Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аб'явы на 33-юю Звычайную нядзелю
Аб'явы
20.11.2017

33- ая Звычайная нядзеля

Згодна з каляндаром нашай Архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем:

·         20.11 (Панядзелак) – Успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.

·         21.11 (Аўторак) – Успамін Ахвяравання Найсв. Панны Марыі.

·         22.11 (Серада) – Успамін св. Цэцыліі панны і мучаніцы.

·         23.11 (Чацвер) – Успамін св. Клімента І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін св. Калюмбана, абата.

·         24.11 (Пятніца) – Успамін св. св. Андрэя Зунг Лака, святара  і яго паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень, паводле традыцыі Салезіянскай сям’і ўспамінае Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне можна будзе, праз заступніцтва Маці Божай, атрымаць урачыстае благаслаўленне.

·         25.11 (Субота) – Успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы. У гэты дзень а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Імша ў інтэнцыі: “За душы церпячыя ў чысцу”.
Таксама ў гэты дзень успамінаем Маму Маргарыту (маці кс. Боско) і памятаем у малітвах усіх памерлых салезіянаў і салезіянах, а таксама за ўсіх памерлых бацькоў з Салезіянская Сям'і. У гэтай інтэнцыі а 19 гадзіне будзе справавацца Св. Імша на якую запрашаем усіх жадаючых.

·         26.11 (Нядзеля) – нядзеля Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Згодна з традыцыяй Касцёла на Беларусі ў гэты дзень будзем збіраць ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі.  Распарадак Св. Імшаў у  гэты дзень будзе іншы: 8.00; 10.00; 14.00; 19.00.

Не будзе Св. Імшы на 12.00 гадзіну, паколькі пасля дзіцячай Св. Імшы запрашаем усіх вернікаў нашай парафіі на парафіяльнае Свята “Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету”.

З нагоды гэтага Свята ў парафіі аб’яўляем конкурс: “Самы смачны салат”. Пераможцаў у часе свята чакаюць прыгожыя ўзнагароды. Падрыхтаваны посуд з салатам просім прыносіць у араторый у наступную нядзелю. Заахвочваем таксама спячы нешта салодкае і падзяліцца гэтымі смачнымі талентамі з іншымі.

·         Кожную нядзелю а 17.00 гадзіне адбываюцца катэхэзы для дарослых. Запрашаем!

·         У нашым парафіяльным кіоску можна набыць рэлігійныя часопісы, як для дарослых, так і для самых малых, а таксама літургічныя каляндары на новы 2018 год.

·         Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Кожнага ахвярадаўцу няхай Добры Бог адорыць усімі патрэбнымі ласкамі!

Божага благаслаўлення і добрага настрою на новы тыдзень.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр