Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аб'явы на 30-ю звычайную нядзелю
Аб'явы
31.10.2017


30-ая Звычайная Нядзеля – 29 кастрычніка 2017 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·         31.10.2017 (аўторак) – паводле традыцыі салезіянскай? у гэты дзень успамінаем Св. Яна Боско. Напрыканцы Святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско, дзе праз заступніцкую малітву да Яго, будзем прасіць аб усіх неабходныя ласках, як для сябе, так і для нашых блізкіх.

·         1 лістапада, (серада) – Урачыстасць Усіх Святых. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.

З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. (Ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.)

·         2.11.2017 (чацвер) – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 18.00 – Св. Імша з зачытаннем спісаў імен нашых блізкіх памерлых. А гадзіне 17.00 – набажэнства Ружанцовае ў інтэнцыі ўсіх памерлых.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або капліцы і за прачытанне “Ойча наш” і “Веру ў Бога”. (Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.)

Таксама ў гэты дзень прыпадае першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новых і святых пакліканнях, як да манаскага, так і святарскага жыцця.

·         3.11.2017 (пятніца) – прыпадае ўспамін Св. Марціна дэ Порэса, законніка. Таксама ў гэты дзень прыпадая першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго, як за ўласныя грахі, а таксама за грахі ўсяго свету. Паводле існуючай традыцыі ў нашай парафіі адбудзецца ўсяночная Адарацыя, якая распачнецца а 22.00 гадзіне Святой Эўхарыстыяй, пасля выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту да 7.00 гадзіны раніцы. Запрашаем усіх вернікаў!

·         4.11.2017 (субота) – Успамін св. Караля Барамэя, біскупа. Таксама ў гэты дзень прыпадая першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А гадзіне 17.00 для ўсіх колаў Жывога Ружанца адбудзецца Святая Эўхарыстыя. Просім абавязкова прыняць свой удзел усіх, хто належыць да Жывога Ружанца пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля.

    З 5 па 7.11.2017(г. Смаргонь)- Браты салезіяне запрашаюць юнакоў ад 14 год на- PROVOCATIO (сустрэча аб пакліканні). Запіс да 3.11.2017, кошт 5 рублёў. (Запіс і падрабязная інфармацыя- +375291679289, кс. Станіслаў Краўчанка SDB)

       18.11.2017 (субота)- Канцэрт у гонар Св. Цэцыліі. (запіс для ўдзелу ў канцэрце- Насця Субач)

·         На працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай парафіі будзем маліцца набажэнствамі Святога Ружанца ў інтэнцыі ўсіх памерлых. Набажэнствы будуць адбывацца кожны будні дзень а гадзіне 18.15. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў далучацца да гэтых набажэнстваў.

·         Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам, за малітоўную і матэр’яльную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні.

Добры Божа, адудзяч кожнаму!

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр