Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

«„Радуйцеся заўсёды ў Пану, і яшчэ кажу: радуйцеся“ (Флп 4, 4). На ўзор выхавацеля Дона Боска прынясём моладзі Евангелле радасці, карыстаючыся педагогікай дабрыні». Пад такім дэвізам 6 кастрычніка 2012 года адбылося адкрыццё на новы навучальны год араторыя «Каталіцкі моладзевы цэнтр імя святога Яна Боска», што ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, дзе працуе салезіянская сям’я.

Свята распачалося ўрачыстай Імшой, пасля якой маладых людзей у араторыі чакалі аніматары. На чале з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, с. Тэрэзай Сольнічак FMA і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA яны падрыхтавалі вясёлую праграму «Аперацыя „White“: дастукацца да радасці!», якая 7 кастрычніка працягнулася сустрэчай для дзяцей. Усе разам мы вучыліся радавацца, шукалі тую сапраўдную крыніцу супакою і добрага настрою, што крыецца ў Богу, нанава ацанілі простыя рэчы, якія могуць выклікаць усмешку чалавечага сэрца («простыя» — таму што мы перасталі заўважаць штодзённыя цуды, і многія рэчы сталі для нас простымі, згубілі вартасць), думалі, як захаваць яе для наступных пакаленняў. Моладзь перадала наказ у будучыню праз «людзей у чорным» — менавіта яны, па сцэнарыю, прыляцелі з будучыні з пытаннем пра сакрэт радасці, а дзеткі адкрылі здольнасць да дабра і радасці ў Бабе Язе.

Дзякуем Богу і кожнаму маладому сэрцу з розных куткоў салезіянскай (і не толькі) Беларусі, якія пажадалі раздзяліць з намі радасць гэтага свята. Бо лёгка дзяліцца радасцю з тымі, хто яе прымае.
Нагадваем, што наш араторый знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1.

Дзверы яго адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні.

Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.

Таксама на працягу ўсяго тыдня ёсць магчымасць паглыбіць свае веды, а праз гэта — веру і любоў да Бога, удзельнічаючы ў катэхезах для дзяцей, студэнцкай і працуючай моладзі, для маладых сем’яў і дарослых. Катэхезы праводзяцца згодна з раскладам.

Запрашаем!

Матэрыял падрыхтавала Ірына Петрусевіч

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску