Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Навэнна да Св. Яна Боско
Літургія
Аўтар: Nastia   
26.01.2018

НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЯНА БОСКО

5 ДЗЕНЬ

«ПАКЛАПАЦІСЯ ПРА ІХ: ГЭТА МАЕ ДОЧКІ»

Дзеля гістарычнай дакладнасці трэба сказаць, што спачатку кс. Боско не меў намеру заснаваць жаночую галіну сваёй Сям'і і пагадзіўся толькі тады, калі шматразовыя нябесныя знакі і настойлівыя рады Пія IX пераканалі яго, што такая воля Божая.

Прарочае ўказанне на неабходнасць заснаваць другую манаскую Сям'ю ўтрымоўваецца ў сне, расказаным 6 ліпеня 1862 г.

«Гэтай ноччу, – кажа кс. Боско, – мне прысніўся асаблівы сон. Быццам бы я шпацырую з маркізай Бароло па пляцоўцы, што выходзіць на вялікую раўніну. Бачу, як хлопчыкі з Араторыя бегаюць, скачуць, вяселяцца. Маркіза завяла гаворку пра маіх дзяцей і сказала:

– Вельмі добра, што вы займаецеся юнакамі; прапануйце мне заняцца дзяўчынамі, і будзе ў нас поўная згода.

Я адказаў:

– Скажыце мне, наш Бог Езус Хрыстус прыйшоў у свет, каб адкупіць толькі хлопчыкаў ці і дзяўчынак таксама?

– Вядома, – адказала яна, – наш Бог адкупіў усіх, хлопчыкаў і дзяўчынак.

– Дык вось, я павінен паклапаціцца пра тое, каб Яго кроў пралілася нездарма, як для юнакоў, гэтак і для дзяўчын» (М. У. XV11, 217).

кс. Франчэзіа ўспамінае, як чуў ад самога кс. Боско, што яму двойчы снілася, быццам ён знаходзіцца ў Турыне на плошчы Віторыа і бачыць мноства дзяўчынак: яны гуляюць, дадзеныя, мяркуючы па ўсім, самі сабе. Ледзь убачыўшы кс. Боско, яны пакінулі свае гульні і збегліся да яго з крыкамі: «Ура кс.Боско!» І малілі паклапаціцца пра іх. Дон Боска, пераказваючы сон, сказаў: «Я спрабаваў адысці ад іх, кажучы, што не магу, што іншыя прыйдуць ім на дапамогу, таму што мая місія прызначана для хлопчыкаў, а не для дзяўчынак, але яны былі ўпартымі. І была адметная група дзяўчын старэйшых, якія, бачна, трымаліся збоку ад забаў. Яны, звяртаючыся да мяне, казалі:

– Як бачыце, мы ўсімі пакінуты!

Тут я ўбачыў шляхетную Даму з зіхатлівым тварам; дзіўнай мовай яна пераконвала мяне выканаць іх жаданне. І, ужо знікаючы з выгляду сярод іх, казала мне:

– Паклапаціся пра іх: гэта мае дочкі!»

Вось чым тлумачыцца размова, якая адбылася 24 чэрвеня 1866 г., у дзень імянін кс. Боско, паміж ім і першым яго біёграфам а. Лемуэном.

– Скажыце, кс. Боско, вам не здаецца, што чагосьці не хапае, каб скончыць вашу Справу?

– Што ты маеш на ўвазе?

кс. Лемуэн вагаўся хвіліну, потым загаварыў:

– А для дзяўчын вы нічога не зробіце? Згадзіцеся: калі ў нас будуць сёстры, гэта стане вянком Справы. Яны маглі б даць дзяўчынкам тое, што мы даём хлопчыкам.

кс. Лемуэн не без ваганняў выказаў сваю думку, бо асцерагаўся, што кс. Боско будзе супраць. Аднак, да здзіўлення суразмоўцы, святы адказаў:

– Так, гэта таксама будзе зроблена, але не адразу (М. У. VIII, 418; XVII, 487).

***

кс. Франчэска Черуці, дырэктар дому ў Аласіа, даведаўшыся, што кс. Боско вырашыў заснаваць жаночую галіну сваёй Справы, спытаў:

– Значыць, вы хочаце заснаваць кангрэгацыю манашак?

– Бачыш, – адказаў святы, – рэвалюцыя скарыстала жанчын, каб зрабіць шмат зла, а мы праз іх зробім шмат дабра.

І дадаў, што яны будуць звацца «Дочкамі Дзевы Марыі Ўспамогі Хрысціян», бо хацеў, каб новы інстытут стаў жывым помнікам вечнай удзячнасці за ласкі, атрыманыя ад найласкавейшай Маці (М. У. X, 600).

 

Святы Яне Боско, Ты заснаваў Салезіянскае таварыства і Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, такім чынам забяспечыўшы наплыў новых паслядоўнікаў твайго апостальства. Учыні, каб гэтыя дзве манаскія сям’і заўсёды выпраменьвалі паўнату твайго духу і верна наследавалі твае гераічныя цноты. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

 

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,

Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

 

 

Н.: Амэн.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр