямі цягнуць сваю лямку, нягледзячы ні на голад, ні на смерць дзяцей, ні на бясконцую працу.

Побач са старой матуляй засталіся Джузэпэ і дон Аласанацці. Яна загасла ў тры гадзіны ночы 25 лістапада. Джузэпэ ўвайшоў у пакой кс. Боско, і браты абняліся, горка плачучы.

Дзве гадзіны пасля кс. Боско паклікаў Джузэпэ Буццэцці. Толькі пры ім кс. Боско не сароміўся плакаць у самыя цяжкія хвіліны жыцця. Яны разам пайшлі адслужыць Імшу за памерлую ў падземнай капліцы Мадонны Суцяшальніцы. Пасля Імшы, схіліўшы калені перад выявай Мадонны, кс. Боско прашаптаў: «Вось я і мае дзеці засталіся без маці на зямлі. Будзь з намі, стань нам Маці!»

Праз некалькі дзён Мікелю Руа пайшоў адведаць маці, сіньёру Джавану Марыю.

– Цяпер, калі больш няма Маці Маргарыты, мы проста не ведаем, што рабіць... Няма каму больш гатаваць, раманаваць адзенне... Мама, можа, ты прыйдзеш да нас?

І вось 56-гадовая сіньёра Джавана Марыя рушыла ўслед за сынам і стала другой матуляй у араторыі. Яна засталася там на цэлыя дваццаць гадоў!

 

Святы Яне Боско, для дасягнення  дасканалых пладоў жывой веры і ахвярнай любові ты заснаваў Асацыяцыю салезіянаў супрацоўнікаў, учыні, каб яны служылі прыкладам  хрысціянскіх цнотаў і сталі выратавальнаю апораю тваіх справаў. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр