Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Усталяванне крыжоў! (+ФОТА)
Будаўніцтва
11.08.2015

8 жніўня 2015 года для кагосці быў звычайным днём, але ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску гэта быў асаблівы дзень, якога чакалі вельмі працяглы час. Бо менавіта ў гэты дзень усталявалі першыя два крыжы на новую святыню. Першы крыж, які стаіць на цэнтральнай вежы, сімвалізуе Пана Езуса, другі крыж – Панну Марыю. 

Напачатку ўсяго свята арцыбіскуп Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў крыжы, пасля чаго іх ўсталявалі і арцыбіскуп падкрэсліў, што гэта цяпер не нейкі будынак, але гэта касцёл. Пасля распачалася св. Імша, якую цэлебраваў сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На службе прысутнічаў дэлегат салезіянскай сям’і кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Пад час казання арцыбіскуп падкрэслівае тое, што крыж узгадвае нам аб тым, якой цаной мы былі збаўлены. Лацінскае паслоўе кажа, што зямля круціцца, але крыж трывае. Свет змяняецца, а крыж трывае. Звычайны свет таксама мяняецца і менавіта таму сёння мы павінны свой позірк звярнуць на крыж, бо крыж – знак нашай веры, нашага збаўлення. “ Над Серабранкай сёння валадарыць крыж, але будзе бяда нам, калі ён не будзе валадарыць у нашым сэрцы” – падкрэсліў арцыбіскуп.

Напрыканцы св. Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падзякаваў усім святарам, якія прысутнічалі на ўрачыстасцi. Паздякаваў сёстрам і ўсім тым, хто дапамагаў падрыхтавацца да гэтага свята.

Няхай для кожнага крыж будзе арыентырам, які прывядзе да Бога!

Дар'я Купцова

 

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100