Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аб'явы на 32-ую Звычайную нядзелю
Аб'явы
14.11.2017

32-ая Звычайная нядзеля

Згодна з Літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:

·         13.11 (Панядзелак) – Успамін Св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло. На прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне Яе рэліквій.

·         15.11 (Серада) – Успамін Св. Альберта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла.

·         16.11 (Чацвер) – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).

·         17.11 (Пятніца) – Успамін Св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

·         18.11 (Субота) – Успамін пасвячэння рымскіх базылік Св. апосталаў Пятра і Паўла.

-У гэты дзень(18 лістапада) аддаём пашану і хвалу Богу за дар Св. Цэцыліі, апякункі музыкі і сакральнага спеву. У гонар гэтай патронкі музыкі, напрыканцы Святой Імшы адбудзецца канцэрт. Таму распарадак набажэнстваў будзе наступны:

-          17.00 – Св. Ружанец за памерлых

-          18.00 – Св. Імша з успаміну св. Цэцыліі

-          19.00  - канцэрт

·         Св. Імша за душы чысцовыя будзе справавацца 25 лістапада у суботу а гадзіне 17.00.

·         19.11(Нядзеля):

- прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Няхай кожнаму ахвярадаўцу Добры Бог спашле патрэбныя ласкі!

- пасля дзіцячай Св. Імшы, а гадзіне 11.15, адбудзецца спатканне бацькоў, дзеці якіх у наступным годзе прыступяць да першай Святой Камуніі. Спатканне будзе адбывацца ў 1 класе нашай парафіяльнай капліцы.

·         Кожную нядзелю а гадзіне 17.00 – адбываюцца катэхэзы для дарослых. Запрашаем!

·         Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!

Вам усім, на гэты тыдзень, жадаем Божых ласкаў, апекі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў і супакою ў сэрцы.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр