Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аб'явы на 31-ю звычайную нядзелю
Аб'явы
06.11.2017

 

31-ая Звычайная Нядзеля 5 лістапада 2017 года

Згодна з Літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

·         9.11 ( Чацвер) – Свята Гадавіны Пасвячэння Латэранскай Базілікі.

·         10.11 ( Пятніца) – Успамін Св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

·         11.11 ( Субота) – Успамін Св. Марціна Турскага, біскупа.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

·         10.11 (Пятніца) –фармацыйнае спатканне міністрантаў і кандыдатаў у міністранты нашай парафіі. Сустрэча а 17.30.

·         11.11 (Субота) – Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”- а 17. 00. Запрашаем усіх вернікаў нашай парафіі.

·         12.11 (Нядзеля) – бацькоўскі сход для бацькоў, дзеці якіх з’яўляюцца старшакласнікамі. Бацькоў просім абавязкова прыйсці. Спатканне адбудзецца а 13.00 у 2 класе (падвальнае памяшканне нашай капліцы) .

·         Біскуп Аляксандр Яшэўскі запрашае на аўтобусную пілігрымку ў Вострую Браму, якая адбудзецца з 17 па 19 лістапада. Абавязкова трэба мець візу. Кошт 40 рублёў + 15 еўра. Запісацца можна ў нашай парафіяльнай закрыстыі!

·         Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам

і дабрачынам за малітоўную і матэр’яльную дапамогу

ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!

 

З жыцця і падзей нашага араторыя:

·         Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу: “Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас”. Сустрэча адбудзецца 11-12 лістапада. Пачатак: 19.00! Запісацца можна ў сясцёр салезіянак!

·         12 лістапада, пасля Святой Імшы на 10.00, запрашаем дзяцей і бацькоў на “Свята восеньскіх імяніннікаў”. Вас чакае цікавая забаўляльная праграма, а напрыканцы сюрпрыз для імяніннікаў і салодкі пачастунак. Запрашаем!

 

З Богам!

Божага благаслаўлення на новы тыдзень!

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр