Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Навіны Будаўніцтва
Будаўніцтва
20.09.2009
На сённяшні дзень актыўна вядуцца быдаўнічыя і рэмонтныя працы пры нашай парафіі. Напрыклад, парафіяне не маглі не заўважыць зменаў, якія адбыліся ў выглядзе Капліцы – яна змяняе колер!

Акрамя гэтага Алесь Пушкін, знакаміты майстар, які зрабіў мазайкі св. Яна Хрысціцеля над пярэдняй часткай Капліцы, аднавіў гэтую мазайку. Цяпер  кожны, уваходзячы ў святыню зможа заўважыць відавочныя перамены ў яе выглядзе.


Што датычыцца будаўніцтва новага касьцёла, да сённяшняга дня праведзеныя вялікія працы па будаўніцтву калонаў, г.з. цэнтральнай часткі самога касьцёла. Таксама праведзеныя работы па будаўніцтву пярэдняй часткі  – вежы новага касьцёла. Таксама, як зараз магчыма бачыць, зробленыя бакавыя сцены з левага боку выведзеныя бакавыя вокны да канца, з правага боку касьцёла пакуль не скончана будаўніцтва аднаго акна, з той прычыны што там знаходзіцца кран, які не зможа падаць бетон, калі будуць заліваць цэнтральную частку. Пагэтаму так званае доўгае акно пакуль не будуецца.


Што датычыць прац, шчыра кажучы, яны вядуцца даволі марудна, з прычыны складанасці канструкцыі і таксама недахопу грошавых сродкаў, каб праводзіць будаўніцтва больш інтэнсіўна.  Мы вельмі ўдзячныя, што сваім рашэннем прэзідэнт вызваліў нашую парафію ад усялякіх падаткаў, звязаных з будаўніцтвам новага касьцёла. Гэта – даволі значная дапамога для нас.


На сённяшні дзень зробленая знешняя сьцяна кацельні, дзе будзе знаходзіцца сістэма абаграванню ўсяго парафіяльнага комплекса. Зараз збіраюцца сродкі на тое, каб скончыць будаўніцтва кацельні. Сёння ўжо праводзіцца ўнутранее аздабленне катлоў, робяцца сцены, будуць зробленыя часовыя сцяжкі. Калі будуць зробленыя самі катлы, будзе пакладзена плітка, пастаўлены вокны, дзверы кацельні і ўсё іншае. Таксама хутка плануецца правядзенне электрычнасці, падлучэнне самой сістэмы абагравання. Таксама ўзгодненыя працы па падлучэнню да газавай галіны, якая ідзе блізка касьцёла, робіцца смета. Трэба паставіць паніжаючую станцыю нізкага ціску. Гэта плануецца зрабіць на працягу месяца.


Гэта ўсё, што датычыцца будаўнічых прац пры нашай парафіі на гэты час.
 
Прапануем таксама вашай увазе: Найноўшыя фотаздымкі Будаўніцтва>>>
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100