Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Навэнна да Св. Яна Боско
Літургія
Аўтар: Nastia   
24.01.2018

НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЯНА БОСКО

3 ДЗЕНЬ

Папа Рымскі на Коле Дон Боско

У красавіку 1876 года кс. Боско бачыць сон: “Мне прыснілася, што я ў сваім родным мястэчку. І бачу: сюды прыехаў Папа Рымскі. Я не мог паверыць, што гэта на самой справе ён, таму спытаў:

-          Як, вы не ў карэце, Святы Айцец?

-          - Мая карэта- вернасць, моц і лагоднасць.

Але ён быў змучаны і казаў:

-          Скора мой час скончыцца.

-          Не, не, Святы Айцец,  сказаў я. – Пакуль не ўладкуецца справа з нашай кангрэгацыяй, вы не памрэце.

Тут з’явілася карэта, але без коней. Хто будзе ёй кіраваць? Наперад выйшлі тры жывёлы: сабака, каза і ягня- яны і павезлі карэту. Але, прайшоўшы нейкую адлегласць, больш не маглі зрушыць яе з месца, а Папа Рымскі далей губляў сілы. Я шкадаваў, што не запрасіў яго да сябе ў дом, не здагадаўся прапанаваць яму трошкі адпачыць. Але, казаў я сабе, як толькі дабяромся да дому капелана Мурыальда, усё зробім. Аднак экіпаж заставаўся на месцы.Тады я ўзяў нейкую реч, якая заднім канцом чаплялася дарогі. Папа Рымскі, убачыў гэта, сказаў:

-          Калі б вы былі ў Рыме і вас ўбачылі за такой працай, вось было б смеху.

Пакуль я так працаваў- прачнуўся” (М. Б. ХІІ,188)

 

“У каго, што баліць, той аб тым і кажа”,- гаворыцца ў прыказцы. У тыя гады кс.Боско з пашанай даглядаў за паслабленнем стану здароўя вельмі любага ім Пія ІХ, маліўся і думаў пра яго ўдзень і ноччу. Гэты сон датуецца красавіком 1876 г. , калі да смерці Пія ІХ заставаліся два гады, а праз год кс. Боска прадбачыў у сне і саму смерць. Вось чаму ў гэтым сне Папа Рымскі “змучаны” і кажа “Скора мой час скончыцца”.

У 1988 г. , у стагоддзе з дня смерці кс.Боско, Папа Рымскі Ян Павел ІІ наведаў Коле Дон Боско.

Святы Яне Боско, праз тваю сыноўнюю любоў да Касцёла і Святога Айца, якога ты адважна абараняў ажно да апошняй хвіліны свайго жыцця, выпрасі для нас ласку заўсёды быць годнымі дзецьмі Каталіцкага Касцёла, любіць і шанаваць Святога Айца і ва ўсім быць яму паслухмянымі. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр