Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
1 дзень 

Сон пра дзве калоны.

Адзін з самых знакамітых сноў кс. Боско- так званы “Сон пра дзве калоны”. Кс. Боско распавядаў яго ў вечары 30 мая 1982 г.

“Уявіце сабе,што вы са мною на марскім беразе,а дакладней, на самотным уцёсе, і навокал- нічога, акрамя мора. На шырокай воднай прасторы бачыцца шматлікая колькасць караблёў, якія гатовыя да бою; у кожнага нос скончваецца жалезнай дзюбай, вострай, як страла. Караблі абсталяваныя пушкамі і нагружаны вінтоўкамі і іншай зброяй, палаючымі рэчывамі, а таксама кнігамі. Яны выступаюць супраць карабля, які большы і вышэйшы за ўсе астатнія, і спрабаюць ударыць яго дзюбай, падпаліць, нанесці любую шкоду.

Магутны карабель абсталяваны найлепшым спосабам, а суправаджаюць яго шматлікія лодкі, якія атрымліваюць ад яго загады і манеўруюць, абараняючыся ад варожага флоту. Але вецер для іх неспрыяльны, і бура мора быццам дапамагае суперніку.

Пасярод бязмежнага мора ўзвышаюцца з хваляў дзве магутныя калоны, даволі высокія, якія знаходзяцца недалека адна ад другой. На адной- фігура Беззаганнага Зачацця, каля ног якой хістаецца патлотнішча з надпісам: “AUXILIUM CHRISTIANORUM ” (успамога хрысціянаў). Іншая калона больш высокая і шырокая, на ей вялікая ГОСТЫЯ, а ніжэй яшчэ адно палатно са словамі: “SALUS CREDENTIUM” (збаўленне веруючых).

Галоўнакамандуючы вялікага карабля, Рымскі Пантыфік, бачучы лютасць ворагаў і бядотнае становішча верных, прызывае да сябе лоцманаў меньшых караблёў, каб правесці раду і вырашыць, што рабіць. Усе лоцманы падымаюцца і збіраюцца вакол Папы Рымскага. Ідзе абмяркаванне, але бура становіцца большай, таму ім  было загадана вярнуцца да кіравання сваімі караблямі.

Як толькі надвор’е трошкі білася лепшым, Папа Рымскі збірае вакол сябе лоцманаў у другі раз, тым часам галоўны карабель ідзе сваім напрамкам. Але страшная бура вяртаецца.

Папа Рымскі стаіць ля штурвала і ў розныя спосабы спрабуе паставіць карабель паміж дзвума калонамі, так як з іх вяршынь ва ўсе бакі вісяць шматлікія якары і тоўстыя крукі на ланцугах.

Варожыя судна спрабуюць заатакаваць і патапіць карабель: адны- пісьменным словам, кнігамі, падрыўнымі матэрыяламі- спрабуюць іх закінуць за борт. Іншыя- пушкамі, стрэльбамі, таранам. Бойка становіцца ўсё больш лютай, але намаганні праціўніка дарэмныя: вялікі карабель працягвае свой шлях упэўнена і свабодна. Часам ад жахлівага ўдару на бартах утвараецца шырокая і глыбокая расколіна, але тут жа вее подых ад дзвюх калон, і прабоіны латаюцца, дыры закаркоўваюцца.

Тым часам гарматы атаквалых выбухаюць, вінтоўкі і іншая зброя ламаецца, многія караблі бурацца і зыходзяць на дно. Тады ворагі, раз'юшаныя, уступаюць у блізкі бой: б'юцца рукамі, кулакамі і праклёнамі.

Раптам Папа Рымскі, цяжка паражоны, зваліўся. Адразу  да яго прыйші на дапамогу, але ён зноў зваліўся і памёр. Крык перамогі і радасці раздаецца сярод ворагаў. На іх караблях- невыказны трыумф.

Аднак, як толькі Пантыфік памёр, іншы Папа Рымскі прыходзіць замест яго. Лоцманы сышліся і выбралі яго так хутка, што вестка пра смерць Папы Рымскага разыходзіцца разам з навінай аб выбранні яго нуступніка. Супраціўнік пачынае падаць духам.

Новы Папа Рымскі, перамагаючы ўсе перашкоды, спыняе карабель паміж двума калонамі, нарэшце, ланцугом з носавай часткі далучае яго да якара з калоны, на якой узвышана Гостыя, а другім ланцугом, з кармы, далучае з супрацьлеглага канца да другога якара, які звісае з калоны, на якой узвышаецца Беззаганнае Зачацце.

І тут здзяйсняецца вялікі пераварот: усе варожыя караблі ўцякаюць, рассейваюцца, сутыкаюцца, разбураюць адзін аднаго. Адныя тонуць і спрабуюць патапіць іншых. А караблі, якія добра змагаліся разам з Папам Рымскім, таксама падплываюць і прымацоўваюць сябе да двух калон. Зараз у моры валадарыць вялікі супакой”.

Тут кс. Боско пытаецца ў кс. Руа:

-          Што ты думаеш пра гэты сон?

кс. Руа адказвае:

-          Мне здаецца, карабель Папы Рымскага- гэта Касцёл, іншыя караблі- людзі, мора- сусвет. Абаронцы вялікага крабля- добрыя людзі, якія любяць Касцёл; іншыя- яе ворагі, якія з ім змагаюцца рознай зброяй. Дзве калоны збаўлення- гэта, на мой погляд, шанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі і сакрамэнт Эўхарыстыі.

-          Ты добра сказаў, - адзначыў кс. Боско.- Патрэбна паправіць толькі адзін выраз. Варожыя краблі- гэта пераслед. Касцёл чакаюць вельмі цяжкія выпрабавані.  Тое што было раней- амаль нічога ў параўнанні з тым, што павінна здарыцца. Застаюцца толькі два сродкі збаўлення ў гэтым хаосе: ушанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі і Святая Камунія. 

Першы дзень

Святы Яне Боско, праз любоў, якою ты палаў да Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і праз руплівасць, з якою Ты пашыраў Яго культ, што праяўляецца ва ўдзеле ў святой Імшы, у частай святой Камуніі і наведванні касцёла, учыні, каб мы, пранікнутыя тым самым духам, практыкавалі гэтыя святыя набажэнствы і кожны свой дзень заканчвалі з эўхарыстычным Езусам у сэрцы. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн. 

Апошнія аднаўленні раздзела: Літургія

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску