Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аб'явы на 34-ую Звычайную нядзелю
Аб'явы
26.11.2017

 

34- ая Звычайная Нядзеля- Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·         30.11 (Чацвер)  – Свята св. Андрэя, апостала. Таксама згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і, у гэты дзень успамінаем Св. Яна Боска. Напрыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боска. Запрашаем усіх вернікаў, каб праз заступніцва гэта Святога выпрошваць патрэбныя ласкі для сябе і сваіх родных.

·         1. 12 (Пятніца) – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. Паводле традыцыі нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца ўсяночная адарацыя, якая распачнецца а 22.00 гадзіне Святой Эўхарыстыяй, а пасля адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 7.00 гадзіны раніцы.

·         2.12 (Субота) – прыпадая  І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Для колаў Жывога Ружанца ў гэты дзень а 17.00 гадзіне адбудзецца Святая Эўхарыстыя.

·         3.12 (Нядзеля)  – прыпадая І-ая нядзеля Адвэнту. Як пастанову для ўсіх вернікаў нашай парафіі выбіраем: “Матэр’яльна дапамагаем парафіі Марыіі Ўспамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, у рэалізацыі праектнай дакументацыі для пабудавання новай святыні”. Праз нашу адкрытасць і дапамогу гэтай парафіі, мы дапамагаем ў здзяйсненні Божай справы на карысць збаўлення людскіх душ.

З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:

·         4 снежня (Панядзелак) ў нашай прафіі разпачынаем Раратнія Св. Імшы, якія будуць адбывацца кожную раніцу а 7.00 гадзіне раніцы. Асаблівым чынам звяртаемся да маладых сем’яў. Дапамажыце вашым дзецям прыходзіць на Рараты, каб захаваць гэтую традыцыю ў іх жыцці і, каб яна ніколі не знікла ў жыцці нашых сем’яў.

·                    З 8 па 10 снежня ў нашай парафіі адбудуцца Адвэнтовыя рэкалекцыі. Праводзіць рэкалекцыі і абвяшчаць Божае Слова будзе – кс. Аляксандр Жарнасек (айцец мар’янін). Вельмі просім усіх вернікаў нашай парафіі запланаваць гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях для ўзбагачэння свайго духоўнага жыцця. Распарадак рэкалекцый будзе знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, а таксама на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

·                    8 снежня (Пятніца) прыпадая Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Заахвочваем усіх нашых вернікаў падрыхтаваць(напісаць на лістках паперы)  просьбы, падзякі і перапрашэнні накіраваныя да Маці Божай, якія будзем Ёй ахвяроўваць 8 снежня напрыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне.

·                    9 снежня (Субота) ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне для моладзі. Шаноўная моладзь, запрашаем!


·                    Увага для маладых сем’яў!

Кожны дзень шматлікія новыя выклікі паўстаюць перад сучаснай сям'ёй. Наш араторый і наша парафія жадаюць запрапанаваць вам фармацыйныя сустрэчы для сямейных пар, звяртаючы асаблівую ўвагу на маладых.

Гэта вопыт нарадзіўся ў калысцы Салезіянскай сям'і, ідучы па слядах ксяндза Боска. Гэта прапанова для тых, хто жадае перажываць сур’ёзна сваё пакліканне як муж і жонка, як бацькі і дзеці, як браты і сёстры, знаходзячы ў штодзённасці час для малітвы, адносін, прабачэння і міласэрнасці.

Мы хочам, імітаваць сямейны стыль дабразычлівасці характэрны для Салезіянскай харызмы, стыль араторыя. Вучачыся, пад прыглядам Езуса і Марыі, перажываць кожны момант, нават самые цяжкія, не губляючы надзеі і ўзаемную любоў, дапамагаючы адзін аднаму, дзе адны моляцца за другіх і, дзе дапамога і салідарнасць хочуць быць канкрэтнымі жэстамі.

Таму: Увага! 03.12 (нядзеля) адбудзецца першая сустрэча суполкі “ADMA Сям’я”.

Сустрэчы запланаваны раз у месяц.

Сем’і, якія жадаюць паспрабаваць гэты новы вопыт, запрашаем на  Святую Імшу а 10.00, пасля разам з дзяцьмі пойдзем у араторый, дзе будзе праграма для дзяцей і бацькоў, супольны абед і праца па групах. Праграма скончыцца а 15.00. Чакаем на вас. За дадатковай інфармацыяй звяртацца да кс. Івана ці с. Тэрэзы.

 Божага Благаслаўлення і апекі Марыі на новы тыдзень. З Богам!

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр